Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook

Белае золата — ювелірны матэрыял, сплаў золата з іншымі кампанентамі (такімі як плаціна, паладый або нікель), якія афарбоўваюць яго ў белы колер.

Калі 1 г звычайнага золата 585 пробы змяшчае 585 мг чыстага золата і сплаў (лігатуру) з серабром і меддзю, то ў сплаве белага золата, замест медзі, дадаецца нікель (паладый), які і афарбоўвае метал ў белы колер. Пры большых працэнтных суадносінах серабра сплаў таксама афарбоўваецца ў белы, але мае больш матавы, колер.