Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсьці да зьместу

Радэзія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Колішняя дзяржава
Радэзія
па-ангельску: Rhodesia
Сьцяг Герб
Гімн Rise[d]
11 лістапада 1965 — 1 чэрвеня 1979
Сталіца Харарэ
Афіцыйная мова ангельская мова
Форма ўраду канстытуцыйная манархія і парлямэнцкая рэспубліка
Насельніцтва
  • 6 930 000 чал. (1978)
Валюта радэзійскі фунт[d] і радэзійскі даляр[d]
Гісторыя
11 лістапада 1965 году Незалежнасьць
2 сакавіка 1970 году Абвяшчэньне Рэспублікі
1 чэрвеня 1979 году Скасаваньне

Радэ́зія (па-ангельску: Rhodesia) — непрызнаная дзяржава ў паўднёвай Афрыцы, якая існавала ў 1965—1979 гадох і знаходзілася на тэрыторыі сучаснага Зымбабвэ.

Паўднёвая Радэзія абвясьціла сваю незалежнасьць ад Вялікабрытаніі 11 лістапада 1965 году пасьля рэфэрэндуму ў якім ўдзельнічала пераважная большасьць белых(каля 90%). Выбаршчыкі выказаліся за незалежнасьць. Калёнія спадзявалася на тое, каб стацца дамініёнам Брытанскай імпэрыі, але сусьветная супольнасьць на заклік Брытаніі ня прызнала незалежнасьць Радэзіі. Радэзія абвясьціла сябе рэспублікай у 1970 годзе. Ва ўладзе знаходзілася партыя радэзійскіх нацыяналістаў Радэзійскі фронт на чале зь Янам Сьмітам.

Джэймсан-Авэню ў Солзбэры

Ў 1979 годзе пасьля доўгай грамадзянскай вайны да ўлады прыйшлі нацыяналістычныя групоўкі каранёвага чорнага насельніцтва[1]. Назоў быў зьменены на Зымбабвэ-Радэзія, а затым на Зымбабвэ. Вялікабрытанія й сусьветная супольнасьць прызналі незалежнасьць Зымбабвэ. Радэзія атрымала свой назоў у імя анґельскага каляніста й бізнэсмэна Сэсіла Джона Роўдза (па-анґельску: Cecil John Rhodes)[2].

Тэрытарыяльны падзел Радэзіі

Радэзія суседнічала з ПАР на поўдні, з Бэчўаналэндам на паўднёвым захадзе, з Паўднёва-Заходняй Афрыкай на захадзе, з Паўночнай Радэзіяй на поўначы й на ўсходзе з Мазамбікам.

Радэзія падзялялася на сем рэгіëнаў: Паўночны й Паўднёвы Машоналэнд, Манікалэнд, Вікторыя, Паўднёвы й Паўночны Матабэлэлэнд, Мідлэндз.

Асноўны артыкул: Гісторыя Зымбабвэ

11 лістапада 1965 году Паўднёвая Радэзія абвесьціла сваю незалежнасьць ад Брытанскай імпэрыі. Ў адказ на гэта Брытанія патрабавала ў сусьветнага грамадзтва ня вызнаваць незалежнасьць Радэзіі. Радэзія спадзявалася на станаўленьне дамініёнам Брытаніі, але пасьля таго, як міжнароднае грамадзтва адмовілася вызнаваць незалежнасьць Паўднёвай Радэзіі, ў 1970 годзе манархія была скасавана й краіна стала рэспублікай.

Ў 1979 годзе ўрад Яна Сьміта пайшоў на кампраміс з апазыцыяй і падпісаў Унутраную дамову, згодна якому у краіне прайшлі новыя выбары, на якіх перамог япіскап Абэль Музарэва. Назва краіны зьмянілася на Зымбабвэ-Радэзія, але Вялікабрытанія адмовілася вызнаваць новую дзяржаву. У сьнежні 1979 году ў Доме Лянкастэраў было падпісана новае пагадненьне[3]. Ў пагадненьні ўдзельнічалі прадстаўнікі Брытаніі, ураду Радэзіі й лідэры радыкальнай левай апазыцыі. У выніку пагадненьня ў Радэзіі абвяшчалася каляніяльная часовая ўлада, якая правяла новыя выбары, на якіх перамог Зымбабвэйскі афрыканскі нацыянальны зьвяз на чале з Робэртам Мугабэ.

Нягледзячы на тое, што Паўднёвая Радэзія ня атрымала статусу дамініёна, радэзійцы ўзялі курс на стварэньне адказнага ўраду. У Паўднёвай Радэзіі бурліла актыўнае палітычнае жыцьцё. Левыя й правыя змагаліся за месца ў парлямэнце. Ў 1969 годзе па прыняцьці новай канстытуцыі, быў створаны двухпалатны парлямэнт. Парлямэнт складаўся з Сэнату й Палаты сходу. Палат сходу абіраўся грамадзянамі, пакідаючы ў асноўным месца для белых. Прэзыдэнт граў сымбалічную й цырыманіяльную ролю. Прэм’ер-міністру належала заканадаўчая ўлада.[4].

Лягатып Радэзійскіх сілаў бясьпекі.

Радэзійскія сілы бясьпекі складаліся з Радэзійскай Арміі, якой дэлегаваў Пітэр Ўолз, Каралеўскіх радэзійскіх ВПС і з Брытанскай паўднёва-афрыканскай паліцыі. Нягледзячы на эканамічныя й палітычныя санкцыі, Радэзія здолела разьвіць моцныя прафэсыянальныя ваенныя сілы. У красавіку 1980 года, пасьля дыпляматычнага прызнаньня Зымбабвэ ва ўсім сьвеце, сілы бясьпекі Радэзіі, Афрыканская нацыянальна-вызваленчая армія Зымбабвэ й Народна-рэвалюцыйная армія Зымбабвэ былі аб’яднаны ў Сілы абароны Зымбабвэ.

Галоўнымі ґазэтамі былі «Радэзійскі весьнік» і «Хронікі Булаваё». Выдаваўся часопіс «Ілюстраванае жыцьцё ў Радэзіі». Таксама існавала Радэзійская Радыёкампанія (па-анґельску: Rhodesian Broadcasting Corporation, RBC) і Радэзіскае Тэлебачаньне (па-анґельску: Rhodesian Television, RTV).