Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсьці да зьместу

Уладзіслаў Ганчароў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Ганчароў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся2 сьнежня 1995 (28 гадоў)
Віцебск
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
СпэцыялізацыяСкачкі на батуце
Узнагароды і мэдалі
Скачкі на батуце (мужчыны)
Летнія Алімпійскія гульні
Золата Рыё-дэ-Жанэйра-2016 індывід.
Эўрапейскія гульні
Срэбра Баку-2015 індывід.
Срэбра Баку-2015 сынхр.
Чэмпіянат сьвету
Срэбра Дэйтона-Біч-2014 сынхр.
Бронза Дэйтона-Біч-2014 індывід.
Срэбра Одэнсэ-2015 індывід.
Срэбра Одэнсэ-2015 сынхр.
Бронза Одэнсэ-2015 каманд.
Чэмпіянат Эўропы
Золата Гімарайнш-2014 індывід.
Бронза Гімарайнш-2014 каманд.
Золата Вальядалід-2016 індывід.
Золата Вальядалід-2016 сынхр.
Срэбра Вальядалід-2016 каманд.

Уладзісла́ў Але́гавіч Ганчаро́ў (нар. 2 сьнежня 1995 году, Віцебск, Віцебская вобласьць, Беларусь) — беларускі скакун на батуце. Майстар спорту Беларусі міжнароднай клясы. Алімпійскі чэмпіён 2016 году, срэбраны і бронзавы прызэр чэмпіянатаў сьвету 2014 і 2015 гадоў, чэмпіён Эўропы 2014 году, срэбраны прызэр Эўрапейскіх гульняў 2015 году.

На Чэмпіянаце сьвету 2013 году ў асабістых спаборніцтвах заняў 8-е месца, у сынхронных скачках — 6-е месца[1].

Срэбраны прызэр Эўрапейскіх гульняў 2015 году ў Баку ў асабістых і сынхронных скачках. У тым жа годзе на Чэмпіянаце сьвету ў Одэнсэ стаў срэбраным прызэрам у індывідуальных і сынхронных скачках і бронзавым у камандных спаборніцтвах[1].

На Чэмпіянаце Эўропы 2014 году ў Гімарайншы заваяваў золата ў індывідуальных спаборніцтвах і бронзу ў камандных спаборніцтвах, у сынхронных скачках заняў пятае месца. У тым жа годзе на Чэмпіянаце сьвету ў Дэйтона-Біч стаў срэбраным прызэрам у сынхронных скачках і бронзавым у індывідуальных спаборніцтвах[1].

На чэмпіянаце Эўропы 2016 году ў Вальядалідзе заваяваў золата ў асабістых і сынхронных скачках і срэбра ў камандных спаборніцтвах[1]. У тым жа годзе дэбютаваў на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра, дзе 13 жніўня ў індывідуальных скачках з адзнакай 61,745 балу заваяваў першы залаты мэдаль Беларусі на гэтых Гульнях.

Зьяўляецца студэнтам катэдры гімнастыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]