Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook

Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У рэжыму сарвала дах». Першая сустрэча з Дашкевічам на волі. Відэа і цытаты


Зьмітра Дашкевіча выпусьцілі на волю праз тры тыдні пасьля затрыманьня. Свабода ладзіць жывую трансьляцыю з кватэры Дашкевічаў.

"Падвяла кішка", - кажа Зьміцер Дашкевіч пра затрыманьне. Разам з Арцёмам Леўчанкам яны замовілі баршчу, калі ўсталёўвалі мэблю ў сям'і Арловых 22 сакавіка. Аднак замест дастаўшчыкаў ежы ў кватэру ўварваліся прадстаўнікі правахоўніых органаў.

Пасьля затрыманьня яго прывезьлі дамоў. Ператрус трываў 5-6 гадзінаў. У яго канфіскавалі 17 бел-чырвона-белых сьцягоў, 3 мэгафоны і 300-400 даляраў, якія сям'я Дашкевічаў адкладалі на адпачынак.

Дашкевіч застаецца падазроным па частцы 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу.

Сваё затрыманьне ён называе "анэкдотам". Першапачаткова яму прад'явілі дакумэнт, у якім ён абвінавачваўся ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў з 2011 года. Насамрэч, да 2013 года Дашкевіч быў у зьняволеньні.

"КДБ ня можа прызнаць, што ўсё гэта ахінэя, - кажа Дашкевіч. - Я не даваў ніякіх паказаньняў".

"Мажліва, мы разьлічваемся за Курапаты, за збор подпісаў за сцьяг. Гэта асабістая помста", - лічыць Дашкевіч пра сваё затрыманьне.

Як яму распавялі, з 21 сакавіка пачалі перавозіць усіх затрыманых зь СІЗА на Валадарскага ў Жодзіна. А калі яго прывезьлі 22 сакавіка, ён сядзеў адзін у 3-4-мясцовай камэры.

"У рэжыма сарвала дах, - кажа Дашкевіч. - І была каманда зачысьціць. Ва ўзурпатара ёсьць толькі адзін мэханізм: аўтазакі, затрыманьні, турмы".

Дашкевіч лічыць, што ў КДБ не было чаго прад'яўляць у якасьці абвінавачаньня, а таму разьлічваў выйсьці зь СІЗА праз 10 дзён.

"Каб была нейкая інфармацыя пра "Белы легіён", даўно ўжо пра гэта было б вядома, - кажа Дашкевіч. - Арматура пад Асіповічамі ў бутэльках - гэта а-ля пацукі ў 2006 года".

Ён лічыць, што астатніх затрыманых па справе могуць яшчэ месяц-два пратрымаць у СІЗА. Ён не ўяўляе, як з такой базай доказаў, якая ёсьць у КДБ, справу патрыётаў можна давесьці да суду.

"Спадзяюся, усе затрыманыя будуць вызваленыя", - сказаў Зьміцер.

Паводле Дашкевіча, праваахоўнікі абыходзіліся зь ім вельмі карэктна.

На пытаньне журналістаў, ці будзе працягавць працу клюб "Ваяр", Зьміцер Дашкевіч адказаў, што пасьля такіх гучных арыштаў наступныя два гады дзейнасьць вайскова-патрыятычных клюбаў будзе сьцішаная.

"У нас такая традыцыя: мы расьпісаліся пасьля Раства, а вызваляемся напярэдадні Вялікадня", - сказала жонка Наста Дашкевіч.

Наста Дашкевіч сказала журналістам, што яна – ужо даволі вопытная жонка і палітзьняволеная – уражаная той хваляй салідарнасьці і прапановаў дапамогі з боку розных людзей, якая абрынулася на яе пасьля арышту Зьмітра.

"Я буду далей працягваць зьвяржэньне старога рэжыму. Буду зьвяргаць старыя кухні і шафы ў кватэрах, - жартуе Дашкевіч.- Сьвяткуем Пасху. Хрыстос уваскрос!"

XS
SM
MD
LG