Аляксандр Абрамавіч Дракахруст
Аляксандр Абрамавіч Дракахруст (7 лістапада 1923, Масква, РСФСР — 14 лістапада 2008) — расійскі і беларускі журналіст, паэт і перакладчык.
Аляксандр Абрамавіч Дракахруст | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 лістапада 1923 ці 7 лістапада 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 2008 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Юрый Аляксандравіч Дракахруст |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і ваеннаслужачага. У ліпені 1941 прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў салдатам інжынернага батальёна, камандзірам узвода. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, у штурме Берліна. Скончыў Маскоўскае ваенна-інжынернае вучылішча (1945) і завочна факультэт мовы і літаратуры Хабараўскага педагагічнага інстытута (1962). З 1946 — ваенны журналіст. У 1964—1971 — карэспандэнт газеты Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1961). Быў жанаты, меў сыноў Алега і Юрыя, унука Кірыла.
Творчасць
правіцьДэбютаваў у друку ў 1939 (газета «Молодая гвардия», Адэса). Пісаў на рускай мове. Першы зборнік вершаў «Миру быть на земле!» (1951, Уладзівасток). Аўтар зборнікаў паэзіі «Цвет счастья» (1953, Уладзівасток), «Зарницы над сопками» (1959, Хабараўск), «Сменяет время караулы» (1961, дадатак да часопіса «Советский воин»), «Тревожный ветер» (1964), «Бухта смятенья» (1967), «И нет конца тревогам» (1969), «Мост» (1972), «Мои вы годы — эшелоны» (1975), «Раздорожье» (1979), «Притяжение» (1981, Хабараўск), «Лицо твое» (1982), «Сквозное ранение» (1983), «Дальняя связь» (выбранае, 1983), «Круговорот» (1986), «Исповедь» (1990).
Пераклаў на рускую мову шэраг вершаў і паэм М. Аўрамчыка, А. Астрэйкі, Р. Барадуліна, А. Вялюгіна, С. Гаўрусёва, С. Грахоўскага, А. Грачанікава, Е. Лось і некаторых іншых беларускіх паэтаў. Аўтар кнігі выбраных перакладаў з беларускай мовы «Журавлиная стая» (1988).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Дракахруст Аляксандр // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Дракахруст Аляксандр // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- In memoriam: Аляксандар Дракахруст // Наша Ніва on-line: Культура. 14 лiст. 2008, 21:27. — Эл.рэсурс nashaniva.by