Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook

Яўген Бяласін

беларускі германіст, перакладчык

Яўге́н Алякса́ндравіч Бяла́сін (9 чэрвеня 1954, в. Грынявічы Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці БССР — 10 сакавіка 2022, Берасьце, Беларусь[1]) — беларускі германіст, перакладчык, журналіст.

Яўген Бяласін
Дата нараджэньня 9 чэрвеня 1954(1954-06-09)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 10 сакавіка 2022(2022-03-10) (67 гадоў)
Прычына сьмерці Ковід-19
Месца вучобы
Занятак перакладнік, журналіст, пісьменьнік
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць
 
Яўген Бяласін

Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1975 год). Працаваў у Берасьцейскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце (1979—2001). Першы выкладчык факультэту замежных моваў Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1994). У 1990-я — 2000-я гады быў дырэктарам Берасьцейскай філіі Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага Цэнтру. У 2001 годзе атрымаў забарону на прафэсію. З гэтага часу самадзейны германіст, журналіст, літаратар.

Як перакладчык зь нямецкай мовы згадваецца ў Беларускай энцыкляпэдыі. Перакладаў таксама з ангельскай, польскай моваў і з розных моваў на нямецкую.

Памёр вечарам 10 сакавіка 2022 року пасьля ўскладненньяў, выкліканых каранавірусам.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Фрыдрых Шылер. Пальчатка. (Friedrich Schiller. Der Handschuh.) // Шылер Ф. Вершы і баляды. Драмы. Менск: Мастацкая літаратура, 1993.
  • Стыг Дагэрман(en). Забіць дзіця. (Stig Dagerman. Ein Kind töten) // «Крыніца», №7, 1994;
  • Вольфганг Борхэрт(de). Апавяданьні. (Wolfgang Borchert. Erzählungen) // «Крыніца», №2, 1996;
  • Пэтэр Гандке. Шэршні. (Peter Handke. Hornissen) // ARCHE , №4, 1999;
  • Пэтэр Сьлётэрдайк(de). Прыйсьці на сьвет, прыйсьці да мовы. Франкфурцкія лекцыі. (Peter Sloterdijk. Zur Welt kommen, Zur Sprache kommen. Frankfurter Vorlesungen) // ARCHE, №2, 2005;
  • Зыгмунд Фройд. Дыскамфорт ад культуры (Sigmund Freud. «Unbehagen in der Kultur»). Менск: Энцыклапедыкс", 2001;
  • Сэбаст’ян Гафнэр(en). Гісторыя аднаго немца. Успаміны 1914—1933. (Sebastian Haffner. Geschichte eines Deutschen. Erinnerungen 1914—1933). Менск, 2006;
  • Чарлз Дыкэнс. Олівэр Тўіст (Сharles Dickens. Oliver Twist). Менск: Галіяфы, 2010;
  • Кароткая граматыка нямецкай мовы (у суаўтарстве з Л. Баршчэўскім). Менск: Радыёла-плюс, 2012;
  • Гайнрых Гайнэ. «Пра Польшчу» (пераклад зь нямецкай). Берасьце, 2013;
  • «Подземелья Бреста, крепости и…» Журналистское исследование с элементами литературы существования. Брест: Полиграфика, 2014;
  • «Што такое Асьвета?» Імануэля Канта (крэда Асьветніцтва).
  • Алесь Разанаў. «І вынайшаў сабе я крылы — вось яны», Білінгва. (з беларускай на нямецкую, як суперакладчык) Логвінаў, Вільня, 2014

Яўген Бяласін вядомы як эсэіст, аўтар соцень публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.

Некаторыя самыя значныя:

  1. ^ Памёр германіст і перакладчык з Берасця Яўген Бяласін(недаступная спасылка), Наша Ніва 10-03-2022