Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсьці да зьместу

Эфэкт матыля (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эфэкт матыля
па-ангельску: The Butterfly Effect
Жанр навукова-фантастычны фільм[d][1][2], фэнтэзійны фільм[d][3][4], крымінальны трылер[d], драматычны фільм[d][5][6] і псыхалягічны фільм-трымценьнік[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Пітэр Амундсан[d]
Вытворчасьць BenderSpink[d], FilmEngine і Katalyst Films[d]
Распаўсюд New Line Cinema і Netflix
Дата выхаду 22 студзеня 2004[12], 26 жніўня 2004[13] і 2004
Працягласьць 120 ± 1 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Наступны The Butterfly Effect 2[d]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Эфэ́кт матыля́» (па-ангельску: The Butterfly Effect) — амэрыканскі навукова-фантастычны трылер 2004 году, створаны рэжысэрамі Эрыкам Брэсам і Дж. Макі Грубэрам. Галоўныя ролі выканалі Эштан Кутчэр і Эмі Смарт. Назва адсылае да эфэкту матылька, папулярнай гіпатэтычнай сытуацыі, якая ілюструе, як невялікія пачатковыя зьмены могуць прывесьці да вялікіх непрадбачаных наступстваў зь цягам часу.

Гадуючыся разам, Эван Трэбарн (Эштан Кутчэр у ролі маладога чалавека, Джон Патрык Амэдоры ў ролі падлетка і Логан Лерман у ролі 7-гадовага хлопчыка) і ягоныя сябры, Лені (Элдэн Гэнсан у ролі маладога чалавека і Кевін Шміт у ролі падлетка), Кейлі (Эмі Смарт у ролі маладой дзяўчыны і Ірэн Гаравая ў ролі падлетка) і ейны брат Томі Мілер (Ўільям Лі Скот у ролі маладога чалавека і Джэсі Джэймз у ролі падлетка) перажылі шмат цяжкіх псыхалягічных траўмаў, якія часта прыводзілі Эвана да страты памяці. Эван перажыў прымус да ўдзелу ў дзіцячай парнаграфіі з боку бацькі Кейлі і Томі Джорджа Мілера (Эрык Столц), якрамя таго, яго ледзь не прыдушыў ягоны айчым Джэйсан Трэбаран (Калам Кіт Рэні), якога потым забілі ахоўнікі. Хлопец выпадкова забіў маці і сваю сястру, гуляючы з дынамітам са сваімі сябрамі, а таксама пабачыў як ягоны сябар Том спаліў Эванава сабаку.

Празь сем гадоў, забаўляючы дзяўчыну ў сваім інтэрнаце, Эван выяўляе, што, чытаючы свае падлеткавыя нататкі, ён можа падарожнічаць у мінулае і перарабляць ягоныя часткі. Ягоныя эпізоды падарожжаў у часе тлумачацца частымі стратамі памяці, якія ён перажыў у дзяцінстве, бо менавіта ў гэтыя моманты ягонае дарослае «я» заняло ягоную сьвядомасьць, напрыклад, у той момант, калі айчым душыў яго, калі зразумеў, што Эван падзяляе ягоную долю падарожжаў у часе. Аднак зьмены ў мінулым, якія робіць Эван маюць наступствы, якія кардынальна зьмяняюць ягонае цяперашняе жыцьцё. Гэтыя зьмены прыводзяць да стварэньня альтэрнатыўнай будучыны, у якой ён то апынаецца студэнтам каледжу, зьняволеным, зьняволеным за забойства Томі ці з ампутаванымі канцавінамі. У рэшце рэшт ён разумее, што, не зважаючы на ​​тое, што ягоныя намеры выправіць мінулае ёсьць добрыя, ягоныя дзеяньні маюць непрадбачаныя наступствы, ад якіх альбо ён, альбо хаця б адзін зь ягоных сяброў жудасна пакутуе. Больш за тое, засваеньне новых успамінаў з альтэрнатыўных будучынь выклікае ў яго пашкоджаньне мозгу і сур’ёзныя крывацёкі з носу. У выніку ён прыходзіць да высновы, што ў яго і ягоных сяброў ніколі ня будзе добрай будучыні, пакуль ён будзе зьмяняць мінулае, і ён разумее, што шкодзіць ім, а не дапамагае. Далей фільм мае 4 розныя альтэрнатыўная сканчэньні.

Фільм атрымаў вельмі дрэнныя крытычныя водгукі[14][15]. На сайце агрэгатару аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 33% на аснове 172 аглядаў, а сярэдні рэйтынг фільму складае 4,8/10.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]