Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсьці да зьместу

Стандард Льеж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стандард Льеж
Поўная назва Royal Standard de Liège
Заснаваны 1898
Горад Льеж, Бэльгія
Стадыён Марыс Дзюфран
Умяшчальнасьць: 30 023
Кіраўнік 777 Partners[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Про Ліга
 · 2023—2024 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
standard.be (фр.)​ (нід.)

«Стандард» (па-нідэрляндзку: Standard) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Льежу. Заснаваны ў 1898 годзе. 10-разовы чэмпіён Бэльгіі, васьміразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі. Хатнім стадыёнам клюбу ёсьць арэна «Марыс Дзюфран», якая здольная зьмясьціць 30 023 гледача. У сакавіку 2022 году «Стандард» быў набыты прыватнай інвэстыцыйнай кампаніяй 777 Partners, якая базуецца ў ЗША[1].

Матч на Кубак УЭФА супраць люксэмбурскага клюбу «Кэр’енгу»

Клюб быў створаны студэнтамі каледжа Сьвятога Сэрвацыюса ў 1900 годзе. У тыя часы ў Льежы існаваў толькі адзіны футбольны клюб, які насіў назву гораду — «Льеж». За «Льеж» тады заўзелі ў асноўным знатныя й заможныя мяшчане. Фактычна ў процівагу гэтаму клюбу й быў створаны «Стандард», названы па тыпу папулярнага тады францускага клюбу «Стандард дэ Парыж».

Да 1909 году клюб выступаў у другім дывізіёне чэмпіянату Бэльгіі. Але пасьля пераезду на новую арэну «Sclessin» «Стандард» здолеў выйсьці ў першы дывізіён Бэльгіі.

Падчас Першай сусьветнай вайны клюб пазбавіўся 20 сваіх гульцоў. І пасьля заканчэньня вайны кіраўніцтва пачало ствараць новую каманду. Быў выкуплены стадыён, сабраная новая каманда з новым трэнэрам. Але да Другой сусьветнай вайны клюб ня змог дамагчыся сур’ёзных посьпехаў, становячыся толькі тройчы віцэ-чэмпіёнам Бэльгіі.

Толькі праз 60 гадоў пасьля свайго заснаваньня «Стандард» стаў найлепшым клюбам Бэльгіі, шмат у чым дзякуючы кіраўніцтву клюбу ў асобе Ражэ Пэці й Поля Энрара. На працягу 1960-х і 1970-х гадоў «Стандард» быў адным зь лідэраў бэльгійскага футболу нароўні з «Бруге» й «Андэрлехтам». Вяршыні клюб дасягнуў у пачатку 1980-х гадоў, атрымаўшы перамогу ў Кубку Бэльгіі у 1981 годзе й двойчы запар чэмпіёнскі тытул у 1982 і 1983 гадох, а таксама выйшаўшы ў фінал Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1982 годзе, дзе атрымаў паразу ад «Барсэлёны» зь лікам 1:2. Гэты фінал стаў самым вялікім дасягненьнем клюбу на міжнароднай арэне.

Аднак празь некаторы час, у 1984 годзе, быў выяўлены факт дамоўных матчаў, у якіх было замяшана кіраўніцтва «Стандарду». Наймацнейшыя гульцы каманды былі дыскваліфікаваныя, а клюб атрымаў сур’ёзныя санкцыі. Каля дзесяці гадоў спатрэбілася камандзе, каб акрыяць ад такога здарэньня, і ў 1993 годзе клюб заняў другое месца ў чэмпіянаце.

Паводле вынікаў сэзону 2007—2008 гадоў клюб заняў першае месца ў чэмпіянаце Бэльгіі, упершыню за 25 гадоў, а на наступны год выйграў другі чэмпіёнскі тытул запар.

Актуальны на 27 ліпеня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Бэльгіі Аб Натан Нгой 2003
4 Сьцяг Харватыі Аб Бошка Шутала 2000
5 Сьцяг Бэльгіі Аб Балі Балінголі 1995
6 Сьцяг Японіі ПА Гаяо Кавабэ 1995
7 Сьцяг Харватыі ПА Марка Булат (ар. Дынама З.) 2001
8 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі ПА Айзэк Прайс 2003
11 Сьцяг Францыі Нап Грэджон Кей 1995
13 Сьцяг ЗША Аб Марлан Фосі 1998
15 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Сулейман Думбія 1996
16 Сьцяг Бэльгіі Бр Арно Бадар 1998
21 Сьцяг Марока Нап Суфіян Бэнждыда 2001
23 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Абдуль Тапсаба 2001
24 Сьцяг Аўстраліі ПА Эйдэн О’Ніл 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Бэльгіі Аб Ібэ Гаўтэкет 2002
27 Сьцяг Буркіна-Фасо ПА Саша Банс 2001
28 Сьцяг Харватыі Нап Стыпэ Пэрыца 1995
30 Сьцяг Бэльгіі Бр Ляран Энкінэ 1992
33 Сьцяг Руанды ПА Гакім Саабо 2005
40 Сьцяг Бэльгіі Бр Мат’ё Эпалё 2005
43 Сьцяг Бэльгіі Аб Аляксандра Калют 2003
44 Сьцяг Шатляндыі Аб Дэйвід Бэйтс 1996
45 Сьцяг Бэльгіі Бр Том Пуату 2005
51 Сьцяг Бэльгіі Аб Люка Нубі 2005
55 Сьцяг Марока Нап Брагім Галідзі 2005
56 Сьцяг Марока Нап Ільес Зіяні 2003
88 Сьцяг Ангельшчыны Аб Гэнры Лоўрэнс 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]