Іосіп Броз Ціта
Іосіп Броз (сербахарв.: Јосип Броз, Josip Broz), партыйны псеўданім Ціта (сербахарв.: Тито, Tito), пасля псеўданім і прозвішча злучыліся (25 мая 1892, Кумравец, Харватыя і Славонія, Аўстра-Венгрыя — 4 мая 1980, Любляна, СР Славенія, Югаславія) — лідар Югаславіі з канца Другой Сусветнай вайны да сваёй смерці (1945—1980), маршал (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Кумравец у аўстра-венгерскай Харватыі і Славоніі, у сям’і харвата і славенкі. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, трапіў у рускі плен. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі (уступіў у Чырвоную гвардыю). У 1920 годзе вярнуўся на радзіму, член КПЮ. У 1935—1936 гг. — у Маскве ў Камінтэрне. З 1937 г. узначальваў КПЮ.
У 1941 годзе арганізаваў супраціўленне югаславаў нямецка-фашысцкай агрэсіі. Пад канец вайны югаслаўскі ўрад у выгнанні прызнаў Ціта вярхоўным камандуючым Народна-вызваленчай арміі Югаславіі (НВАЮ). Разам з савецкімі войскамі НВАЮ вызваляла Югаславію.
Пасля вызвалення краіны — прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў. Выступіў супраць планаў савецкага кіраўніцтва стварэння Балканскай федэрацыі, што выклікала разрыў адносін паміж Югаславіяй і СССР.
З 1953 годзе — прэзідэнт краіны. Адносіны паміж СФРЮ і СССР нармалізаваліся пры М. Хрушчове. Ціта падтрымаў аднаўленне парадку ў Венгрыі ў 1956 г., але выступіў супраць аналагічнай акцыі Арганізацыі Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакіі ў 1968.
Адзін з ініцыятараў стварэння Руха недалучэння, у якім Югаславія заняла віднае месца.
Зноскі
- ↑ а б Banac I. Josip Broz Tito // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Tito // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118622935 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Vreme 957 - Porodica Broz_ Potomci i nasledniciJosipa Broza Tita — 2009. Праверана 26 ліпеня 2019.
- ↑ Svi detalji svadbe Tita i Jovanke: Venčanje koje je uzburkalo svet! — 2015. Праверана 9 красавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іосіп Броз Ціта
- Ціта
- Узнагароды І. Ціта Архівавана 25 чэрвеня 2005.
- Шыпы і ружы ад Броз Ціта(недаступная спасылка)
BIBSYS: 90164147 · BNC: a10442443 · BNE: XX1137105 · BNF: 120753467 · CiNii: DA01899779 · CONOR: 10035299 · EGAXA: Balis243154800 · GND: 118622935 · GTAA: 159547 · ICCU: SBLV171170 · ISNI: 0000000121236491 · LCCN: n80126204 · NDL: 00458833 · NKC: jn20000701821 · NLA: 35218867 · NLG: 79416 · NLP: a0000001183472 · NSK: 000001743 · NTA: 184836964, 06862915X · NUKAT: n02001153 · PTBNP: 383175 · РДБ: 000082447 · LIBRIS: 199682 · SUDOC: 027349047 · VIAF: 22165595 |