Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсьці да зьместу

Махмуд Ахмадзінэжад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Махмуд Ахмадзінэжад
Махмуд Ахмадзінэжад у 2012 годзе
Махмуд Ахмадзінэжад у 2012 годзе
6-ы прэзыдэнт Ісламскай рэспублікі Іран
3 жніўня 2005 — 3 жніўня 2013
Прэм’ер-міністар: Махамад Рэза Рахімі
Папярэднік: Махамат Хатамі
Наступнік: Хасан Рухані
56-ы Мэр Тэгерану
20 ліпеня 2003 — 3 жніўня 2005
Папярэднік: Махамад Хасан Малекмадані
Наступнік: Махамад-Багер Галібаф
Астандар Ардабіля
1 траўня 1993 — 28 чэрвеня 1997
Папярэднік: Хасэйн Тахеры
Наступнік: Джавад Негарандэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 кастрычніка 1956 (67 гадоў)
в. Арадан каля Гамсары
Партыя: Саюз будаўнікоў ісламскага Ірану
Сужэнец: Азам Садат Фарахі (ад 1981)
Дзеці: Mehdi
Alireza
Fatemeh
Адукацыя: Тэгеранскі ўнівэрсытэт
Узнагароды:

Махму́д Ахмадзінэжа́д (па-пэрсыдзку: محمود احمدی‌نژاد‎; нарадзіўся 28 кастрычніка 1956 году ў Гамсары) — дзяржаўны дзяяч Ірану, шосты прэзыдэнт Ісламскай рэспублікі Іран (ад 2003 да 2013 году).

Махмуд Ахмадзінэжад нарадзіўся 28 кастрычніка 1956 году непадалёк ад в. Гамсары (астан Сэмнан). Ягоны бацька Ахмад быў прадаўцом гародніны, цырульнікам і рэлігіёзным шыітам, які выкладаў Каран[1]. Маці Махмуда Ахмадзінэжада, Khanom, мела ганаровы тытул Sayyida, які сьведчыў пра яе прамое паходжаньне ад прарока Мухамада[1]. Калі Махмуду Ахмадзінэжаду было чатыры гады, ягоны бацька зьмяніў імя з «Saborjhian»[2] на «Sabaghian»[3], каб пазьбегнуць дыскрэдытацыі. Слова «Sabor» па-пэрсыдзску абазначае мастака па тканінах. Гэты занятак некалі быў шырока распасюджаны пры вырабе дываноў у астане Сэмнан. Прозьвішча Ахмадзінэжад было ўтворана ад аднаго з імёнаў прарока Мухамада — Ахмад. Вядома, што Махмуд Ахмадзінэжад невялікага росту.

У 1976 годзе Махмуд Ахмадзінэжад прыняў удзел ў нацыянальным конкурсе сярод паступаючых у ВНУ. У сваёй аўтабіяграфіі ён напісаў, што заняў 132 месца сярод 400 000 удзельнікаў у тым годзе[4], што дало яму магчымасьць паступіць у Іранскі Ўнівэрсытэт Навукі і Тэхналёгіі (IUST, Тэгеран) на спэцыяльнасьць «будаўніцтва». Атрымаў дыплём транспатрнага інжынэра.

Кар’ера ды выкладчыцкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя акалічнасьці жыцьця Ахмадзінэжада ў 1980-я невядомыя шырокай публіцы, але вядома, што ён займаў шэраг пасадаў у Заходнім Азэрбайджане.

З 1980 году ўдзельнічаў добраахвотнікам у вайне з Іракам. Шмат хто сьцьвярджае, што пасьля заяўленьня Садама Хусэйна пра ўварваньне Ірану Ахмадзінэжад уступіў у Армію сторажаў ісламскага перавароту, дзе служыў у разьведцы ды службе бясьпекі[5]. Разам з тым, ягоны дарадца Mojtaba Samareh Hashemi кажа, што «Ён ніколі не быў сябрам ці афіцыйным сябрам сторажаў ісламскага перавароту», але быў хутчэй добраахвотнікам кшталту Basiji[6]. Пасьля заканчэньня вайны працаваў дзяржаўным служачым у астане Хой і Маку.

У 1986 годзе Ахмадзінэжада прынялі ў праграму магістэрскай дысэртацыі ў ягонай alma mater. У 1989 годзе ён пачаў выкладаць[7].

У 1993 годзе стаў начальнікам астану Ардабіль (паўночна-заходняя частка краіны). З 1997 году выкладчык у Тэгеранскім унівэрсытэце, які сам закончыў. У 1997 годзе ён абараніў дысэртацыю на званьне доктара філязофіі ў IUST па тэме «інжынэрнае забесьпячэньне ды плянаваньне транспарту». З 2003 году начальнік места Тэгеран.

Быў выбраны прэзыдэнтам Ірану 24 чэрвеня 2005 году. Падчас займаньня пасады прэзыдэнта кіраваўся ў сваёй дзейнасьці поглядамі ісламскага духавенства. У адносінах зь дзяржавамі захоўвае антыізраільскую і антыамэрыканскую палітыку. Прыхільнік шчыльных адносін з Расеяй і Кітаем. Адкрыта заявіў аб адмаўленьні галакосту. Лічыць гэта выдумкай «сыяністаў», дзяржаўных колаў Ізраілю.

Прыхільнікі Ахмадзінэжада сьцьвярждаюць, што ён просты чалавек, які жыве «сьціпла»[8]. Калі ён быў абраны прэзыдэнтам, ён хацеў працягваць жыць са сваёй сям’ёй у Тэгеране, але ягоныя дарадцы па бясьпецы параілі пераехаць. Ахмадзінэжад перадаў старажытныя пэрсыдзкія дываны з палацу прэзыдэнта ў музэй дываноў і замяніў іх таннымі. Сьцьвярджаюць, што ён адмовіўся ад VIP месца ў прэзыдэнцкім самалёце і нават замяніў яго на грузавы[9][10]. Пасьля інаўгурацыі ў якасьці прэзыдэнта Ірану, свой першы афіцыйны прыём Ахмадзінэжад правёў у маўзалеі Алі ібн Мусы, што было яскравым знакам[11].

Махмуд Ахмадзінэжад у 2009 годзе
  1. ^ а б Melman, Yossi; Meir Javedanfar (2007). The Nuclear Sphinx of Tehran: Mahmoud Ahmadinejad and the State of Iran. Basic Books. pp. 1-3. ISBN 978-0-7867-1887-0.
  2. ^ Robert Tait. «A humble beginning helped to form Iran’s new hard man». The Guardian (London). 2 ліпеня 2005. Праверана 14 ліпеня 2013.
  3. ^ Kasra Naji сьцьвярджае, што спачатку ягонае імя было «Sabaghian», што абазначае «dye-masters» па-пэрсыдзску; Kasra Naji. «Ahmadinejad: The Secret History of Iran’s Radical Leader». University of California Press (2008), p. 4
  4. ^ Iran's president launches weblog (анг.). BBC (14 жніўня 2006). Праверана 7 лістапада 2013 г.
  5. ^ John Pike. «President Mahmoud Ahmadinejad». Global Security. Праверана 14 ліпеня 2013 году.
  6. ^ Najmeh Bozorgmehr. «Interview transcript: Mojtaba Samareh-Hashemi». Financial Times. 30 траўня 2008. Праверана 14 ліпеня 2013 году.
  7. ^ Biography of H.E. Dr. Ahmadi Nejad, Honourable President of Islamic Republic of Iran. студзень 2008 копія
  8. ^ Khamenei offers implicit support to Ahmadinejad (анг.). AFP (12 траўня 2009). Праверана 7 лістапада 2013 г.
  9. ^ Jon Lee Anderson (7 студзеня 2009) Can Iran Change? High stakes in Mahmoud Ahmadinejad’s reelection campaign (анг.). New Yorker. Праверана 7 лістапада 2013 г.
  10. ^ «Africa can Learn from President Mahmoud Ahmadinejad» . The African Executive.
  11. ^ Pepe Escobar. «Travels in Ahmadinejadland».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Махмуд Ахмадзінэжадсховішча мультымэдыйных матэрыялаў