Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсьці да зьместу

Славія Прага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славія Прага
Поўная назва Sportovní klub Slavia Praha
Заснаваны 2 лістапада 1892
Горад Прага, Чэхія
Стадыён Эдэн Арэна
Умяшчальнасьць: 20 800
Прэзыдэнт Яраслаў Тврдык[d][1]
Кіраўнік CITIC Europe Holdings[d][2]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
slavia.cz (чэс.)​ (анг.)

«Сла́вія» (па-чэску: Slavia) — чэскі футбольны клюб з гораду Прагі. Заснаваны ў 1892 годзе. Сяміразовы чэмпіён Чэхіі (1996, 2008, 2009, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021), сяміразовы ўладальнік Кубка Чэхіі (1997, 1999, 2002, 2018, 2019, 2021, 2023).

Заўзятары і суперніцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўнымі гістарычнымі супернікамі «Славіі» ёсьць клюб «Спарта». Матчы паміж клюбамі маюць назву Праскае дэрбі. Таксама маецца дэрбі акругі Вэршовіцы з клюбам «Багеміянс-1905». Стадыёны абодвух клюбаў месьцяцца блізу аднаго кілямэтру адзін ад аднаго[3].

«Славія» памылкова лічыцца габрэйскім клюбам прыхільнікамі іншых клюбаў, асабліва заўзятарамі «Спарты». Праз гэта да гульцоў часта існуе антысэміцкае стаўленьне з боку спартанцаў. Між тым, клюб ані быў закладзены габрэямі, ані мае гісторыі зьвязанай з габрэямі. Футбольны гісторык Уладзімер Запатоцкі мае меркаваньне, што такое атаясамленьне з габрэямі зьвязанае з тым, што нацысты закрылі клюб за часам акупацыі, як гэта было зь іншым клюбам ДФК. Аркамя таго, існуе меркаваньне, што сувязь з габрэйствам паходзіць ад таварыскага матчу супраць ангельскага «Ўэст Гэм Юнайтэд» у 1922 годзе, калі «Славія» застрахала матч ад неспрыяльных умоваў надвор’я, і матч пазьней быў адменены праз дождж. Матч усё ж такі адбыўся на наступны дзень, але «Славія» спагнала свае грошы з страхавой кампаніі. Праз тыдзень у матчы Праскага дэрбі, «Славію» сустрэлі на поле заўзятары «Спарты» воклічам «Вы — жыды»[4].

На сёньня аматары «Славія» маюць добрыя стасункі з заўзятарамі спліцкага «Хайдука».

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Чэхіі Бр Ондржэй Коларж 1994
2 Сьцяг Чэхіі Аб Штэпан Халаўпэк 2003
3 Сьцяг Чэхіі Аб Томаш Голеш 1993
4 Сьцяг Чэхіі Аб Давід Зіма 2000
5 Сьцяг Нігерыі Аб Іга Огбу 2000
6 Сьцяг Нарвэгіі ПА Конрад Валем 2000
8 Сьцяг Чэхіі ПА Лукаш Масапуст 1993
10 Сьцяг Грэцыі ПА Хрыстас Зафэйрыс 2003
11 Сьцяг Чэхіі Нап Даніел Філа 2002
12 Сьцяг Сэнэгалу ПА Эль-Гаджы Дыюф 2004
13 Сьцяг Чэхіі Нап Маймір Хыціл 1999
17 Сьцяг Чэхіі ПА Лукаш Провад 1996
18 Сьцяг Чэхіі Аб Ян Боржыл (капітан) 1991
19 Сьцяг Лібэрыі ПА Оскар Дорлі 1998
20 Сьцяг Чэхіі ПА Аляксандар Бужак 2004
21 Сьцяг Чэхіі ПА Давід Доўдэра 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Чэхіі ПА Лукаш Ворліцкі 2002
23 Сьцяг Чэхіі ПА Пэтар Шэўчык 1994
24 Сьцяг Чэхіі Бр Алеш Мандаўс 1992
25 Сьцяг Чэхіі Нап Томаш Хоры 1995
26 Сьцяг Славаччыны Нап Іван Шранц 1993
27 Сьцяг Чэхіі Аб Томаш Вэлчак 2001
28 Сьцяг Чэхіі ПА Філіп Прэбсл 2003
31 Сьцяг Чэхіі Бр Антанін Кінскі 2003
32 Сьцяг Чэхіі ПА Ондржэй Лінгр 1998
33 Сьцяг Чэхіі Аб Ондржэй Змрзлы 1999
35 Сьцяг Чэхіі Нап Мацей Юрасэк 2003
36 Сьцяг Чэхіі Бр Індржых Станэк 1996
37 Сьцяг Чэхіі ПА Домінік Пэх 2006
39 Сьцяг Чэхіі Аб Мікулаш Конэчны 2006
Сьцяг Камэруну ПА Сыміён Мішэ 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]