Бітва за Брытанію з’явілася першай ваеннай кампаніяй, у якой удзельнічалі выключна ВПС і сілы проціпаветранай абароны. З ліпеня 1940 асноўнымі мэтамі нямецкіх бамбардзіровак з’яўляліся прыбярэжныя канвоі і марскія базы, такія як Портсмут, але ўжо праз месяц люфтвафэ пераключыліся на англійскія аэрадромы. Падчас бітвы люфтвафэ таксама падвяргалі бамбардзіроўцы авіяцыйныя заводы і аб’екты наземнай інфраструктуры. У канчатковым выніку, люфтвафэ звярнуліся да тактыкі застрашвальнага бамбакідання і нападам на аб’екты, якія маюць вялікае палітычнае значэнне.
Няздольнасць Германіі да выканання пастаўленых перад пачаткам кампаніі задач лічыцца першым паражэннем Трэцяга рэйха ў Другой сусветнай вайне і адным з яе паваротных пунктаў. У тым выпадку, калі б Германіі ўдалося дамагчыся перавагі ў паветры, Адольф Гітлер планаваў аперацыю «Марскі леў» — уварванне ў Вялікабрытанію з мора і паветра.
«Дзень Бітвы за Брытанію» адзначаецца ў Вялікабрытаніі 15 верасня; паводле меркавання англічан, страты, панесеныя нямецкімі ВПС у гэты дзень у 1940 годзе, вымусілі германскае камандаванне прызнаць немагчымасць зламаць абарону Брытанскіх астравоў і маральны дух брытанцаў.