Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Герантакратыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Герантакратыя (ад стар.-грэч.: γέρων (geron), родны склон γέροντος) — стары і κράτος (kratos) — улада, дзяржава, магутнасць) — прынцып кіравання, пры якім улада належыць найстарэйшым. Паняцце ўведзена ў пачатку XX стагоддзя этнографам У. Рыверсам. Паводле яго тэорыі, герантакратыя была ўласціва першабытным грамадствам Аўстраліі і некаторым народам Акіяніі і Каўказа. Аднак, па сучасных уяўленнях, асаблівае становішча старэйшын у першабытным грамадстве было толькі адным з элементаў арганізацыі вярхоўнай улады плямёнаў.[1]

Герантакратыя паходзіць са Старажытнай Грэцыі. Платон пісаў, што маладыя людзі павінны падпарадкоўвацца старэйшым.[2] У Старажытнай Спарце кіравала Герусія — савет, які складаўся з дэпутатаў старэйшых за 60 гадоў, яны займалі гэтыя месца да смерці.[3]

Геранкратыя ў Савецкім Саюзе

[правіць | правіць зыходнік]

У Савецкім Саюзе герантакратыя вядома з 1970-х гадах[4]; Леанід Брэжнеў, яе галоўны прадстаўнік[5], у 1975 годзе перанёс сардэчны прыступ, пасля якога ў яго развіўся генералізаваны артэрыясклероз, ён паступова слабеў і меў праблемы з маўленнем. Брэжнеў кіраваў да смерці. На працягу апошніх двух гадоў жыцця ён быў па сутнасці намінальнай фігурай[6]. Аднак усе змянілася ў 1985 годзе, калі да ўлады прыйшло маладзейшае і амбіцыйнае кіраўніцтва на чале з Міхаілам Гарбачовым[7].

У 1980 годзе сярэднестатыстычнаму члену Палітбюро — звычайна, чалавеку, які перажыў Вялікі тэрор і прыйшоў да ўлады ў 1930-я і 1940-я гады — было 70 гадоў. Так, тагачаснаму міністру замежных спраў Андрэю Грамыка, міністру абароны Дзмітрыю Усцінаву і прэм’ер-міністру Мікалаю Ціханаву было каля сямідзесяці гадоў. Юрый Андропаў, 68-гадовы пераемнік Брэжнева, быў сур’ёзна хворы, калі заняў пасаду, і пасля яго смерці праз пятнаццаць месяцаў яго змяніў Канстанцін Чарненка, якому было 72 гады, які праслужыў трынаццаць месяцаў да смерці. Чарненка стаў трэцім савецкім лідарам, які памёр менш чым за тры гады пасля заняцця пасады, і, атрымаўшы паведамленне сярод ночы пра яго смерць, прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган, які быў на сем месяцаў старэйшы за Чарненку і крыху больш чым за тры гады старэйшы за Андропава заўважыў: «Як я змагу дабрацца да рускіх, калі яны працягваюць паміраць ад мяне?» [8]

  1. The encyclopedia of aging / L. G. Maddox. — Нью-Ёрк: Springer, 1987. — С. 284.
  2. B. Bytheway. Ageism. — Бакінгем: Open university press, 1995. — С. 45.
  3. E. B. Palmore. Ageism: negative and positive. — Нью-Ёрк: Springer, 1999. — С. 39.
  4. The coming change of generations in the Kremlin (англ.). The New York times (23 верасня 1970).
  5. Kristian Germer, Stefan Hedlund. Ideology and Rationality in the Soviet Model. — 1989. — С. 346. — ISBN 0-415-02142-1.
  6. Jerald M. Post. Leaders and Their Followers in a Dangerous World. — Cornell university press, 2004. — С. 96. — ISBN 0-8014-4169-2.
  7. Adam Zwass. The Council for Mutual Economic Assistance. — 1989. — С. 127. — ISBN 0-87332-496-X.
  8. Maureen Down. Where's the rest of him? (англ.). The Nwe York times.
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
BNF12383151h · GND4619367-4 · LCCNsh85054691 · Microsoft2776533326