Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Электрум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Электрум
Формула Au·Ag
Сінгонія кубічная
Бляск металічны
Празрыстасць непразрысты
Цвёрдасць 2—3
Шчыльнасць 1,5—1,65 г/см³

Эле́ктрум, электр — мінерал, разнавіднасць самароднага золата.

Утрымлівае 25—50 % серабра, дамешкі тэлуру, медзі, сурмы, ртуці і інш. Сустракаецца пераважна ў выглядзе дэндрытаў або дробных часцінак няправільнай формы, зрэдку ў выглядзе крышталёў. Колер ад залаціста-жоўтага да светла-жоўтага з металічным бляскам. Шчыльнасць 1,5—1,65 г/см³. Цвёрдасць 2—3.

Даволі рэдкі мінерал. Сустракаецца ў гідратэрмальных радовішчах, кварцавых і халцэдонавых жылах. Уваходзіць у склад залатых руд. Сустракаюцца самародкі масай да 400 г.

  • Эле́ктрум // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 101. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Эле́ктрум // Т. 30. Экслибрис — Яя. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 128. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Эле́ктрум // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 427. (руск.)
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль