Фэдэрыка К’еза
Фэдэрыка К’еза | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 кастрычніка 1997[1] (26 гадоў) | |
Рост | 175 см[2] | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ювэнтус | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2022 2020—2022 2022— |
Фіярэнтына → Ювэнтус (арэнда) Ювэнтус |
137 (26) 44 (10) 54 (11) |
Зборныя | ||
2018— | Італія | 45 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Фэдэры́ка К’е́за (па-італьянску: Federico Chiesa; нар. 25 кастрычніка 1997 году) — італьянскі футбаліст, нападнік клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Італіі. Сын вядомага футбаліста Энрыка К’езы.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Далучыўся да акадэміі «Фіярэнтыны» ў 2007 годзе[3]. Свой першы прафэсійны кантракт з клюбам склаў напачатку 2016 году, далучыўшыся да галоўнае каманды клюбу. У першым жа матчы сэзону 2016—2017 гадоў дэбютаваў за клюб, зьявіўшыся ў матчы супраць «Ювэнтуса». 29 верасьня 2016 году выйшаў на гульнявую пляцоўку ў матчы Лігі Эўропы супраць азэрбайджанскага «Карабаху»[4]. Свой першы гол за флярэнтыйцаў улучыў у браму ўсё таго ж «Ювэнтуса» 15 студзеня 2017 году, які апынуўся пераможным. Паступова гулец здабыў месца ў першай адзінаццатцы, чым прыцягнуў увагу канкурэнтаў.
5 кастрычніка 2020 году К’еза склаў двухгадовую ўгоду зь «Ювэнтусам», але фактычна нападнік перайшоў да турынцаў паводле дамовы пазыкі ў памеры 3 мільёнаў эўра за першы сэзон і 7 мільёнаў эўра за другі сэзон з умовай куплі гульца за 40 мільёнаў эўра і 10 мільёнаў эўра ў дадатак[5]. 17 кастрычніка спартовец дэбютаваў у кашулі «Ювэнтуса» ў матчы супраць «Кратонэ» (1:1), аддаўшы галявую перадачу на Альвара Марату і атрымаўшы чырвоную карту[6]. Сярод важных галоў першага сэзону былі ўлучаньні ў браму «Міляну», які скончыў пераможную сэрыі мілянцаў у 27 матчаў[7]. Таксама К’еза двойчы адначыўшыся ў браму «Порту» ў матчы Лігі чэмпіёнаў і здабыў пераможны гол у фінале Кубка Італіі 2021 году[8]. У студзені 2022 году ў матчы супраць «Ромы» атрымаў цяжкое пашкоджаньне вязу, выбыўшы на сем месяцаў[9]. У выніку лекаваньне расьцягнулася, і гулец вярнуўся на поле ў лістападзе 2022 годзе ў матчы супраць францускага ПСЖ. К’еза ў той сустрэчы замяніў Фабіё Мірэцьці на 74-й хвіліне.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
К’еза выклікаўся ў юнацкую і моладзевую зборныя краіны. У сакавіку 2018 году быў выкліканы ў нацыянальную зборную Італіі трэнэрам Люіджы Дзі Б’яджа на таварыскія матчы супраць зборных Аргентыны і Ангельшчыны[10]. 23 сакавіка ён дэбютаваў у матчы супраць аргентынцаў[11]. Першы гол улучыў у браму зборнай Армэніі ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2020 году. Поруч са зборнай здабыў перамогу на чэмпіянаце Эўропы 2020 году.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Ювэнтус»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2021, 2024
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2020
Італія:
- Чэмпіён Эўропы: 2020
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Federico Chiesa // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.transfermarkt.it/federico-chiesa/profil/spieler/341092
- ^ Capretta, Vieri (11.02.2017). «UEFA.com’s weekly wonderkid: Federico Chiesa». UEFA.
- ^ Fiorentina 5-1 Qarabağ. UEFA.
- ^ «Federico Chiesa è bianconero!». Juventus F.C.
- ^ «Crotone 1-1 Juventus: Chiesa hero and villain». Football Italia.
- ^ «Chiesa show, la Juve si rilancia: Milan ko 3–1». Sky Sport.
- ^ «Coppa: Juventus end Atalanta dream». Football Italia.
- ^ «Serie A — Juventus, Chiesa operato: recupero in 7 mesi con obiettivo Mondiale». Eurosport.
- ^ Joe Shread (17.03.2018). «Gianluigi Buffon called-up by Italy for England and Argentina friendlies despite international retirement». Sky Sports.
- ^ «Italy: Argentina defeat new Azzurri». Football Italia.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Ювэнтус Турын — цяперашні склад
|
---|
1 Шчэнсны · 2 Шыльлё · 3 Брэмэр · 4 Гацьці · 5 Лякатэльлі · 6 Данілу · 7 К’еза · 9 Улахавіч · 10 Пагба · 11 Косьціч · 12 Сандру · 14 Мілік · 15 Ілдыз · 16 Макені · 17 Ілінг-Джуніёр · 18 Кін · 20 Мірэцьці · 21 Фаджолі · 22 Ўэа · 23 Пінсольлё · 24 Ругані · 25 Раб’ё · 26 Алькарас · 27 Камб’яса · 33 Джало · 36 Пэрын · 41 Нікалюсі · Трэнэр: Алегры |