Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Партал:Біяграфіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
правіць 

Біяграфіі

Біяграфіі (грэч.: βίος — жыццё + γράφω — пішу) — апісанне дзейнасці ў жыцці і дасягненняў асобы. Падрабязней
правіць 

Выбраныя артыкулы


Аўрэліян
Аўрэліян

Луцый Даміцый Аўрэліян (лац.: Lucius Domitius Aurelianus), больш вядомы як Аўрэліян — рымскі імператар у 270275 гадах. Ён быў другім з некалькіх «салдацкіх імператараў» (першым быў Клаўдзій II), якія вельмі паспяхова кіравалі і здолелі ўмацаваць Рымскую імперыю. У гады кіравання Аўрэліяна імперыя была ўз’яднана: мяцежныя Гальская імперыя і Пальмірскае царства былі зноў далучаны да Рыма, а прыгранічныя варварскія плямёны былі пераможаны. Яго поспехі шмат у чым спрыялі завяршэнню крызісу III стагоддзя і стабілізацыі дзяржавы.

Аўрэліян насіў шэраг рымскіх пераможных тытулаў. Уладу трыбуна атрымліваў шэсць разоў (у 270 годзе — двойчы, затым штогод 10 снежня), з 270 года — вялікі пантыфік. Консул 271, 274, 275 гадоў (далей…).


Фрыдрых Шылер
Фрыдрых Шылер

Фрыдрых Шылер (1759 — 1805) — нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага кірунку ў літаратуры. Увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як палымяны абаронца чалавечай асобы. Цягам апошніх сямнаццаці гадоў жыцця Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Іаганам Вольфгангам Гётэ, з якім ён абмяркоўваў пытанні па эстэтыцы і натхняў Гётэ на заканчэнне яго твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты перыяд сяброўства двух паэтаў і іх літаратуразнаўчай палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назваю веймарскі класіцызм.

Спадчына паэта захоўваецца і вывучаецца ў Архіве Гётэ і Шылера ў Веймары (далей…).

правіць 

Новыя артыкулы


правіць 

Выбраная выява

правіць 

Ці ведаеце вы, што...

правіць 

Катэгорыі артыкулаў

правіць 

Чым я магу дапамагчы

Трэба напісаць: Аляксандр Кабанаў  (англ.) · Эліс Уокер  (англ.)  · Доллі Партан  (англ.)  · Лата Мангешкар  (англ.)  · Чжоу Сюань  (англ.)  · Лінда Ронстадт  (англ.)  · Барбара Такман?! · Джудзіт Батлер  (англ.)  · Ханна Арэндт  (англ.)  · Мэры Бэйкэр Эддзі  (англ.)  · С'юзан Энтані  (англ.)  · Мэры Харыс  (англ.)  · Элізабэт Стэнтан  (англ.) · Сажурнэ Трут  (англ.)  · Жазэфіна Какрэйн  (англ.)  · Крысцін Аманпур  (англ.)  · Хеда Хопер  (англ.)  · Барбара Уолтэрс  (англ.)  · Сяргей Іванавіч Скрыба  · Самуіл Уладзіміравіч Палонскі  (руск.)

правіць 

Праекты