Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў
Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 жніўня 1977 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эсэіст, пісьменнік, журналіст |
Мова твораў | беларуская |
Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў (нар. 1 жніўня 1977, Магілёў) — беларускі пісьменнік, эсэіст і журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1999 годзе, аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «Сацыяльная філасофія» ў 2005 г. У 2003—2005 — тэлежурналіст, супрацоўнік магілёўскага абласнога тэлебачання. Працаваў старшым выкладчыкам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (былы Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт), выкладаў філасофію.
Дырэктар Музея гісторыі Магілёва з 17 лютага 2011 года. У 2012 годзе газета «Наша Ніва» назвала Аляксея Бацюкова «Чалавекам года»[1]. Прымаў актыўны ўдзел у вяртанні ў Беларусь і папаўненні калекцыі музея каштоўнымі артэфактамі. З яго ініцыятывы былі набыты старажытныя выданні: Статут ВКЛ 1588 г., кніга Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» 1676 г., «Апостал» Спірідона Собаля 1632 г.
У кастрычніку 2020 года быў аштрафаваны за ўдзел у трох акцыях пратэсту[2].
Друкуецца ў часопісе «Arche», газеце «Наша ніва».
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае двух сыноў і дачку.
Зноскі
- ↑ Людзі года па версіі «НН» // nn.by 31 снежня 2012
- ↑ Звальняюць аўтарытэтнага дырэктара музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова // nn.by 7 снежня 2021
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Выбраныя творы А. Бацюкова — Эл.рэсурс knihi.com
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Выпускнікі гістарычнага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова
- Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Эсэісты Беларусі
- Эсэісты паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Журналісты Беларусі