Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсьці да зьместу

Гуакамоле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Свежапрыгатаваны гуакамоле

Гуакамоле (guacamole, гуакамоўле , гуакамоўл, гвакамоле, гвакамоўле, вакамоле) — закуска зь пюрыраванай мякаці авакада. Мае кансыстэнцыю густога соўса (пасты). Страва мэксыканскай кухні.

Існуе мноства рэцэптаў гуакамоле, якія адрозьніваюцца дадаткамі, заправамі, а таксама ступеньню драбленьня кампанентаў.

У мясцовасьцях, дзе авакада дарагі, у якасьці напаўняльніка могуць дадаваць іншыя прадукты, напрыклад, маянэз. Але трэба заўважыць, што такія вэрсіі гуакамоле маюць меншую якасьць, таму што ў іх густ авакада перабіваецца густам напаўняльніка.

Пасьля прыгатаваньня, гуакамоле ужываюць з кукурузнымі ці са звычайнымі чыпсамі. Таксама распаўсюджана ужываньне гуакамоле зь іншымі стравамі мэксіканскай кухні.

Акрамя авакада ў склад гуакамоле ўваходзіць сок лайму альбо цытрыны і соль.

Таксама пры жаданьні дадаюць: памідоры, розныя перцы (чылі таксама), цыбулю, кінзу і ішную зеляніну.