Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсьці да зьместу

Кальвадос (напой)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бутэлька кальвадоса

Кальвадо́с (па-француску: Calvados) — яблычны брэндзі, які атрымоўваюць шляхам перагонкі сыдру, з францускага рэгіёну Ніжняя Нармандыя. Моцнасьць — каля 40 градусаў.

Першае згадваньне аб вытворчасьці кальвадосу зьвязана з імем Жыля дэ Губэрвіля, які ў 1553 годзе ў сваім «Дзёньніку» згадвае аб практыцы дыстыляцыі сыдра.

Сваю назву напой атрымаў ад назвы аднаго з дэпартамэнтаў Нармандыі Кальвадос — спачатку ў размоўнай мове ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя, а пазьней было замацавана ў правілах «Appellation d’Origine Contrôlée» (AOC) у 1942 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]