Рэйкавая вайна
«Рэ́йкавая вайна́» — дзеянні партызан па разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай парушэння работы чыгуначнага транспарту праціўніка і вываду з ладу жывой сілы, тэхнікі і матэрыяльных сродкаў, што перавозяцца па чыгунцы.
Рэйкавая вайна можа праводзіцца і ў мірны час тэрарыстычнымі групамі з мэтай маральнага ўздзеяння на грамадства.
Вялікая Айчынная вайна
[правіць | правіць зыходнік]Найбольшы размах рэйкавая вайна прыняла падчас Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі, Латвіі, Літвы, Украіны, Арлоўскай, Бранскай, Смаленскай, Калінінскай, Ленінградскай абласцей Расіі. Аперацыі планаваліся Цэнтральным штабам партызанскага руху і звычайна праводзіліся напярэдадні або ў час наступленняў Чырвонай Арміі.
Найбольш значны ўплыў на ход вайны аказалі дзеянні партызан у наступных аперацыях:
Уварванне Расіі ва Украіну
[правіць | правіць зыходнік]У 2022 годзе падчас уварвання Расіі ва Украіну ў СМІ з’явіліся паведамленні пра дыверсіі на беларускай чыгунцы з мэтай перашкодзіць руху вайсковых эшалонаў. Адказнасць за іх узяло аб’яднанне былых сілавікоў BYPOL[1]. У Расіі таксама былі зафіксаваны шматлікія падрывы чыгуначных шляхоў і разбурэнні чыгуначных камунікацый.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лемяшонак У. І. «Рэйкавая вайна» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 562. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Быхаўцаў, М. «Ніхто не хацеў ехаць на Баранавічы» // Наша гісторыя, № 3, 2018 — С.25—27. ISBN 2617—2305
- Андрианов В. Н. «Рельсовая война» // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)