Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Арцыменя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Канстанцінавіч Арцыменя
Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту
1983/1991 — 1993
Папярэднік: Сяргей Кабяк /
першы ў Беларусі
Наступнік: Сямён Домаш
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 верасьня 1932(1932-09-28)
Памёр: 20 верасьня 1993(1993-09-20) (60 гадоў)
Партыя: КПБ(б)-КПСС
Сужэнец: Галіна Апанасаўна
Дзеці: сын Сяргей, інш.
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР

Дзьмі́тры Канстанці́навіч Арцыме́ня (28 верасьня 1932, в. Стайкі (цяпер Баранавіцкага раёна) — 20 верасьня 1993, Горадня) — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзяяч.

Нарадзіўся ў в. Стайкі (цяпер Баранавіцкага раёну) у сялянскай сям’і. У няпоўныя 15 гадоў пайшоў працаваць на Баранавіцкі рамонтна-мэханічны завод. У 1953 скончыў Пінскі гідратэхнікум. Працаваў у Зэльве старэйшым раённым мэліяратарам.

Быў абраны другім, а затым першым сакратаром Зэльвенскага райкаму камсамола. У 1960 накіраваны ў Менскую партыйную школу (скончыў у 1964). У 1964 пераехаў у Сьвіслач. Старшыня Сьвіслацкага райвыканкаму. Накіраваны ў Астравец. Першы сакратар Астравецкага райкаму партыі. У ліпені 1977 пераведзены ў Горадню на пасаду намесьніка старшыні аблвыканкаму. З кастрычніка 1983 (пасьля ад’езду Сяргея Кабяка на працу ў Віцебск) прызначаны старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму. Захаваў пасаду і ў незалежнай Беларусі. Праводзіў паседжаньні па-беларуску.

Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. Разглядаўся партыйнай намэнклятурай, як адзін з кандыдатаў на пасаду старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі ўзамен Станіслава Шушкевіча.

Ініцыятар стварэньня эўрарэгіёну «Нёман».

У нядзелю ўвечары 20 верасьня 1993 быў забіты стрэлам у сэрца на ганку свайго дома ў Горадні.

Газэта Пагоня апісвала забойства Арцімені.

Горад поўніцца чуткамі па самыя берагі. Пацьвердзіць альбо абвергнуць іх пакуль немагчыма і ці будзе магчыма наогул. Пра злачынства гавораць у крамах, кабінетах, у тралейбусах, на кухнях. Гісторыя вымалёўваецца надзвычай дэтэктыўная з белым альбо чырвоным БМВ, альбо «Мэрсэдэсам». Аднак трэба прызнаць, што сёння зразумела толькі тое, што справа гэтая вельмі і вельмі цёмная.

— Аб забойстве Арцымені.[1]

Апэратыўна-вышуковую гурт узначалілі двое:

Забойства, якое так і не было раскрыта КДБ, стала адным з самых гучных злачынстваў у гісторыі першых гадоў незалежнае Беларусі. Яго забойства ўлады не хацелі зьвязваць з праціўнікамі ўлады: БНФ і г. д.

Пахаваны на Гарадзенскіх могілках па праспэкце Касманаўтаў.

На радзіме ў вёсцы Стайкі Баранавіцкага раёну імем Арцымені названа вуліца.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]