Сэідзі
Сэідзі Сэіт-Назар-Хабіб-Хаджа-Аглы | |
---|---|
Seýdi | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Сеиди |
Дата нараджэння | 1775[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1836[1][2] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, палкаводзец |
Жанр | любоўная лірыка, эпісталярная паэзія |
Мова твораў | чагатайская |
Сэідзі́ Сэіт-Назар-Хабіб-Хаджа-Аглы (туркм.: Seýdi; 1775, Лама, цяпер Карабекевюльскі этрап, у Лябапскім велаяце, Туркменія — 1836) — класік туркменскай літаратуры, паэт-ваяр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з роду Кара-Бекаул, племені эрсары. Бацька будучага паэта быў мулой. Навучаўся ў медрэсэ Шыргазы-хана ў Хіве, пазней у медрэсэ Бухары.
Палкаводзец. Сэідзі ўзначальваў барацьбу туркменскіх плямёнаў супраць уладароў Бухарскага ханства. У 1797 годзе кіраваў адным з туркменскіх атрадаў у бітвах проці войскаў бухарскага эміра Шахмурада. Пацярпеўшы паражэнне, Сэідзі ўцёк спярша ў Хіву. Пазней, па запрашэнні свайго сябра — паэта Зэлілі, перасяліўся ў Кара-Кала, размешчаны ў перадгор'ях Капетдага.
У бітве з персамі ў складзе атрада туркменскага племені гаклен (Кара-Калы) у 1836 г. Сэідзі быў узяты ў палон і забіты.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Свае вершы Сэідзі пісаў на чагатайскай мове. Зацікаўленасць вершамі ў Сэідзі адзначаюць з ранняга ўзросту. Быў паслядоўнікам класіка туркменскай літаратуры Махтумкулі.
Найбольш яскрава талент Сэідзі праявіўся пры стварэнні ім цыклу любоўных лірычных вершаў.
У творчай спадчыне паэта, што дайшла да нашых дзён, шмат павучальных, выкрывальных і героіка-патрыятычных вершаў.
Ліставанне паэтаў Сэідзі з яго сябрам, паэтам-ваяром Зэлілі, стала новай формай паэзіі — эпісталярнай.
Сэідзі быў вядомы не толькі як паэт, але і як бахшы, спявак-апавядальнік, выканаўца туркменскага фальклору.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем Сэідзі названы горад у Лябапскім велаяце (колішні Нефцезаводск, Чарджоўская вобласць), вуліцы ў шэрагу гарадоў.
- У горадзе Туркменабад усталяваны помнік паэту—ваяру Сэідзі.
- У гонар Сэідзі названы Туркменскі дзяржаўны педагагічны інстытут.
Зноскі
- ↑ а б Seĭdi // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Seidi // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сеиди. Избранные произведения. Ашхабад, 1948
- Сеиди. «Сайланан эсерлер». Ашхабад, 1959
- Сеиди. Зелили. Сборник. Библиотека поэта. Большая серия. Советский писатель. Ленинградское отделение. 1984.
- Клычева М. М. Новаторский характер поэзии Сейитназара Сеиди // Наследие Восточного Туркменистана в системе средневековых культур: материалы международной научной конференции. 10-12 марта 2010 г. — Ашхабад, 2010.
- Кор-Оглы Х., Туркменская литература, М., 1972
- Каррыев М., Сейди, Ашхабад, 1962