Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсьці да зьместу

Спадарожнікі Плютона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плютон і ягоныя спадарожнікі

У Плютона вядомыя пяць спадарожнікаў: паводле аддаленасьці ад плянэты гэта Харон, Стыкс, Нікс, Кербэр і Гідра. Харон, найбольшы зь іх, усяго ўдвая меншы па дыямэтры за Плютон, таму сыстэму Плютон—Харон часам лічаць падвойнай плянэтай.

Асноўны артыкул: Харон (карлікавая плянэта)

Харон упершыню назіралі ў 1978 годзе. Яго дыямэтар складае каля 1200 км, што толькі ўдвая менш за дыямэтар Плютона. Памеры Плютона і Харона атрымалася вызначыць даволі дакладна дзякуючы таму, што Харон праходзіў перад дыскам Плютона і стала магчымым зрабіць разьлікі на аснове зьмен бляску сыстэмы Плютон-Харон. Веды пра існаваньне Харона дазволілі ўдакладніць масу Плютона, якая мае дастаткова малое значэньне. Плютон і Харон круцяцца сынхронна, гэта значыць заўсёды павернутыя адзін да аднаго адным бокам.

Барыцэнтар сыстэмы Плютон—Харон знаходзіцца па-за паверхняй Плютона, таму некаторыя астраномы лічаць Плютон і Харон падвойнай карлікавай плянэтай (падвойнай плянэтнай сыстэмай).

Паводле праекту Рэзалюцыі 5 XXVI Ґенэральнай асамблеі Міжнароднага астранамічнага зьвязу (2006) Харону (нараўне з Цэрэрай і аб’ектам Эрыс) меркавалася прысвоіць статут плянэты. Паводле праекту рэзалюцыі, у такім разе Плютон—Харон будзе лічыцца падвойнай плянэтай.[1] Аднак, у канчатковым варыянце рэзалюцыі было іншае рашэньне: было ўведзена паняцьце карлікавая плянэта. Да гэтага новага клясу аб’ектаў былі аднесеныя Плютон, Цэрэра ды аб’ект 2003 UB313. Харон ня быў уключаны ў лік карлікавых плянэт.

Асноўныя артыкулы: Гідра (спадарожнік) і Нікс (спадарожнік)

Два вонкавыя спадарожнікі, якія атрымалі назвы Гідра (былы S/2005 P1) і Нікс (былы S/2005 P2), былі адкрытыя ў выніку паўторнага аналізу фатаграфій Хабла, зробленых у траўні 2005. Аб адкрыцьці было абвешчана ў кастрычніку 2005. Паколькі альбеда спадарожнікаў невядома, то складана вызначыць іх памеры. Калі лічыць альбеда спадарожнікаў роўным паказчыку Харона, то іх дыямэтры ацэньваюцца 125 км і 140 км (але магчымая памылка ў два разы). Радыюс арбіты меншага спадарожніка — 49 тыс. км, гэта значыць ён знаходзіцца ў 2,5 разы далей ад Плютона, чым Харон. Іншы спадарожнік рухаецца па арбіце радыюсам 65 000 км. Пэрыяды звароту складаюць каля 11 і 14 сутак адпаведна (усе дадзеныя прыблізныя).

Калі ў Плютона і ёсьць яшчэ іншыя спадарожнікі, то іх памеры не перавышаюць 20 км.

Харон і два спадарожніка знаходзяцца ў арбітальным рэзанансе; за той час, калі Харон зьдзяйсьняе адно абарачэньне, адзін з спадарожнікаў — у дакладнасьці два, а другі — тры.

Наяўнасьць у Плютона двух невялікіх спадарожнікаў уяўляе сабой загадку, бо незразумела, як яны маглі скандэнсавацца зблізку масіўнага Харона. Кругавы характар іх арбіт кажа аб малаверагоднасьці выпадковага захопу гэтых цел прыцягненьнем Плютона.

Асноўныя артыкулы: Кербэр (спадарожнік) і Стыкс (спадарожнік)
Найменьне Дыямэтар (км) Маса (×1021 кг) Вялікая
паўвось (км)
Пэрыяд звароту (дзён) Эксцэнтрысытэт Кут нахілу
(да экватара Плютона)
Адкрыты
Плютон 2306 ± 20 13.05 ± 0.07 2390 6.387230 0 1930
Плютон I Харон 1212 ± 3 1.52 ± 0.06 19 571 ± 4 6.387230 0 (0.000% ± 0.007%) 0.00° ± 0.014° 1978
Плютон II Нікс 45 ? < 0.002 48 675 ± 120 24.856 ± 0.001 ~0 (0.2% ± 0.2%) 0.04° ± 0.22° 2005
Плютон III Гідра 45-60 ? < 0.002 64 780 ± 90 38.206 ± 0.001 0.5% ± 0.1% 0.22° ± 0.12° 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спадарожнікі Плютонасховішча мультымэдыйных матэрыялаў