Цёткіна (Курская вобласць)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Цёткіна
|
Цёткіна (руск.: Тёткино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Глушкоўскім раёне Курскай вобласці Расіі. Утварае аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне пасёлак Цёткіна са статусам гарадскога паселішча як адзіны населены пункт у яго складзе. Размешчаны на левым беразе ракі Сейм (прыток Дзясны), за 25 км на захад ад раённага цэнтра — пасёлка Глушкова. Непасрэдна па ўскраіне пасёлка (часткова па рацэ Сейм) праходзіць дзяржаўная мяжа Расіі з Украінай (Сумская вобласць). Цёткіна закрыта для свабоднага наведвання замежнымі падарожнікамі, бо знаходзіцца ў пагранзоне Курскай вобласці.