Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсьці да зьместу

.бел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
.бел
Уведзены 2014
Тып дамэну Нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню
Статус дзейны
Рэгістратар Сьпіс рэгістратараў
Арганізатар Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі
Прызначэньне Для беларускіх арганізацыяў
Выкарыстаньне
Абмежаваньні рэгістрацыі Ня можа ўтрымліваць сымбалі некірылічнага альфабэту
Дакумэнты Парадак продажу .бел
Разьвязаньне спрэчак Паводле заканадаўства Беларусі
Вэб-старонка Прадавец .бел

.белнацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Беларусі поруч з .by. Усе імёны другога ўзроўню ў дамэне .бел пішуцца выключна на кірыліцы. Дамэн падтрымлівае напісаньне імёнаў другога і ніжэйшых узроўняў на беларускай і расейскай мовах. Продаж ажыцьцяўляе некалькі прадпрыемстваў[1].

Гісторыя стварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 жніўня 2014 году запыт на дэлегаваньне дамэну быў адобраны арганізацыяй ICANN. 29 верасьня гэтага ж году ICANN пачала працэдуру дэлегаваньня новага дамэну[2]. 18 лютага 2015 году зарэгістраваны першы дамэн у зоне .бел[3].

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • .бел зьяўляецца сёмым кірылічным дамэнам у сусьветным сеціве, рэгістрацыю якога пацьвердзіла IANA (на 2014 год).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]