Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Transfiguration pending
Перайсці да зместу

Фаіз Сарадж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фаіз Мустафа аль-Сарадж
араб. فائز السراج ‎‎;
Сарадж у лістападзе 2016.
Сарадж у лістападзе 2016.
Прэм’ер-міністр урада нацыянальнай згоды Лівіі
5 красавіка 2016 года[1] — 15 сакавіка 2021
Папярэднік Абдала Абдурахман ат-Тані[ru]
Пераемнік Абдэль Хамід Мухамед Дбэйба

Нараджэнне 20 лютага 1960(1960-02-20) (64 гады)
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Гады службы  
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фаіз Мустафа аль-Сарадж (араб. فائز السراج ‎‎; 20 лютага 1960, Трыпалі) — лівійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр урада нацыянальнай згоды Лівіі.

Нарадзіўся 20 лютага 1960 года ў Трыпалі.

У 1982 г. атрымаў ступень бакалаўра ў сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва ва ўніверсітэце «Аль-Фаціх» (сучасны Універсітэт Трыпалі). У 1999 г. скончыў магістратуру гэтага ж універсітэта, як спецыяліст у галіне дзелавога адміністравання.

Пасля пачатку вайны ў Лівіі ў 2011 г. уваходзіў у камісію, якая займалася пытаннямі нацыянальнага прымірэння. У 2012 стаў дэпутатам Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. У маі 2014 г. яму была прапанавана пасада міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аднак Сарадж адмовіўся заняць яе, спаслаўшыся на «адсутнасць стабільнасці і бяспекі» ў краіне.

У кастрычніку 2015 г. кіраўніком Місіі ААН па падтрымцы ў Лівіі была прапанавана кандыдатура Фаіза Сараджа на пасаду прэм’ера ва ўрадзе нацыянальнай згоды. Аднак тады ісламісцкія аб’яднання не прынялі яго. 17 снежня ў мараканскім горадзе Схірат бакі лівійскага канфлікту падпісалі «Лівійскае палітычнае пагадненне», што дало магчымасць зноў сфармаваць урад.

19 студзеня 2016 г. прэзідэнцкі савет Лівіі, размешчаны ў Тунісе, прызначыў Фаіза Сараджа прэм’ер-міністрам урада нацыянальнай згоды, закліканага аб’яднаць канфліктуючыя бакі.

13 студзеня 2020 года ў Маскве павінна была прайсці сустрэча паміж Фаізам Сараджам і яго праціўнікам Халіфам Хафтарам, а таксама прадстаўнікамі іншых лівійскіх сіл[2], Фаіз адмовіўся весці перамовы з апанентам.

16 верасня Сарадж афіцыйна абвясціў аб сваім жаданні сысці ў адстаўку да канца кастрычніка і перадаць свае паўнамоцтвы новай выканаўчай улады[3]. Раней, 28 жніўня, прэм’ер адправіў у адстаўку кіраўніка МУС Фатхі Башагу[4]. 30 кастрычніка Сарадж заявіў, што адмаўляецца ад намераў пакінуць пасаду[5].

15 сакавіка 2021 года афіцыйна перадаў свае паўнамоцтвы часоваму ўраду на чале з Мухамедам Юнісам Манфі, абраным у лютым на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу[6].