Карычневыя глебы
Выгляд
Карычневыя глебы — тып глеб, што ўтвараюцца ў горных раёнах пад покрывам сухіх вечназялёных лясоў і хмызнякоў ва ўмовах папераменна-вільготнага субтрапічнага клімату. Маюць карычневую афарбоўку, якая ўнізе паступова святлее. Пашыраныя ў Паўднёвай Еўропе, Азіі, Закаўказзі, Паўночнай Афрыцы, Амерыцы.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Магутнасць гумусавага гарызонта 30-40 см.
Характарызуюцца непрамыўным тыпам воднага рэжыму, значным агліненнем (на 30-60 см), насычанасцю кальцыем, нейтральнай рэакцыяй.
Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых, сады.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя падтыпы:
- вышчалачаныя
- тыповыя
- карычневыя карбанатныя
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карычневыя глебы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).