Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсьці да зьместу

Андрэа Бэлёцьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэа Бэлёцьці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сьнежня 1993(1993-12-20) (30 гадоў)
Рост 181 см[1]
Вага 72 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Фіярэнтына
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2014
2013—2014
2014—2015
2015—2022
2022—
2024—
Альбіналефэ
Палерма (арэнда)
Палерма
Тарына
Рома
Фіярэнтына (арэнда)
37 (14)
24 (10)
38 (6)
232 (100)
45 (3)
15 (3)
Зборныя
2016— Італія 44 (12)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 чэрвеня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 чэрвеня 2022.

Андрэ́а Бэлё́цьці (па-італьянску: Andrea Belotti; нар. 20 сьнежня 1993 году) — італьянскі футбаліст, нападнік клюбу «Фіярэнтына» (у арэндзе з «Ромы») і нацыянальнай зборнай Італіі.

Пасьля няўдалага прагляду ў акадэміі «Аталянты»[2] далучыўся да клюбу «Альбіналефэ», у які прайшоў моладзевую сыстэму. Дэбютаваў за першую каманду ў сэзоне 2011—2012 гадоў, калі правёў восем матчаў у Сэрыі B і забіў два галы. У сэзоне 2012—2013 гадоў Бэлёцьці дамогся сталага месца ў асноўным складзе, заявіўшыся на поле 31 матчы і забіўшы 12 галоў.

2 верасьня 2013 году гулец быў аддадзены ў арэнду ў клюбе «Палерма» Сэрыі В, сума дамовы склала 500 тысяч эўра з умовай выкупу ў 2,5 млн эўра[3]. За сыцылійцаў дэбютаваў 24 верасьня 2013 году, зьявіўшыся на замену Давідэ Дзі Джэнара, у гульні супраць «Бары» і зарабіў асыстэнцкі бал, дапамогшы Кайлу Лафэрці забіць адзіны гол клюбу, але «Палерма» трывала паразу зь лікам 1:2. Першы гол у табары «Палерма» забіў 5 кастрычніка ў матчы супраць «Брэшыі». Паводле вынікаў сэзону яшчэ 3 траўня 2014 году клюб атрымаў падвышэньне ў Сэрыю А пасьля перамогі зь лікам 1:0 у гасьцёх над «Наварай». Сам Бэлёцьці скончыў сэзон, забіўшы 10 галоў у лізе. 18 чэрвеня 2014 году «Палерма» скарыстаўся правам выкупіць палову кантракта ў быць у суўладаньні[4]. Нападнік дэбютаваў у Сэрыі А 31 жніўня 2014 году ва ўзросьце 20 гадоў, замяніўшы Паўлё Дыбалю у нічыйным хатнім матчы супраць «Сампдорыі» зь лікам 1:1[5]. 12 верасьня «Палерма» абвесьціў, што клюб выкупіў астатнюю частку ягонага кантракта. 24 верасьня адзначыўся дублем упершыню ў сваёй кар’еры ў Сэрыі А ў матчы супраць «Напалі», які скончыўся зь лікам 3:3. За ўвесь сэзон Бэлёцьці згуляў у 38 гульнях, у асноўным выходзячы на замены, у якіх забіў шэсьць мячоў.

18 жніўня 2015 году афіцыйна далучыўся да табару «Тарына». Гэтая ўгода каштавала турынцам 7,5 млн эўра[6]. Свой першы гол забіў за «Тарына» ў пераможным матчы супраць «Балёньні», які скончыўся зь лікам 2:0. 16 студзеня 2016 году Бэлёцьці адзнычыўся дублем у браму над «Фразынонэ», зрабіўшы важкі ўнёсак у перамогу зь лікам 4:2[7]. Сэзон скончыў з 12 галамі на сваім рахунку, стаўшы сталым гульцом асноўнага складу. Новы сэзон распачаў голам у браму «Міляну» на Сан-Сыра, а ў наступнай сустрэчы адзначыўся хет-трэкам у браму «Балёньні» (5:1)[8]. 4 сьнежня падоўжыў кантракт з «Тарына» да 2021 году[9], які прадугледжваў куплю гульца за 100 млн эўра толькі замежным клюбам. 5 сакавіка 2017 году нападнік упершыню зьявіўся ў складзе клюбу з капітанскай повязьзю ў матчы супраць «Палерма», у якім забіў самы хуткі хет-трык у Сэрыі А з 30 студзеня 2000 году, за 7 хвілін 15 сэкундаў, перасягнуўшы папярэдні рэкорд, які належаў украінцу Андрэю Шаўчэнку[10].

Бэлёцьці яшчэ зь юнацтва прыцягваўся да складу зборнай Італіі розных узростаў. 27 жніўня 2016 году Бэлёцьці ўпершыню быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Італіі Джанам П’ерам Вэнтурам на таварыскі матч супраць зборнай Францыі 1 верасьня і на матч кваліфікацыі чэмпіянату сьвету 2018 году 5 верасьня супраць зборнай Ізраілю[11]. Першы свой гол нападнік забіў 9 кастрычніка ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету, дапамогшы выгуляць зборную Македоніі ў гасьцёх зь лікам 3:2[12]. У чэрвені 2021 году ён быў улучаны ў склад Італіі на чэмпіянат Эўропы 2020 году трэнэрам зборнай Рабэрта Манчыні[13].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]