Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Transfiguration pending
Перайсці да зместу

Крысцін Лагард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крысцін Лагард
фр.: Christine Lagarde
дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду[d]
5 ліпеня 2011 — 12 верасня 2019
міністр фінансаў Францыі[d]
14 лістапада 2010 — 29 чэрвеня 2011
Папярэднік Крысцін Лагард
Пераемнік François Baroin[d]
Minister of Agriculture and Fisheries[d]
18 мая 2007 — 18 чэрвеня 2007
Папярэднік Dominique Bussereau[d]
Пераемнік Мішэль Барнье
старшыня (Baker McKenzie[d])
з кастрычнік 1999
член савета дырэктараў[d] (Інстытут палітычных даследаванняў[d])
з 2010
міністр фінансаў Францыі[d]
19 чэрвеня 2007 — 14 лістапада 2010
Папярэднік Jean-Louis Borloo[d]
Пераемнік Крысцін Лагард
Старшыня Еўрапейскага цэнтральнага банка[d]
з 1 лістапада 2019
Папярэднік Марыа Драгі

Нараджэнне 1 студзеня 1956(1956-01-01)[1][2][…] (68 гадоў)
Імя пры нараджэнні фр.: Christine Madeleine Odette Lallouette
Муж Q113585479?[3]
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысці́н Мадле́н Адэ́т Лага́рд[4] (фр.: Christine Madeleine Odette Lagarde, народжаная Лалуэт[4] (Lallouette), 1 студзеня 1956, Парыж) — дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду (з 5 ліпеня 2011); раней — міністр эканомікі і фінансаў Францыі.

Нарадзілася 1 студзеня 1956 года ў Парыжы ў сям’і ўніверсітэцкіх выкладчыкаў. Спачатку Крысцін абрала для сябе спартыўную кар’еру — уваходзіла ў зборную Францыі па сінхроннаму плаванню, стала бронзавым прызёрам нацыянальнага першынства. Пасля ранняй смерці бацькі спартыўная кар’ера была скончана. «Калі мне было сямнаццаць, я атрымала стыпендыю American Field Service (міжнародная структура, якая арганізуе абмен школьнікамі па ўсім свеце) і правяла цэлы год у Злучаных Штатах. Іншая краіна, чужая мова, іншая сістэма адукацыі спачатку выклікалі шок. А потым я зразумела, што значыць be global…».

Вышэйшую адукацыю атрымала ва Універсітэце Парыж X — Нантэр і ў Інстытуце палітычных навук.

З 1981 года працавала адвакатам у адной з найбуйнейшых у свеце юрыдычных і кансалтынгавых фірм — «Baker & McKenzie», Чыкага. 25 гадоў Крысцін Лагард прапрацавала ў «Baker & McKenzie», дзе зрабіла кар’еру і ў 1999 годзе стала першай жанчынай, якая ўзначаліла гэту арганізацыю. Пад кіраўніцтвам Лагард адвакацкі кабінет са штаб-кватэрай у Чыкага падвоіў свой абарот і зарабіў у 2004 годзе больш за $1 млрд. У 2002-м Wall Street Journal Europe паставіў Крысцін Лагард на пятае месца ў рэйтынгу выбітных дзелавых жанчын Еўропы. Да таго ж з 1995 па 2002 год яна працавала ў Цэнтры міжнародных і стратэгічных даследаванняў (Center for International & Strategic Studies), дзе ўзначальвала адну з камісій сумесна са Збігневам Бжэзінскім. У 2005 годзе былы прэм’ер-міністр Францыі Жан-П’ер Рафарэн угаворвае Лагард здзейсніць стромкі паварот у кар’еры — вярнуцца ў Францыю і заняцца палітыкай. Яна згаджаецца і займае пост дзяржсакратара па знешнім гандлі ў новым урадзе. У 2007 годзе Нікаля Сарказі давярае ёй партфель міністра эканомікі, фінансаў і занятасці, Лагард — першая жанчына на гэтай пасадзе. Дамінік Строс-Кан адклікаўся пра Лагард са скепсісам: «Для апісання нашых адносін з мадам Лагард слова „павага“ наўрад ці падыходзіць, — гаварыў ён. — Яна некампетэнтная, гэта ўсяго толькі прыгожы фасад». Многіх Лагард шакавала сваёй амерыканскай шчырасцю. Праз некалькі месяцаў пасля прызначэння на пасаду міністра фінансаў яна заявіла публічна: «Калі бензін занадта дарагі, французам трэба перасесці на веласіпеды». Журналісты параўналі яе з Марыяй-Антуанэтай, вядомай сваёй фразай «Калі ў іх няма хлеба, няхай ядуць пірожныя!», і ахрысцілі яе Мадам Бестактоўнасць (фр.: La gaffe; «бестактоўнасць», сугучна прозвішчу Lagarde)[5]. Уваходзіць у лік самых уплывовых жанчын свету (рэйтынг «Форбс»). Гуляе ў тэніс. Маці дваіх сыноў.

Дырэктар-распарадчык МВФ

[правіць | правіць зыходнік]

28 чэрвеня 2011 года выбрана дырэктарам-распарадчыкам Міжнароднага валютнага фонду. Да выканання абавязкаў прыступіла з 5 ліпеня 2011 года[6].

Зноскі

1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.

2. Clark J. H. Christine Lagarde // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. The Daily Telegraph, Daily telegraph, الديلي تلغراف // The Daily Telegraph / C. EvansLondon, Thailand: 1855. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805

4. а б L’Expansion (2007)
5. Мадам МВФ. «Самая амерыканская францужанка» Крысцін Лагард блізкая да таго, каб стаць першай жанчынай на чале МВФ | Forbes.ru
6. Крысцін Лагард уступіла на пасаду главы МВФ.
У сацыяльных сетках
LinkedIn · Twitter (англ.) · Twitter
Тэматычныя сайтыСлоўнікі і энцыклапедыі