Каталонскі асёл
Каталонскі асёл (Equus asinus var. catalana) — знікаючая парода аслоў у Каталоніі (Іспаніі). У наш час каталонскія аслы насяляюць галоўным чынам паўночную Іспаніі, правінцыю Барселона, затым мясцовасці Алот і Пучсерда[1].
Парода была выведзена ў раннім Сярэднявеччы і хутка стала папулярнай дзякуючы асаблівай цягавітасці і сіле жывёл. У перыяд найбольш магутнага развіцця індустрыі ў ЗША (XVIII—XIX стагоддзе) амерыканцы спецыяльна закуплялі каталонскіх аслоў для выкарыстання тых на чыгуначных будоўлях і руднях.[2] З пачаткам сусветнай індустрыялізацыі ў XX стагоддзі рабочыя жывёльныя былі паступова заменены тэхнікай, попыт на каталонскіх аслоў рэзка ўпаў. З 50 000 аслоў у наш час засталіся толькі каля 400 асобін, з іх амаль 100 — за межамі Каталоніі. Сярэдні кошт за аднаго асла складае ў наш час 6000 еўра.[2]
Зноскі
- ↑ А. Ф. Доброхотов. Частное животноводство / Ю. О. Азаренко. — Сельхозгиз, 1949.
- ↑ а б Мария Голова. Каталонские ослы вымирают . infox.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 22 мая 2009.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Каталонскі асёл на Вікісховішчы |
- www.burrocatala.com/ Архівавана 30 студзеня 2009. (катал.)
- Інфармацыя пра каталонскага асла (катал.) . Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 22.05.2009.