Брадвейская вежа
Appearance
Славутасць | |
Брадвейская вежа | |
---|---|
52°01′27″ пн. ш. 1°50′09″ з. д.HGЯO | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Архітэктар | James Wyatt[d] |
Дата заснавання | 1797 |
Статус | дзеючы |
Сайт | broadwaytower.co.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брадвейская вежа (англ.: Broadway Tower) — славуты будынак, архітэктурны капрыз на брадвейскім узгорку (англ.: Broadway Hill), недалёка ад горада Брадвей (Брадуэй), у англійскім графстве Вустэршыр. Аснова вежы размешчана на вышыні 312 метраў над узроўнем мора. Вышыня самой вежы 17 метраў (55 футаў). Сцвярджаецца, што ў яснае надвор'е з вяршыні вежы можна бачыць тэрыторыю 13 графстваў[1].
Вежа пабудавана ў 1797 г. па праекце архітэктара Джэймса Уаета. У розныя гады яна выкарыстоўвалася пад друкарню знакамітым брытанскім антыкварам і калекцыянерам Томасам Філіпсам (1792-1872), служыла месцам адпачынку мастаку Уільяму Морысу і месцам працы археолагу Артуру Эвансу.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Брадвейская вежа на старых паштоўках:[1] Архівавана 4 сакавіка 2016., [2] Архівавана 8 сакавіка 2016., [3] Архівавана 9 сакавіка 2016. и [4] Архівавана 8 сакавіка 2016.