Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсьці да зьместу

Баўгарыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баўгарыя
лац. Baŭharyja
па-баўгарску: България
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: „Адзінства надае сілу“
Дзяржаўны гімн
Мілая Радзіма
Дата заснаваньня: 13 ліпеня 1878
Афіцыйная мова: баўгарская[1]
Сталіца: Сафія
Форма кіраваньня: парлямэнцкая рэспубліка
прэзыдэнт Баўгарыі[d]: Румэн Радзеў
прэм’ер-міністар Баўгарыі[d]: Мікалай Дэнкаў[d]
Заканадаўчы орган: Народны сход Баўгарыі
Выканаўчы орган: урад Баўгарыі[d]
Плошча:
  • 110 993,6 км²[2]
Насельніцтва:
Валюта: баўгарскі леў
СУП (2023)
па ППЗ: 103,099 млрд $[3]
па ППЗ на душу насельніцтва: 16 086 $[3]
намінальны: 216,499 млрд $[3]
намінальны на душу насельніцтва: 33 780 $[3]
Індэкс дэмакратыі: 6,71[4]
Каэфіцыент Джыні: 40,3[5]
ІРЧП: 0,795[6]
Часавы пас: UTC+2
Аўтамабільны знак: BG
Бок аўтамабільнага руху: праваруч
Дамэн верхняга ўзроўню: .bg і .бг[d]
Тэлефонны код: +359
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
government.bg (баўг.)

Рэспу́бліка Баўга́рыя (па-баўгарску: Република България) — краіна ў паўднёва-ўсходняй Эўропе на ўзьбярэжжы Чорнага мора, мяжуе з Грэцыяй і Турэччынай на поўдні, Сэрбіяй і Паўночнай Македоніяй на захадзе, з Румыніяй на поўначы ўздоўж Дунаю. Яна займае тэрыторыю ў 110 994 км², што робіць яе шаснаццатай паводле велічыні краінай у Эўропе. Сталіцай і найбуйнейшым горадам краіны ёсьць Сафія, да ліку іншых вялікіх гарадоў адносяць Бургас, Плоўдзіў і Варну.

У старажытнасьці на тэрыторыі сучаснай Баўгарыі жылі тракійцы, якія ваявалі з пэрсамі, кельтамі і македонцамі. Пасьля рэгіён захапіла Рымская імпэрыя. Блізу VI стагодзьдзя гэтыя тэрыторыі былі заселеныя славянамі. Булгары на чале з Аспарухам учынілі сюды напад зь земляў Вялікай Булгарыі, утварыўшы ў канцы VII стагодзьдзя Першае Баўгарскае царства. Гэтая дзяржава праіснавала да пачатку XI стагодзьдзя, калі бізантыйскі імпэратар Базыль II заваяваў і ліквідаваў дзяржаву, улучыўшы ейныя землі ў склад Бізантыйскай імпэрыі. Пасьля баўгары здолелі аднавіць дзяржаву, вядомую як Другое Баўгарскае царства, якое было захопленае туркамі, якія прыгняталі мясцовае насельніцтва некалькі стагодзьдзяў. У XIX стагодзьдзя баўгарская дзяржава аднавіла сваё існаваньня, а ў наступным стагодзьдзі краіна прайшла праз шэраг войнаў. У 1946 годзе Баўгарыя апынулася пад савецкім уплывам, а краіна рушыла па сацыялістычнаму шляху. Новая дэмакратычная канстытуцыя была прасунута ў 1991 годзе. Сёньня Баўгарыя зважаецца ўнітарнай парлямэнцкай рэспублікай, якая складаецца з 28 правінцыяў з высокай ступеньню палітычнай, адміністрацыйнай і эканамічнай цэнтралізацыі.

Баўгарыя мае эканоміку з высокім прыбыткам. Ейная рынкавая эканоміка ёсьць часткай адзінага эўрапейскага рынку і перадусім базуецца на сфэры паслугаў, за якой рушаць прамысловасьць, асабліва машынабудаваньне і горназдабыўная прамысловасьць, і сельская гаспадарка. Краіна сутыкаецца з дэмаграфічнай крызай, то бок насельніцтва краю дасягнула піку ў 9 мільёнаў у 1989 годзе і з тых часоў скарацілася да 6,4 мільёнаў у 2024 годзе. Баўгарыя ёсьць сябрам Эўрапейскага Зьвязу, Шэнгенскай зоны, ААН, Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы і Рады Эўропы. Краіна таксама ёсьць сябрам-заснавальнікам АБСЭ і тройчы мела месца ў Радзе Бясьпекі ААН.

Адрыскі залаты вянок, які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музэі ў Сафіі.

Парэшткі неандэртальцаў, якім верагодна блізу 150 тысяч гадоў, ёсьць аднымі з самых раньніх сьлядоў чалавечай дзейнасьці на землях сучаснай Баўгарыі[7]. Каранаўская культура нэаліту ўзьнікла каля 6500 году да н. э. і была адной зь некалькіх нэалітычных грамадзтваў у рэгіёне, якая квітнела за кошт сельскай гаспадаркі[8]. Варнаўскай культуры меднага веку, то бок V тысячагодзьдзя да н. э., прыпісваюць вынаходніцтва мэталюргіі золата[9][10].

Тракійцы, адна з трох асноўных групаў продкаў сучасных баўгараў, зьявіліся на Балканскім паўвостраве незадоўга да XII стагодзьдзя да н. э.[11][12][13] Яны давалі рады ў мэталюргіі, а таксама празь іх грэкі атрымалі культы Арфэя і Дыяніса, але плямёны не ўтваралі дзяржаваў[14]. Пэрсыдзкая імпэрыя Ахемэнідаў захапіла частку сучаснай Баўгарыі, у прыватнасьці ўсходнюю частку, у VI стагодзьдзі да н. э. і захоўвала кантроль над рэгіёнам да 479 году да н. э.[15][16]. Уварваньне паспрыяла тракійскаму згуртаваньню, і большая частка плямёнаў аб’ядналася пад кіраўніцтвам цара Тэрэса, каб сфармаваць Адрыскае царства ў 470-х гадах да н. э.[14][16]. Дзяржава была падпарадкаваная Філіпу II Македонскаму у 341 годзе да н. э.[17], а ў III стагодзьдзі была атакаваная кельтамі[18]. У 45 годзе н. э. частка краіны стала правінцыяй Рымскай імпэрыі[19]. Да канца I стагодзьдзя н. э. рымскае кіраваньне ахоплівала ўвесь Балканскі паўвостраў. Хрысьціянства пачало свой распаўсюд у рэгіёне прыкладна ў IV стагодзьдзі[14].

Рэгіён трапіў пад кантроль Бізантыйскай імпэрыі пасьля падзеньня Рыму ў 476 годзе. Бізантыйцы вялі працяглую вайну супраць Пэрсіі, што не дало магчымасьці абараніць свае балканскія тэрыторыі ад набегаў барбараў[20]. Гэта дазволіла славянам трапіць на Балканскі паўвостраў, галоўным чынам праз рэгіён паміж Дунаем і Балканскімі гарамі[21]. Паступова славяне асымілявалі часткова элінізаваных, раманізаваных і гатычных тракійцаў[22][23][24].

Першае Баўгарскае царства

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул: Першае Баўгарскае царства
Выява Сімяона I працы Альфонса Мухі.

Неўзабаве па славянскім уварваньні Мёзія была зноў захопленая, але гэтым разам булгарамі, ачоленымі ханам Аспарухам[25]. Іхная арда была рэшткамі Вялікай Булгарыі, вымерлага племяннога аб’яднаньня, тэрыторыі якога ахоплівалі землі на поўнач ад Чорнага мора і займалі тэрыторыі сучаснай Украіны і поўдня Расеі. Аспарух заняў бізантыйскія землі ў Мёзіі і скарыў там славянскія плямёны ў 680 годзе[12]. Мірная дамова зь Бізантыяй была складзеная ў 681 годзе, што дало пачатак Першаму Баўгарскаму царству. Булгарская меншасьць утварыла згуртаваную кіроўную касту[26]. Наступныя кіраўнікі ўмацоўвалі баўгарскую дзяржаву цягам VIII і IX стагодзьдзяў. Крум управодзіў пісьмовы звод законаў[27] і спыніў буйное бізантыйскае ўварваньне ў бітве пры Плісцы, у якой бізантыйскі імпэратар Нічыпар I быў забіты[28].

Барыс I скасаваў паганства на карысьць хрысьціянства праваслаўнай традыцыі ў 864 годзе. Навяртаньне рушыла ўсьлед за бізантыйскім прызнаньнем Баўгарскай праваслаўнай царквы[29] і прыняцьцём кірылічнага алфабэту, распрацаванага ў Праславе[30]. Агульная мова, рэлігія і пісьменства ўмацоўвалі цэнтральную ўладу і паступова аб’ядноўвалі славянаў і булгараў у адзіны народ, які размаўляў адною славянскай моваю[30][31]. Залаты век дзяржавы прыпаў на час 34-гадовага кіраваньня Сімяона Вялікага, які спрычыніўся да найбуйнейшыага тэрытарыяльнага пашырэньня краіны.

Па сьмерці Сімяона Баўгарыя была аслабленая войнамі з вугорцамі і печанегамі[31][32]. У гэты ж час набыло разьвіцьцё Богумільства. Праслаў быў захоплены бізантыйскім войскам у 971 годзе пасьля набегаў з Русі і Бізантыі[31]. Імпэрыя ненадоўга аднавілася Самуілам, але ягонае панаваньне скончылася, калі бізантыйскі імпэратар Базыль II ушчэнт разьбіў баўгарскае войска пры Ключы ў 1014 годзе. Самуіл памёр неўзабаве пасьля бітвы[33], і да 1018 году бізантыйцы захапілі Баўгарыю[34]. Пасьля бізантыйскі кіраўнік шчасна прадухіліў паўстаньні, захаваўшы панаваньне мясцовага баярства ды інтэграваўшы яго ў бізантыйскую бюракратычную і арыстакратычную сыстэму, а таксама вызваліўшы іхныя землі ад абавязку плаціць падаткі золатам, дазволіўшы замест гэтага плаціць натуральны падатак[35][36]. Баўгарскі патрыярх быў падпарадкаваны бізантыйскай царкве, стаўшы арцыбіскупам, але царква захавала свой аўтакефальны статус і свае эпархіі[35][36].

Другое Баўгарскае царства

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул: Другое Баўгарскае царства
Сьцены Цараўцу ў Тырнаве, дзе была сталіца Другога Баўгарскага царства.

Унутраная палітыка Бізантыі зьмянілася па сьмерці Базыля. У Баўгарыі адбылася сэрыя няўдалых паўстаньняў, найбуйнейшае зь якіх ачоліў Пётар Дзелян. Аўтарытэт імпэрыі зьнізіўся пасьля катастрафічнай ваеннай паразы ў бітве пры Манцыкертам супраць сэльджуцкіх захопнікаў. Гэтыя ўзрышэньні заміналі бізантыйцам элінізаваць баўгараў, што падтрыхтавала спрыяльную глебу дзеля далейшага паўстантня. У 1185 годзе баяры Іван Асен і Тэадор-Пётар учынілі моцнае паўстаньне і здолелі аднавіць Баўгарскую дзяржаву. Яны заклалі падмурак да новага царства з сталіцай у Тырнаве[37].

Калаян, трэці з манархаў Асенаў, пашырыў сваё валадарства да Бялграду і Охрыду. Ён прызнаў духоўнае вяршэнства Папы і атрымаў каралеўскую карону ад папскага легата. Імпэрыя дасягнула свайго росквіту за час Івана Асена II, калі межы Баўгарскага царства пашырыліся да ўзьбярэжжа Альбаніі, Сэрбіі і Эпіру[37]. У гэты ж час назіраўся росквіт гандлю і культуры. Кіраваньне Івана Асена таксама было адзначанае паслабленьнем уплыву Рыма ў рэлігійных пытаньнях[38].

Дынастыя Асеня вымерла ў 1257 годзе. Унутраныя канфлікты і бесьперапынныя напады Бізантыі і Вугоршчыны дазволілі манголам усталяваць сюзэрэнітэт над аслабленай краінай[38]. У 1277 годзе сьвінапас Івайла ачоліў вялікае сялянскае паўстаньне, дзякуючы якому манголы былі выгнаныя з Баўгарыі, а сам Івайла на час стаў імпэратарам[37][39]. Ён быў зрынуты ў 1280 годзе фэадаламі[39], чые канфлікты далей спрычыніліся да распаду Другога Баўгарскага царства на невялікія фэадальныя ўладаньні да XIV стагодзьдзя[37]. Гэтыя раздробныя, але буйныя дзяржавы сталі лёгкай здабычай туркаў-асманаў.

Пад Асманскім панаваньнем

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бітва пры Нікопалі 1396 году паклала канец існаваньню Другога Баўгарскага царства.

Асманы часта былі наймітамі пры бізантыйскім двары ў 1340-х гадах, але пазьней яны сталі захопнікамі[40]. Султан Мурад I адабраў Адрыянопаль у бізантыйцаў у 1362 годзе. Сафія апынулася пад уладай туркаў у 1382 годзе, а Шумэн быў скараны ў 1388 годзе[40]. Асманы завяршылі заваяваньне баўгарскіх зямель у 1393 годзе, калі Тырнава быў разрабаваны пасьля трохмесячнай аблогі і бітвы пры Нікопалі, якая прывяла да падзеньня Відынскага царства ў 1396 годзе. Сазопал быў апошнім баўгарскім паселішчам, якое было захопленае ў 1453 годзе[41]. Пасьля гэтага баўгарская шляхта была зьнішчаная, а сяляне перададзеныя асманскім гаспадарам[40]. Значная частка адукаванага духавенства зьбегла ў іншыя краіны[42].

Расейска-баўгарская абарона Шыпкі ў 1877 годзе.

Баўгары былі абкладзеныя цяжкімі падаткамі, а іхняя культура была пад забаронай[42]. Часткова была праведзеная ісламізацыя мясцовага насельніцтва[43]. Асманскія ўлады вылучылі хрысьціянаў у асобную грамаду Рум-Мілет незалежна ад іхняй этнічнай прыналежнасьці[44]. Большая частка насельніцтва ў тыя часы паступова страчвала сваю выразную нацыянальную сьвядомасьць, вызначаючыся толькі верай[45][46]. Калі магутнасьць Асманскай імпэрыі пачала слабець, Габсбурская Аўстрыя і Расея разглядалі баўгарскіх хрысьціянаў як патэнцыйных хаўрусьнікаў. Аўстрыйцы ўсьцяж падтрымлівалі паўстаньня, як то паўстаньні ў Тырнаве ў 1598 і 1686 гадах, а таксама Чыпраўскае паўстаньне ў 1688 годзе і, нарэшце, паўстаньне Карпаша ў 1689 годзе[47]. Таксама ў рэгіёне мелася актыўнасьць Расейскай імпэрыі[47].

Эпоха Асьветніцтва ў XVIII стагодзьдзі паўплывала на пачатак нацыянальнага абуджэньня Баўгарыі[40]. Яно аднавіла нацыянальную сьвядомасьць і забясьпечыла ідэалягічную глебу дзеля вызваленчай барацьбы, вынікам якой стала Красавіцкае паўстаньне 1876 году. Асманскія ўлады жорстка здушылі паўстаньне, забіўшы блізу 30 тысячаў баўгараў. Масавыя забойствы падштурхнулі вялікія дзяржавы да дзеяў. Яны склікалі Канстантынопальскую канфэрэнцыю ў 1876 годзе, але іхныя пастановы былі адхіленыя асманамі. Гэтай сытуацыяй скарысталася Расея, якая гэтым разам ужо не рызыкавала сутыкнуцца зь іншымі вялікімі дзяржавамі, як гэта здарылася ў Крымскай вайне. У 1877 годзе Расея аб’явіла вайну асманам і разграміла іх з дапамогай баўгарскіх паўстанцаў. Адной з вырашальных была бітвы на перавале Шыпка, якая дазволіла ўсталяваць расейскі кантроль над галоўнай дарогай на Канстантынопаль[48][49].

Аднаўленьне Баўгарыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прапанаваныя межы Баўгарыя паводле Сан-Стэфанскай дамовы.

Сан-Стэфанская дамова была складзеная Расеяй і Асманскай імпэрыяй 3 сакавіка 1878 году. Паводле пастанове мусіла паўстаць аўтаномнае баўгарскае княства, якое ахоплівала Мёзію, Македонію і Тракію, прыкладна на тэрыторыях Другога Баўгарскага царства[50]. Цяпер гэты дзень зважаецца за дзяржаўнае сьвята пад назвай Дзень нацыянальнага вызваленьня[51]. Іншыя вялікія дзяржавы неадкладна адхілілі дагавор праз страх, што такая вялікая краіна на Балканах можа пагражаць іхным інтарэсам. Таму Сан-Стэфанскі мір быў заменены Бэрлінскай дамовай, падпісанай 13 ліпеня. Паводле новай дамовы прадугледжвалася стварэньне значна меншай дзяржавы, Княства Баўгарыя, якое ўлучала толькі Мёзію і рэгіён Сафіі, пакідаючы вялікую групу этнічных баўгараў па-за межамі новай краіны[52]. Гэта істотна паспрыяла мілітарысцкаму падыходу Баўгарыі да замежных справаў у першай палове XX стагодзьдзя. З 1879 году княствам кіраваў нямецкі прынц Аляксандар, якога зьмяніў Фэрдынанд.

Баўгарскае княства было пераможцам у вайне супраць Сэрбіі, у выніку чаго ўлучыла паўаўтаномную асманскую тэрыторыю Ўсходняй Румэліі ў 1885 годзе ў свой склад і абвесьціла сябе незалежнай дзяржавай 5 кастрычніка 1908 году[53]. У гады па здабыцьці незалежнасьці Баўгарыя ўсё больш мілітарызавалася, за што краіна атрымала мянушку «Балканская Прусія»[54]. Яна была ўцягнутая ў тры канфлікты паміж 1912 і 1918 гадамі, як то дзьве Балканскія вайны і Першую сусьветную вайну. Пасьля катастрафічнай паразы ў Другой балканскай вайне Баўгарыя зноў апынулася на баку тых, хто атрымаў паразу, то бок мела зьвяз з Цэнтральнымі дзяржавамі ў Першай сусьветнай вайне. Краіна капітулявала ў 1918 годзе, пры гэтым маючы войска ў 1,2 мільёнаў чалавек[55][56]. Вайна прывяла да значных тэрытарыяльных стратаў і выхаду да Эгейскага мора. Забіта было блізу 87,5 тысячаў жаўнераў[57]. Больш за 253 тысяч уцекачоў з страчаных тэрыторыяў імігравалі ў Баўгарыю ў час з 1912 па 1929 гады[58], стварыўшы дадатковую нагрузку на і зьнішчаную нацыянальную эканоміку[59].

Цар Барыс III.

Пасьля перавароту 1923 году да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад. У краіне ўсталявалася каралеўская аўтарытарная дыктатура цар Барыса III. У сакавіку 1941 году краіна была ўлучаная ў Бэрлінскі пакт 1940 году, на яе тэрыторыю былі ўведзеныя нямецкія войскі. Баўгарыя ўступіла ў Другую сусьветную вайну, але адмовілася ад удзелу ў апэрацыі «Барбароса» і выратавала сваіх грамадзянаў-габрэяў ад дэпартацыі ў канцэнтрацыйныя лягеры[60]. Раптоўная сьмерць Барыса III у сярэдзіне 1943 году штурхнула краіну да палітычнага бязладзьдзя, у выніку манархічна-аўтарытарны рэжым быў зрынуты праз уварваньне Чырвонай Арміі, пасьля чаго Баўгарыя абвесьціла вайну Нямеччыне. Баўгарыя ня мела вялікага ўрону ад вайны, а СССР не запатрабаваў кампэнсацыі. Аднак, усе тэрытарыяльныя заваёвы ваеннага часу, за выключэньнем Паўднёвай Дабруджы, былі страчаныя[61].

У 1946 годзе пасьля рэфэрэндуму была ўсталяваная аднапартыйная Народная Рэспубліка Баўгарыя[62], якая трапіла пад савецкі ўплыў і разьвівалася сацыялістычным шляхам. Першым кіраўніком дзяржавы стаў Георгі Дзімітраў, які стварыў рэпрэсіўную сталінскую дзяржаву з хуткай індустрыялізацыяй[61]. Да сярэдзіны 1950-х гадоў узровень жыцьця значна палепшыўся, а палітычныя рэпрэсіі аслабіліся. У плянавай эканоміцы савецкага тыпу падчас кіраваньня Тодара Жыўкава ўзьнікла экспэрымэнтальная рынкавая палітыка. У параўнаньні з узроўнем ваеннага часу, нацыянальны ВУП павялічыўся ў пяць разоў, а ВУП на душу насельніцтва павялічыўся ў чатыры разы да 1980-х гадоў[63], але сур’ёзныя аб’ёмы запазычанасьці рабіліся ў 1960, 1977 і 1980 гадах[64]. Сутыкнуўшыся зь зьніжэньнем нараджальнасьці сярод этнічнай баўгарскай большасьці, урад Жыўкава ў 1984 годзе прымусіў этнічныя меншасьці ўзяць сабе славянскія імёны з мэтай іхняга асыміляваньня. Гэтая палітыка спрычыніла эміграцыйны рух, то бок блізу 300 тысячаў этнічных туркаў зьехалі ў Турэччыну[65][66].

У 1989 годзе ў Баўгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы. Праз Восень народаў Жыўкаў падаў у адстаўку, і Баўгарыя пачала пераход да парлямэнцкай дэмакратыі. На першых вольных выбарах у чэрвені 1990 году перамогу атрымала Камуністычная партыя, якая была пераназваная ў Баўгарскую сацыялістычную партыю[67]. У ліпені 1991 году была зацьверджаная новая канстытуцыя, якая прадугледжвала адносна слабага выбарнага прэзыдэнта і адказнасьць прэм’ер-міністра перад заканадаўчай уладай. Першапачаткова новая сыстэма ня здолела палепшыць узровень жыцьця або стварыць значны эканамічны рост, то бок эканамічныя паказьнікі краіны заставаліся ніжэйшымі, чым пры камунізме, нават у пачатку 2000-х гадоў[68]. Пасьля 2001 году эканамічныя, палітычныя і геапалітычныя нарэшце далі плён[69]. У 2004 годзе Баўгарыя стала сябрам Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы[70]. Пасьля некаторых гадоў рэформаў яна таксама далучылася да Эўрапейскага Зьвязу і адзінага рынку ў 2007 годзе, не зважаючы на заклапочанасьць уладаў ЭЗ з нагоды карупцыі ў баўгарскім урадзе[71].

Тапаграфічная мапа Баўгарыі.
Горны сьцяг Рылаў ёсьць найвялікшым на Балканскім паўвостраве.

Баўгарыя месьціцца ў Паўднёвай Эўропе на ўзьбярэжжы Чорнага мора, ва ўсходняй частцы Балканскага паўвострава. З поўначы мяжуе з Румыніяй, на захадзе з Сэрбіяй і Паўночнай Македоніяй, а на поўдні з Грэцыяй і Турэччынай. Сталіцай краіны ёсьць Сафія (1,1 млн чалавек), да ліку іншых буйных гарадоў адносяць Плоўдзіў, Варну, Бургас, Русэ, Стара-Загору, Плевэн і Ўрацу. Агульная мяжа складае 1808 км, ўзьбярэжжа даўжынёй 379 км. Працягласьць межаў з суседнімі краінамі складае: Румынія — 608 км, Грэцыя — 494 км, Сэрбія — 318 км, Турэччына — 240 км, Паўночная Македонія — 148 км. Каля 60% плошчы Баўгарыі займаюць горы і ўзвышшы, сярэдняя вышыня паверхні краіны складае каля 470 м над узроўнем мора.

Уздоўж паўночнай мяжы краіны цягнецца Прыдунайская нізіна, якая займае ўсю поўнач Баўгарыі. Раўніны займаюць каля адной траціны тэрыторыі, у той час як плята і ўзвышшы займаюць 41%. У цэнтральнай частцы краіны стаіць асноўны горны масіў Баўгарыі — Балканскія горы. У паўднёва-заходняй Баўгарыі, на мяжы з Грэцыяй месьцяцца горы Радопы, Рыла і Пірын, тут жа знаходзіцца найвышэйшы пункт Балканскага паўвострава гара Мусала (2925 м). Паўднёва-ўсходнюю частку Баўгарыі займае Горнатракійская нізіна, а на поўдзень ад яе, на мяжы з Турэччынай, невысокія горы Сакар і Странджа. Самымі высокімі пунктамі Баўгарыі ёсьць Мусала (2825 м), Віхрэн (2915 м) і Боцеў (2376 м). Большасьць рэкаў кароткія і малаводныя.

Мапа з Кёпэнскімі кліматычнымі зонамі краіны.

Клімат Баўгарыі мерны, цёплы, кантынэнтальны, сухі, на ўзьбярэжжы мора — субтрапічны, вільготны. У гарах існуе кліматычная пасавасьць. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае ад −6 °C у гарах, −3 °C у цэнтральнай частцы краіны і да 2 °C у паўднёвай частцы. У ліпені адпаведна ад 18 °C, 23 °C i 25 °C. Ападкаў у сярэднім выпадае каля 630 мілімэтраў у год, што вар’іруецца ад 500 мілімэтраў у Дабруджы да больш чым 2500 мілімэтраў у гарах.

Зважаючы на адносна невялікую тэрыторыю, Баўгарыя мае зьменлівы і складаны клімат. Краіна займае самую паўднёвую частку кантынэнтальнага кліматычнага паса, невялікія тэрыторыі на поўдні ўваходзяць у міжземнаморскі кліматычны пас[72]. Пераважае кантынэнтальны пас, бо кантынэнтальныя паветраныя масы лёгка перацякаюць на Дунайскую раўніну. Кантынэнтальны ўплыў, мацьнейшы зімой, робіць зімы багатыя на сьнегапады. Міжземнаморскі ўплыў узмацняецца ў другой палове лета і стварае гарачае і сухое надвор’е. Баўгарыя падзяляецца на пяць кліматычных пасаў, як то кантынэнтальны (Дунайская раўніна, Перадбалканскі і больш высокія даліны пераходнай геамарфалягічнай вобласьці), пераходная зона (Верхнетракійская нізіна, большая частка далінаў Струмы і Мэста, нізоўі Прыбалканскіх нізінаў), кантынэнтальна-міжземнаморская зона (скрайнія паўднёвыя раёны даліны Струмы і Мэста, усходнія Радопы, Сакар і Странджа), Чарнаморская зона ўздоўж берагавой лініі зь сярэдняй працягласьцю 30—40 км углыб сушы ды альпійскі пас у гарах вышэй за 1000 мэтраў над узроўнем мора (цэнтральныя Балканскія горы, Рыла, Пірын, Вітоша, заходнія Радопы і гэтак далей).

Біяразнастайнасьць і захаваньне прыроды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз розныя кліматычныя, гідралягічныя, геалягічныя і тапаграфічныя умовы Баўгарыя мае адносна шырокую разнастайнасьць у відах расьлінаў і жывёлаў[73]. Біяразнастайнасьць краіны зважаецца адной з найбагацейшых у Эўропе[74]. У дзяржаве налічваецца тры нацыянальныя паркі, 11 прыродных паркаў, 10 біясфэрных запаведніках і 565 ахоўных зонаў[75][76]. У Баўгарыі сустракаюцца 93 з 233 відаў сысуноў Эўропы, а таксама 49% відаў матылькоў і 30% відаў судзінкавых расьлінаў[77]. Агулам налічваецца 41 493 віды расьлінаў і жывёлаў[77]. Сярод вялікіх сысуноў, якія маюць значную папуляцыю ў Баўгарыі, вылучаюцца алень (блізу 106 тысяч асобінаў), дзік (блізу 88 тысячаў асобінаў), шакал (блізу 47 тысячаў асобінаў) і ліса (блізу 32 тысяч асобінаў). Сярод птушак найвялікшую папуляцыю ў 328 тысячаў асобінаў маюць курапаткі. Траціна ўсіх птушак, якія гняздуюць у Баўгарыі, можна знайсьці ў нацыянальным парку Рыла, дзе таксама сустракаюцца арктычныя і альпійскія віды на вялікіх вышынях[78]. Флёра ўлучае больш за 3800 відаў судзінкавых расьлінаў, зь якіх 170 ёсьць эндэмічнымі, а 150 лічацца зьнікальнымі[79]. Паводле зьвестак Інстытута батанікі Баўгарыі ў краіне налічваецца больш за 1500 відаў грыбоў[80]. Больш за 35% тэрыторыі краю пакрытыя лясамі[81].

Скальныя ўтварэньні Белаградчыцкія скалы.

У 1998 годзе ўрад Баўгарыі зацьвердзіў Нацыянальную стратэгію захаваньня біялягічнай разнастайнасьці, то бок комплексную праграму, скіраваную на захаваньне мясцовых экасыстэмаў, абарону відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня, і захаваньне генэтычных рэсурсаў[82]. Баўгарыя ёсьць адным зь лідэраў паводле колькасьці тэрыторыяў пад праграмай Эўразьвязу Натура 2000, то бок землі, на якіх скіравана гэтая праграма, ахопліваюць 33,8% ейнай тэрыторыі[83]. Дзяржава таксама дасягнула сваёй мэты згодна з Кіёцкім пратаколам па скарачэньні выкідаў вуглякіслага газу на 30% з 1990 па 2009 гады[84].

Баўгарыя займае 30-ы радок у індэксе экалягічнай эфэктыўнасьці 2018 году, але мае нізкі бал у якасьці паветра[85]. Узроўні наяўнасьці цьвёрдых часьцінак ёсьць найвялікшымі сярод краінаў Эўропы[86], асабліва ў гарадзкіх раёнах, якія церпяць ад аўтамабільнага забруджваньня і працы вугальных электрастанцыяў[87][88]. Адна зь іх, станцыя Марыца-Ўсход-2, якая працуе на бурым вуглі, робіць найбольшую шкоду здароўю людзей і навакольнаму асяродзьдзю ў Эўрапейскім Зьвязе[89]. Выкарыстаньне пэстыцыдаў у сельскай гаспадарцы і састарэлыя прамысловыя каналізацыйныя сыстэмы выклікаюць значнае забруджваньне глебы і вады[90]. Якасьць вады пачала паляпшацца ў 1998 годзе і захавала тэндэнцыю мернага паляпшэньня. Больш за 75% паверхневых рэкаў адпавядаюць эўрапейскім стандартам добрай якасьці[91].

На Плошчы Незалежнасьці ў Сафіі месьцяцца рэзыдэнцыя прэзыдэнта (справа), Народны Сход (у цэнтры) і Рада міністраў (зьлева).

Згодна з канстытуцыяй, зацьверджанай 12 ліпеня 1991 году, Баўгарыя ёсьць парлямэнцкай дэмакратычнай рэспублікай, дзе прэм’ер-міністар кіруе ўрадам. Заканадаўчая ўлада прадстаўленая Народным сходам, які складаецца з 240 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Канстытуцыя таксама прадугледжвае магчымасьці наўпроставай дэмакратыі, а менавіта складаньня пэтыцыяў і ладжаньня ўсенародных рэфэрэндумаў[92]. Выбары кантралююцца незалежнай Цэнтральнай выбарчай камісіяй, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі ўсіх асноўных палітычных партыяў. Самі партыі мусяць зарэгістравацца ў камісіі да ўдзелу ў нацыянальных выбарах. Звычайна абраны прэм’ер-міністр ёсьць лідэрам партыі, якая атрымала найбольшую колькасьць галасоў на апошніх парлямэнцкіх выбарах, але гэта не заўсёды так. У адрозьненьне ад прэм’ер-міністра, улада прэзыдэнта больш абмежаваная. Прэзыдэнт, які абіраецца на ўсеагульных выбарах, зважаецца кіраўніком дзяржавы і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі ды мае паўнамоцтвы вярнуць законапраект дзеля далейшага абмеркаваньня, але парлямэнт можа пераадолець прэзыдэнцкае вэта наўпрост большасьцю галасоў.

Freedom House паведамляе аб працяглым пагаршэньні стану дэмакратыі ў Баўгарыі пасьля 2009 году, спасылаючыся на зьніжэньне незалежнасьці СМІ, спыненьне рэформаў, злоўжываньне паўнамоцтвамі на найвышэйшым узроўні і павелічэньне залежнасьці мясцовых адміністрацыяў ад цэнтральнага ўраду[93]. Баўгарыя па-ранейшаму ўлучаецца ў сьпіс свабодных дзяржаваў, але з пагаршэньнем паказьнікаў[93]. Індэкс дэмакратыі вызначае яе як «дэмакратыю зь недахопамі»[94].

Баўгарыя мае кантынэнтальную прававую сыстэму[95]. Судовую ўладу кантралюе Міністэрства юстыцыі. Найвышэйшы адміністрацыйны суд і Вярхоўны касацыйны суд ёсьць найвышэйшымі апэляцыйнымі судамі і ажыцьцяўляюць нагляд за выкананьнем законаў у ніжэйшых судах. Найвышэйшая судовая рада кіруе сыстэмай і прызначае судзьдзяў. Як баўгарскія, гэтак і міжнародныя назіральнікі зважаюць прававую сыстэму краіны адной з самых неэфэктыўных у Эўропе праз паўсюдную непразрыстасьць і карупцыю[96][97][98][99]. Праваахоўная дзейнасьць ажыцьцяўляецца арганізацыямі, пераважна падпарадкаванымі Міністэрству ўнутраных справаў[100]. Галоўная ўправа нацыянальнай паліцыі змагаецца са злачыннасьцю і падтрымлівае грамадзкі парадак. Пераважная маса крымінальных справаў зьвязаная з транспартам, затым ідуць крадзяжы і злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі, а ўзровень забойстваў нізкі. Міністэрства ўнутраных справаў таксама ачольвае Службу памежнай паліцыі і Нацыянальную жандармэрыю — спэцыялізаванае падразьдзяленьне па барацьбе з тэрарызмам, урэгуляваньні крызісаў і барацьбе зь беспарадкамі. Контарвыведка і нацыянальная бясьпека ўваходзяць у кампэтэнцыю Дзяржаўнай агенцыі нацыянальнай бясьпекі.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1999 году Баўгарыя дзеліцца на 28 абласьцей (па-баўгарску: област), якія сваімі межамі супадаюць з 28 акругамі, што існавалі да 1987 году. З 1987 да 1999 году краіна была падзеленая на дзесяць вялікіх абласьцей. Назва кожнай вобласьці супадае з назвай яго сталіцы. Сафія зьяўляецца адначасова і сталіцай вобласьці і асобным горадам. Вобласьці дзеляцца на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — грамады (баўг. община). Баўгарыя ёсьць высокацэнтралізаванай дзяржавай, дзе Рада міністраў беспасярэдне прызначае рэгіянальных губэрнатараў, і ўсе правінцыі і грамады ў значнай ступені залежаць ад яе у фінансаваньні.

Сьпіс баўгарскіх абласьцей прадстаўлены ніжэй:

Замежныя дачыненьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мапа з пазначынымі сінім краінамі, дзе працуюць дыпляматычныя ўстановы Баўгарыі.

Баўгарыя стала сябрам ААН у 1955 годзе. З 1966 году яна тройчы была нясталым сябрам Рады Бясьпекі арганізацыі, апошні раз з 2002 па 2003 гады[101]. Яна таксама была адной з краінаў-заснавальніцаў Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе (АБСЭ) у 1975 годзе. Эўраатлянтычная інтэграцыя ставілася за мэту пасьля падзеньня камуністычнага ўраду, але яшчэ камуністычнае кіраўніцтва таксама імкнулася выйсьці з Варшаўскай дамовы і далучыцца да Эўрапейскай супольнасьці ў 1987 годзе[102][103]. Баўгарыя падпісала дагавор аб далучэньні да Эўразьвязу 25 красавіка 2005 году[104] ды стала паўнавартасным сябрам арганізацыі 1 студзеня 2007 году. Акрамя таго, яна падтрымлівае трохбаковую эканамічную і дыпляматычную супрацу з Румыніяй і Грэцыяй[105], а таксама мае добрыя стасункі з Кітаем[106] і Віетнамам[107] ды гістарычныя дачыненьні з Расеяй[108].

За часам халоднай вайны Баўгарыя накіроўвала значную колькасьць цывільных і вайсковых дарадцаў у хаўрусныя да СССР краіны, як то да Нікарагуа і Лібіі. Першае разгортваньне замежных войскаў на тэрыторыі краіны па Другой сусьветнай вайне адбылося ў 2001 годзе, калі краіна прыняла на сваіх аэрадромах шэсьць самалётаў KC-135 Stratotanker і 200 чалавек дапаможнага пэрсаналу дзеля падтрымкі місіі НАТО у Аўганістане. Міжнародныя дачыненьні былі яшчэ больш паглыбленыя з уступам Баўгарыі ў НАТО ў сакавіку 2004 году і складаньнем пагадненьня аб абароннай супрацы між ЗША і Баўгарыяй у красавіку 2006 году. Не зважаючы на актыўную міжнародную супрацу ў галіне абароны, Баўгарыя ўваходзіць да ліку найбольш міралюбных краінаў сьвету, займаючы шосты радок поруч з Ісьляндыяй адносна ўнутраных і міжнародных канфліктаў і 26-ы радок у Глябальным індэксе міру[109].

Эканамічныя рэформы 1989 году зьнялі цэнтральнае плянаваньне баўгарскай эканомікі, дазволілі існым прамысловым прадпрыемствам займацца эканамічнай дзейнасьцю самастойна, шмат зь іх былі прыватызаваныя. Сёньня Баўгарыя мае адкрытую рынкавую эканоміку з высокім узроўнем прыбыткаў, дзе прыватны сэктар складае больш за 70% СУП[110][111].

Бізнэсовы парк у Сафіі.

У 2017 годзе выдаткі складалі 21,15 мільярдаў даляраў, а прыбыткі — 21,67 мільярдаў даляраў[112]. Большая частка дзяржаўных выдаткаў прызначаецца на ўстановы бясьпекі. Міністэрствам абароны, унутраных справаў і юстыцыі выдзяляецца найбольшая доля гадавога дзяржаўнага бюджэту, у той час як міністэрствам, якія адказваюць за навакольнае асяродзьдзе, турызм і энэргетыку, атрымліваюць менш[113]. У Баўгарыі адныя з самых нізкіх ставак падатку на прыбытак карпарацыяў у ЭЗ зь фіксаванай стаўкай у 10%[114]. Падатковая сыстэма двухузроўневая. Падатак на дададзеную вартасьць, акцызы, падатак на прыбытак з прадпрыемстваў і фізычных асобаў спаганяюцца ў дзяржаўны бюджэт, у той час як падаткі на нерухомасьць, транспартныя сродкі і гэтак далей спаганяюцца мясцовымі ўладамі. Добрыя эканамічныя паказьнікі ў пачатку 2000-х гадоў скарацілі дзяржаўную запазычанасьць з 79,6% у 1998 годзе да 14,1% у 2008 годзе[115]. З таго часу ён павялічыўся да 22,6% СУП у 2022 годзе, але застаецца адным з найніжэйшых у ЭЗ[116].

Паўднёва-заходні рэгіён ёсьць найбольш разьвітым рэгіёнам краіны, маючы СУП на душу насельніцтва паводле пакупніцкай здольнасьці ў 29 816 даляраў ЗША ў 2018 годзе[117]. Гэты рэгіён улучае сталіцу і прылеглую Сафійскую вобласьць, якая стварае 42% ад СУП, не зважаючы на тое, што ў гэтым рэгіёне пражывае толькі 22% насельніцтва[118]. Статыстыка эканамічнага росту ўлічвае транзакцыі нефармальнай эканомікі, якая ёсьць найвялікшай у ЭЗ у адсотках да эканомікі[119][120].

Сельская гаспадарка і прамысловасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі краіны застаюцца пшаніца і кукуруза, а таксама сланечнік, тытунь, бавоўна, памідоры, агуркі і папрыка. Значную частку сельскай гаспадаркі Баўгарыі займае вырошчваньне вінаграду дзеля вытворчасьці віна, а таксама садавінных дрэваў (яблыкаў, сьліваў і г. д.). Баўгарыя ёсьць асноўным экспартэрам рухавага алею. Жывёлагадоўля заснаваная на гадаваньні авечак, кароваў і сьвіньняў. Увогуле жывёлагадоўля разам з лесанарыхтоўкамі займаюць усё большае значэньне ў сельскай гаспадарцы Баўгарыі. Акрамя гэтага разьвіцьцё атрымала і рыбалоўства. Акрамя актыўнай рыбнай лоўлі ў Чорным моры, баўгарскі рыбны флёт павялічвае сваю актыўнасьць ў Атлянтычным акіяне і Міжземным моры.

Горная прамысловасьць краіны канцэнтруецца ў асноўным вакол здабычы медзі і жалезнай руды, але акрамя гэтага існуюць невялікія радовішчы каменнага вугалю, нафты і прыроднага газу. Водныя электрастанцыі забясьпечваюць каля 10% энэргетычных запатрабаваньняў Баўгарыі, 60% электрычнасьці здабываюць ад цеплавых электрастанцыяў, астатняя частка электрычнасьці атрымліваецца на ядзерных станцыях. Значную ролю ў прамысловасьці Баўгарыі грае вытворчасьць сталі, медзі, цынку, волава, а таксама машынаў і абсталяваньня, хімікаліяў і прадукцыі харчовай галіны прамысловасьці. Важнае месца займае і турызм, асабліва на ўзьбярэжжы Чорнага мора.

Навука і тэхналёгіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Запуск баўгарскага спадарожніка BulgariaSat-1 з дапамогай SpaceX.

Выдаткі на дасьледаваньні і распрацоўкі складаюць 0,78% СУП, а асноўная частка дзяржаўнага фінансаваньня ў гэтым сэктары накіроўваецца ў Баўгарскую акадэмію навук[121]. У 2015 годзе на долю прыватнага бізнэсу прыпадала больш за 73% выдаткаў на дасьледаваньні і распрацоўкі, а прыватнікі далі працу 42% з 22 тысячаў дасьледнікаў краіны[122]. У тым жа годзе Баўгарыя заняла 39-ы радок з 50 краінаў паводле інавацыйнага індэксу Bloomberg. Найвышэйшы бал быў атрыманы за сфэру адукацыі (24-е месца), а найніжэйшы — у вытворчасьці з дададзенай вартасьцю (48-е месца)[123]. Баўгарыя займала 38-ы радок ў рэйтынгу Глябальнага інавацыйнага індэксу ў 2023 годзе[124] Хранічны недахоп фінансаваньня дасьледаваньняў з 1990 году прымусіў многіх адмыслоўцаў у галіне навукі і тэхнікі пакінуць Баўгарыю.

Не зважаючы на недахоп фінансаваньня, дасьледаваньні ў галіне хіміі, матэрыялазнаўства і фізыкі застаюцца даволі моцнымі[121]. Дасьледаваньні таксама актыўна чыняцца на антарктычнай станцыі Сьвятога Клімэнта Охрыдзкага на востраве Лівінгстан у Заходняй Антарктыдзе[125]. Сэктар інфармацыйных і камунікацыйных тэхналёгіяў стварае тры адсоткі СУП, а ў гэтай сфэры працуе ад 40 тысячаў[126] да 51 тысячы інжынэраў-праграмістаў[127]. Баўгарыя зважалася як «камуністычная Крамянёвая даліна» за савецкім часам праз сваю ключавую ролю ў сфэры вылічальных тэхналёгіяў[128]. Баўгарыя зрабіла ўнёсак у дасьледваньне космасу[129].

Аўтамагістраль Тракія.

Краіна мае добра разьвітую дарожную сетку, акрамя гэтага актыўна выкарыстоўваецца марскі і паветраны транспарт. Чыгунка ёсьць адным з асноўных відаў транспарту дзеля ажыцьцяўленьня грузавых перавозак, але на аўтамабільныя дарогі таксама прыпадае значная доля грузаў. Баўгарыя чыгуначная сетка цягнецца на 6238 кілямэтраў, якія злучаюць краіну з Румыніяй, Турэччынай, Грэцыяй і Сэрбіяй. Галоўнымі марскімі портамі зважаюцца Варна і Бургас. Цэнтрам авіяперавозак ёсьць Сафія.








Этнічныя групы ў Баўгарыі ў 2021 годзе[130][131]

     Баўгары (84.57%)

     Туркі (8.40%)

     Цыганы (4.41%)

     Іншыя (1.31%)

     Ня вызначаныя (1.31%)

Згодна з афіцыйнай ацэнкай ураду на 2022 год, насельніцтва Баўгарыі складае 6 447 710 чалавек[131][132]. Большая частка насельніцтва, то бок 72,5%, пражывае ў гарадах. На 2019 год Сафія ёсьць самым густанаселеным гарадзкім цэнтрам, дзе жывуць блізу 1,2 мільёнаў чалавек. Іншымі буйнымі гарадамі ёсьць Плоўдзіў (346 893), Варна (336 505), Бургас (202 434) і Русэ (142 902). Баўгары ёсьць асноўнай этнічнай групай і складаюць 84,6% насельніцтва. Турэцкая і цыганская меншасьці фармуюць 8,4% і 4,4% адпаведна[131]. Колькасьць цыганаў звычайна недаацэньваецца ў перапісах, і, верагодна, можа складаць да 11% насельніцтва[133]. Шчыльнасьць насельніцтва складае 55—60 чалавек на км², што складае амаль палову ад пасярэдняга ўзроўню ў Эўразьвязе[134].

Баўгарыя знаходзіцца ў стане дэмаграфічнай крызы[135][136]. З 1989 году назіраецца адмоўны прырост насельніцтва, калі эканамічны каляпс пасьля халоднай вайны выклікаў працяглую хвалю эміграцыі[137]. З таго часу ад 937 тысяч да 1,2 мільёнаў чалавек пакінулі краіну да 2005 году[138]. У 2024 годзе сярэдні сумарны каэфіцыент нараджальнасьці ў Баўгарыі складаў 1,59 дзіцяці на жанчыну, што крыху палепшылася за апошнія гады. Гістарычны мінімум гэтага паказьніку складаў 1,1 у 1997 годзе, у той час як у 1905 годзе на адну жанчыну прыпадала 5,83 дзіцяці[139]. Сярэдні ўзрост насельніцтва ў Баўгарыі складае 43 гады.

Баўгарыя мае высокі паказьнік у галіне гендэрнай роўнасьці[140]. Не зважаючы на тое, што выбарчае права жанчынам было нададзенае адносна позна, у 1937 годзе, сёньня жанчыны маюць роўныя палітычныя правы, фармуюць вялікую долю працоўнай сілы і заканадаўча маюць роўныя заробкі. У 2021 годзе агенцыя паводле дасьледаваньняў рынку Reboot Online адзначыла Баўгарыю як найлепшую эўрапейскую краіну дзеля працы жанчынаў[141].

Баўгарская мова ёсьць адзінай мовай з афіцыйным статусам. Яна належыць да славянскай групы моваў, але мае шэраг граматычных асаблівасьцяў, якія адрозьніваюць яе ад іншых славянскіх моваў, як то гэта складаная вэрбальная марфалёгія, адсутнасьць склонаў і інфінітываў, а таксама ужываньне суфіксальнага дзеепрыметніка. Па-баўгарску размаўляе 84,5% насельніцтва, па-турэцку — 9,6%, па-цыганску — 4,1%.

Храм-помнік Аляксандра Неўскага ў Сафіі.

Баўгарыя ёсьць сьвецкай дзяржавай з гарантаванай канстытуцыяй свабодай веравызнаньня, пры гэтым хрысьціянства зважаецца традыцыйнай рэлігіяй краіны. Прыкладна дзьве траціны баўгараў адносяць сябе да праваслаўных хрысьціянаў[142]. Баўгарская праваслаўная царква была першай царквой, акрамя чатырох старажытных патрыярхатаў Усходняй праваслаўнай царквы — у Канстантынопалі, Александрыі, Антыёхіі і Ерусаліме — і першай нацыянальнай царквой, якая набыла аўтакефальны статус у 927 годзе[143][144]. Баўгарскі патрыярхат мае 12 эпархіяў, а колькасьць сьвятароў перавышае 2 тысячы[145].

Мусульмане ёсьць другой паводле велічыні рэлігійнай супольнасьцю краіны, фармуючы блізу 10% ад агульнай колькасьці жыхароў Баўгарыі. Паводле апытанкі мусульманаў у Баўгарыі было выяшлена, што 30% зь іх вызнаюць сябе глыбока рэлігійнымі, а 50% — мерна рэлігійнымі. Згодна з дасьледаваньнем, некаторыя рэлігійныя практыкі, як то ісламскія пахаваньні, традыцыйна шырока практыкуюцца, у той час як іншыя асноўныя традыцыі выконваюцца ў меншай ступені, як то чытаньне малітваў або ўстрыманьне ад ужываньня алькаголю, сьвініны і сумеснага жыцьця да шлюбу[146].

Да іншых важных рэлігіяў краіны залучаюць каталіцтва і юдаізм, чыя гісторыя ў Баўгарыі ўзыходзіць да раньняга Сярэднявечча. Таксама маюцца Армянская апостальская царква і розныя пратэстанцкія дэнамінацыі, на долю якіх прыпадае каля 2% насельніцтва Баўгарыі. Стала павялічваецца колькасьць атэістаў. Адсотак такіх людзей стала хутка павялічваецца. Гэтак у 2001 годзе іх было 3,9%, у 2011 годзе — 9,3%, у 2021 годзе — 15,9%[147]. Паводле апошняга перапісу насельніцтва 2021 году найбуйнейшымі рэлігійнымі групамі былі хрысьціяне (71,5%), мусульмане (10,8%) ды прадстаўнікі іншых рэлігіяў (0,1%). Астатнія 12,4% на пытаньне не адказалі альбо ня былі зьвязаныя зь якой-небудзь рэлігіяй[148].

  1. ^ а б в 3 // Канстытуцыя Баўгарыі
  2. ^ http://www.government.bg/cgi-bin/e-cms/vis/vis.pl?s=001&p=0159&g=
  3. ^ а б в г «World Economic Outlook Database, October 2023 Edition. (Bulgaria)». International Monetary Fund.
  4. ^ а б 2020 Democracy Index
  5. ^ а б https://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI
  6. ^ а б Human Development ReportПраграма разьвіцьця ААН, 2022.
  7. ^ Tillier, Anne-Marie; Sirakov, Nikolay; Guadelli, Aleta; Fernandez, Philippe; Sirakova, Svoboda (10.2017). «Evidence of Neanderthals in the Balkans: The infant radius from Kozarnika Cave (Bulgaria)». Journal of Human Evolution. 111 (111): 54—62. doi:10.1016/j.jhevol.2017.06.002. PMID 28874274.
  8. ^ Gimbutas, Marija A. (1974). «The Gods and Goddesses of Old Europe: 7000 to 3500 BC Myths, Legends and Cult Images». University of California Press. — С. 29—32. — ISBN 978-0-520-01995-9.
  9. ^ Roberts, Benjamin W.; Thornton, Christopher P. (2009). «Development of metallurgy in Eurasia». Antiquity. 83 (322). Department of Prehistory and Europe, British Museum: 1015. — doi:10.1017/S0003598X00099312.
  10. ^ De Laet, Sigfried J. (1996). «History of Humanity: From the Third Millennium to the Seventh Century BC». UNESCO / Routledge. — С. 99. — ISBN 978-92-3-102811-3.
  11. ^ Crampton 1987. С. 1.
  12. ^ а б «Bulgar». Encyclopædia Britannica.
  13. ^ Boardman, John; Edwards, I.E.S.; Sollberger, E. (1982). «The Cambridge Ancient History — part 1: The Prehistory of the Balkans, the Middle East and the Aegean World, Tenth to Eighth Centuries BC». Vol. 3. Cambridge University Press. — С. 53. — ISBN 978-0-521-22496-3.
  14. ^ а б в Allcock, John B. «Balkans». Encyclopædia Britannica.
  15. ^ Kidner, Frank (2013). «Making Europe: The Story of the West». Cengage Learning. — С. 57. — ISBN 978-1-111-84131-7.
  16. ^ а б Roisman, Joseph; Worthington, Ian (2011). «A Companion to Ancient Macedonia». John Wiley and Sons. — С. 135—138, 343—345.— ISBN 978-1-4443-5163-7.
  17. ^ Ashley, James R. (1998). «The Macedonian Empire: The Era of Warfare Under Philip II and Alexander the Great, 359—323 B.C.» McFarland & Company, Inc. — С. 139—140. — ISBN 978-0-7864-1918-0.
  18. ^ O’Hogain, Daithi (2002). «The Celts: A History». The Boydell Press. — С. 69—71. — ISBN 978-0-85115-923-2.
  19. ^ Gagarin, Michael, ed. (2010). «The Oxford Encyclopedia of Ancient Greece and Rome». Vol. 1. Oxford University Press. — С. 55. — ISBN 978-0-19-517072-6.
  20. ^ Bell, John D. «The Beginnings of Modern Bulgaria». Encyclopædia Britannica.
  21. ^ Singleton, Fred; Fred, Singleton (1985). «A Short History of the Yugoslav Peoples». Cambridge University Press. — С. 13—14. — ISBN 978-0-521-27485-2.
  22. ^ Detrez, Raymond (2014). «Historical Dictionary of Bulgaria». Rowman & Littlefield. — С. 5. — ISBN 978-1-4422-4179-4.
  23. ^ Parry, Ken, ed. (2010). «The Blackwell Companion to Eastern Christianity». Wiley-Blackwell. — С. 48. — ISBN 978-1-4443-3361-9.
  24. ^ Wolfram, Herwig (1990). «History of the Goths». University of California Press. — С. 8. — ISBN 978-0-520-06983-1.
  25. ^ Златарски, Васил (1938). «История на Първото българско Царство. I. Епоха на хуно–българското надмощие (679–852)». Издателство на БАН „Проф. Марин Дринов“. — С. 188. — ISBN 978-9544302986.
  26. ^ Fine, John Van Antwerp (1991). «The Early Medieval Balkans: A Critical Survey from the Sixth to the Late Twelfth Century». University of Michigan Press. — С. 68—70. — ISBN 978-0-472-08149-3.
  27. ^ Vlasto, Alexis P. (1970). «The Entry of the Slavs Into Christendom: An Introduction to the Medieval History of the Slavs». Cambridge University Press. — С. 157. — ISBN 978-0-521-07459-9.
  28. ^ «Krum». Encyclopædia Britannica.
  29. ^ Bell, John D. «The Spread of Christianity». Encyclopædia Britannica.
  30. ^ а б Crampton 2007. С. 12—13.
  31. ^ а б в Bell, John D. «Reign of Simeon I». Encyclopædia Britannica.
  32. ^ Browning, Robert (1975). «Byzantium and Bulgaria». Temple Smith. — С. 194—195. — ISBN 978-0-520-02670-4.
  33. ^ Scylitzae, Ioannis, ed. (1973). «Synopsis Historiarum». Corpus Fontium Byzantiae Historiae, vol. 5. De Gruyter. — С. 457. — ISBN 978-3-11-002285-8.
  34. ^ Crampton 1987. С. 4.
  35. ^ а б Cameron, Averil (2006). «The Byzantines». Blackwell Publishing. — С. 170. — ISBN 978-1-4051-9833-2.
  36. ^ а б Ostrogorsky, Georgije (1969). «History of the Byzantine State». Rutgers University Press. — С. 311. — ISBN 978-0-8135-1198-6.
  37. ^ а б в г Bell, John D. «Bulgaria — Second Bulgarian Empire». Encyclopædia Britannica.
  38. ^ а б Crampton 1987. С. 6.
  39. ^ а б Martin, Michael (2017). «City of the Sun: Development and Popular Resistance in the Pre-Modern West». Algora Publishing. — С. 344. — ISBN 978-1-62894-279-8.
  40. ^ а б в г Bell, John D. «Bulgaria — Ottoman rule». Encyclopædia Britannica.
  41. ^ Guineva, Maria (10.10.2011). «Old Town Sozopol — Bulgaria’s 'Rescued' Miracle and Its Modern Day Saviors». Novinite.
  42. ^ а б Jireček, K.J. (1876). «Geschichte der Bulgaren». Nachdr. d. Ausg. Prag. — С. 88. — ISBN 978-3-487-06408-6.
  43. ^ Minkov, Anton (2004). «Conversion to Islam in the Balkans: Kisve Bahası — Petitions and Ottoman Social Life, 1670–1730». Brill. — С. 193. — ISBN 978-9004135765.
  44. ^ Detrez, Raymond (2008). «Europe and the Historical Legacies in the Balkans». Peter Lang Publishers. — С. 36. — ISBN 978-9052013749.
  45. ^ Fishman, Joshua A. (2010). «Handbook of Language and Ethnic Identity: Disciplinary and Regional Perspectives». Oxford University Press. — С. 276. — ISBN 978-0-19-537492-6.
  46. ^ Roudometof, Victor; Robertson, Roland (2001). «Nationalism, Globalization, and Orthodoxy: The Social Origins of Ethnic Conflict in the Balkans». Greenwood Publishing Group. — С. 68—71. — ISBN 978-0-313-31949-5.
  47. ^ а б Bell, John D. «Bulgaria — Ottoman administration». Encyclopædia Britannica.
  48. ^ «Reminiscence from Days of Liberation». Novinite.
  49. ^ «Shipka Pass». Encyclopædia Britannica.
  50. ^ Blamires, Cyprian (2006). «World Fascism: A Historical Encyclopedia». ABC-CLIO. — С. 107. — ISBN 978-1-57607-940-9.
  51. ^ «On March 3 Bulgaria celebrates National Liberation Day». Radio Bulgaria.
  52. ^ «Timeline: Bulgaria — A chronology of key events». BBC News.
  53. ^ Crampton 2007. С. 174.
  54. ^ Pinon, Rene (1913). «L’Europe et la Jeune Turquie: Les Aspects Nouveaux de la Question d’Orient». Perrin et cie. — С. 411. — ISBN 978-1-144-41381-9.
  55. ^ Tucker, Spencer C; Wood, Laura (1996). «The European Powers in the First World War: An Encyclopedia». Taylor & Francis. — С. 173. — ISBN 978-0-8153-0399-2.
  56. ^ Broadberry, Stephen; Klein, Alexander (8.02.2008). «Aggregate and Per Capita GDP in Europe, 1870–2000: Continental, Regional and National Data with Changing Boundaries». Centre for Economic Policy Research. — С. 18.
  57. ^ «WWI Casualty and Death Tables». PBS.
  58. ^ Mintchev, Veselin (10.1999). «External Migration in Bulgaria». South-East Europe Review (3/99): 124.
  59. ^ Chenoweth, Erica (2010). «Rethinking Violence: States and Non-State Actors in Conflict». Belfer Center for Science and International Affairs. p. 129. ISBN 978-0-262-01420-5.
  60. ^ «Bulgaria in World War II: The Passive Alliance». World War II.
  61. ^ а б «The Soviet Occupation». World War II.
  62. ^ Crampton, R. J. (2005). «A Concise History of Bulgaria». Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-61637-9.
  63. ^ Stephen Broadberry; Alexander Klein (27.10.2011). «Aggregate and per capita GDP in Europe, 1870—2000». — С. 23, 27.
  64. ^ Vachkov, Daniel; Ivanov, Martin (2008). «Българският външен дълг 1944–1989: Банкрутът на комунистическата икономика». Siela. — С. 103, 153, 191. — ISBN 978-9542803072.
  65. ^ Bohlen, Celestine (17.10.1991). «Vote Gives Key Role to Ethnic Turks». The New York Times.
  66. ^ Mudeva, Anna (31.05.2009). «Cracks show in Bulgaria’s Muslim ethnic model». Reuters.
  67. ^ «Bulgarian Politicians Discuss First Democratic Elections 20y After». Novinite.
  68. ^ Prodanov, Vasil (1.10.2007). «Разрушителният български преход». Le Monde diplomatique
  69. ^ Curtis, Glenn (20.10.2006). «Country Profile: Bulgaria». Federal Research Division. — С. 16.
  70. ^ «NATO Update: Seven new members join NATO». NATO.
  71. ^ Castle, Steven (29.12.2006). «The Big Question: With Romania and Bulgaria joining the EU, how much bigger can it get?». The Independent.
  72. ^ Дончев, Дончо; Каракашев, Христо (2004). «Теми по физическа и социално-икономическа география на Българи». София: Ciela. — С. 52. — ISBN 954-649-717-7.
  73. ^ «Характеристика на флората и растителността на България». Bulgarian-Swiss Program For Biodiversity.
  74. ^ «Видово разнообразие на България». UNESCO
  75. ^ Белев, Тома (06.2010). «Бъдещето на природните паркове в България и техните администрации». Gora Magazine.
  76. ^ «Europe & North America: 297 biosphere reserves in 36 countries». UNESCO.
  77. ^ а б «Bulgaria’s biodiversity at risk». IUCN Red List.
  78. ^ Bell, John D. «Bulgaria: Plant and animal life». Encyclopædia Britannica.
  79. ^ «Характеристика на флората и растителността на България». Bulgarian-Swiss Program For Biodiversity.
  80. ^ Denchev, Cvetomir. «Checklist of the larger basidiomycetes ın Bulgaria». Institute of Botany, Bulgarian Academy of Sciences.
  81. ^ «Bulgaria — Environmental Summary». United Nations.
  82. ^ «Biodiversity in Bulgaria». GRID-Arendal.
  83. ^ «Report on European Environment Agency about the Nature protection and biodiversity in Europe». European Environment Agency.
  84. ^ «Bulgaria Achieves Kyoto Protocol Targets — IWR Report». Novinite.
  85. ^ «Bulgaria». Environmental Performance Index/Yale University.
  86. ^ Hakim, Danny (15.10.2013). «Bulgaria’s Air Is Dirtiest in Europe, Study Finds, Followed by Poland». The New York Times.
  87. ^ «High Air Pollution to Close Downtown Sofia». Novinite.
  88. ^ «Bulgaria’s Sofia, Plovdiv Suffer Worst Air Pollution in Europe». Novinite.
  89. ^ «Industrial facilities causing the highest damage costs to health and the environment». European Environment Agency.
  90. ^ «Bulgaria’s quest to meet the environmental acquis». European Stability Initiative.
  91. ^ «Report on European Environment Agency about the quality of freshwaters in Europe». European Environment Agency.
  92. ^ «Overview of direct democratic instruments in Bulgaria». Navigator to Direct Democracy.
  93. ^ а б Zankina, Emilia. «Bulgaria Country Profile». Freedom House.
  94. ^ «Democracy Index 2017: Free speech under attack». The Economist Intelligence Unit.
  95. ^ «The Bulgarian Legal System and Legal Research». Hauser Global Law School Program.
  96. ^ «Съдебната ни система — първенец по корупция». News.bg.
  97. ^ Brunwasser, Matthew (5.11.2006). «Questions arise again about Bulgaria’s legal system». The New York Times.
  98. ^ «Transparency International report: Bulgaria perceived as EU’s most corrupt country». Bulgarian National Radio.
  99. ^ Konstantinova, Elizabeth (17.02.2011). «Bulgaria Sets Up Anti-Corruption Unit; Security Chief Steps Down». Bloomberg.
  100. ^ «Interpol entry on Bulgaria». Interpol.
  101. ^ «The United Nations Security Council». The Green Papers Worldwide.
  102. ^ «Бай Тошовият блян — България в ЕС през ’87». Dnes.bg.
  103. ^ «„Дойче веле“: Тодор Живков искал България да стане член на ЕС». Vesti
  104. ^ «European Commission Enlargement Archives: Treaty of Accession of Bulgaria and Romania». European Commission.
  105. ^ «Bulgaria — relations». Ministry of Foreign Affairs of Greece.
  106. ^ «Bulgaria — Bilateral Relations». Ministry of Foreign Affairs of the PRC.
  107. ^ «Vietnam Thanks Bulgaria for University Graduates». Novinite.
  108. ^ «Russia’s borders: old ties pull Bulgaria in two directions». The Conversation.
  109. ^ «2024 Global Peace Index». Economics And Peace.
  110. ^ «World Bank Country and Lending Groups». The World Bank Group.
  111. ^ «Bulgaria Overview». USAID.
  112. ^ «Field listing: Budget». The World Factbook.
  113. ^ Denizova, Vera (23.10.2017). «Бюджет 2018: Повече за заплати, здраве и пенсии». Kapital Daily.
  114. ^ «These are the 29 countries with the world's lowest levels of tax». Business Insider.
  115. ^ Hawkesworth, Ian (2009). «Budgeting in Bulgaria». OECD Journal on Budgeting (3/2009): 137.
  116. ^ «Брутен държавен дълг». NSI.
  117. ^ «Regional gross domestic product (PPS per inhabitant), by NUTS 2 regions». Eurostat.
  118. ^ «БВП — регионално ниво». National Statistical Institute of Bulgaria.
  119. ^ «EU: Countries to Begin Counting Drugs, Prostitution in Economic Growth». Organized Crime and Corruption Reporting Project.
  120. ^ «Shadow Economy». Eurostat.
  121. ^ а б «EU Presidency Puts Lagging Bulgarian Science in the Spotlight». Novinite.
  122. ^ «R&D Spending in Bulgaria Up in 2015, Mostly Driven by Businesses». Novinite.
  123. ^ «The 2015 Bloomberg Innovation Index». Bloomberg.
  124. ^ WIPO (2022). «Global Innovation Index 2023, 15th Edition». World Intellectual Property Organization. — doi:10.34667/tind.46596. ISBN 978-92-805-3432-0.
  125. ^ Ivanov, Lyubomir (2015). «General Geography and History of Livingston Island». Bulgarian Antarctic Research: A Synthesis. Eds. C. Pimpirev and N. Chipev. Sofia: St. Kliment Ohridski University Press. — С. 17—28. — ISBN 978-954-07-3939-7.
  126. ^ Hope, Kerin (17.10.2016). «Bulgaria strives to become tech capital of the Balkans». The Financial Times.
  127. ^ «Bulgaria’s ICT Sector Turnover Trebled over Last Seven Years — Deputy Economy Minister». Bulgarian Telegraph Agency.
  128. ^ McMullin, David (2.10.2003). «The Great Bulgarian BrainDrain». Delft Technical University.
  129. ^ Burgess, Colin; Vis, Bert (2016). «Interkosmos: The Eastern Bloc’s Early Space Program». Springer. — С. 247—250. — ISBN 978-3-319-24161-6.
  130. ^ «Population by Ethnic Group, Statistical Regions, Districts and Municipalities as of 07/09/2021». National Statistical Institute
  131. ^ а б в «Ethno-Cultural Characteristics of the Bulgarian Population as at 7 September 2021». National Statistical Institute.
  132. ^ «"Population and demographic processes in 2022».
  133. ^ «Bulgarians unfazed by anti-Roma hate speech from deputy prime minister». Deutsche Welle.
  134. ^ «Population density (people per sq. km of land area)». The World Bank.
  135. ^ «World Bank: The demographic crisis is Bulgaria’s most serious problem». Klassa.
  136. ^ «Demographic crisis in Bulgaria deepening». Bulgarian National Radio.
  137. ^ «Will EU Entry Shrink Bulgaria’s Population Even More?». Deutsche Welle.
  138. ^ Roth, Klaus; Lauth Bacas, Jutta (2004). «Migration In, From, and to Southeastern Europe». The British Library. — С. 188. — ISBN 978-3-643-10896-8.
  139. ^ Roser, Max (2014). «Total Fertility Rate around the world over the last centuries». Our World In Data, Gapminder Foundation.
  140. ^ «The Global Gender Gap Report». World Economic Forum. 2018. — С. 10, 45, 46. — ISBN 978-2-940631-00-1.
  141. ^ «The best countries in Europe for women to work». Yahoo! Finance.
  142. ^ «Ethno-Cultural Characteristics of the Bulgarian Population as at 7 September 2021». National Statistical Institute.
  143. ^ Kiminas, D. (2009). «The Ecumenical Patriarchate». Wildside Press LLC. — С. 15. — ISBN 978-1-4344-5876-6.
  144. ^ Carvalho, Joaquim (2007). «Religion and power in Europe: conflict and convergence». Pisa University Press. — С. 258. — ISBN 978-88-8492-464-3.
  145. ^ «Bulgarian Orthodox Church». Encyclopædia Britannica.
  146. ^ «Bulgaria’s Muslims not deeply religious: study». Hürriyet Daily News.
  147. ^ «Преброяване 2011: Население по местоживеене, възраст и вероизповедание».
  148. ^ «Census 2021: Close to 72% of Bulgarians say they are Christians». The Sofia Globe.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]