Мадрыдскі ўніверсітэт
Мадрыдскі ўніверсітэт | |
---|---|
Universidad Complutense de Madrid | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Universidad Complutense de Madrid |
Заснаваны | 1836 |
Рэктар | Карлас Андрадас[d][1] |
Студэнты | 91 598 |
Размяшчэнне | Мадрыд, Іспанія |
Сайт | ucm.es |
![]() |
Мадрыдскі ўніверсітэт ці Мадрыдскі ўніверсітэт Камплутэнсэ (ісп.: La Universidad Complutense de Madrid, UCM) — найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова Іспаніі.
Створаны ў 1836 аб’яднаннем універсітэта ў г. Алькала-дэ-Энарэс (заснаваны ў 1508 у правінцыі Мадрыд) і Цэнтральнага ўніверсітэта ў Мадрыдзе (з 1821). Меў назву Цэнтральны ўніверсітэт Мадрыда. 3 1850 — Мадрыдскі ўніверсітэт. Дзяржаўная навучальная ўстанова. У 1994/95 навучальным годзе больш за 127 тыс. студэнтаў; факультэты: філасофіі і адукацыйных навук, геаграфіі і гісторыі, філалагічны, матэматычны, фізічны, геалагічны, біялагічны, права, медыцынскі, ветэрынарных навук, фармацэўтычны, эканомікі і кіравання, палітычных навук і сацыялогіі, інфарматыкі, выяўленчага мастацтва, аданталогіі. Пры ўніверсітэце працуюць: інстытуты прыкладнога магнетызму, навук аб навакольным асяроддзі, эмбрыялогіі, судовай анатоміі, крыміналогіі, астраноміі і геадэзіі, педагагічных навук, сучасных моў і перакладу, правоў чалавека, наркалогіі, кампаратыўнага права, феміністычных праблем, патэнцыялу чалавека і інш.; Цэнтр еўрапейскай дакументацыі, каледжы, школы, клінічныя шпіталі. Мае бібліятэку (больш за 1,5 млн тамоў), музей, батанічны сад.
Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Хасэ Артэга-і-Гасет (1904), філосаф, культуролаг
- Віктар Сянкевіч, беларускі гісторык, дзеяч беларускай эміграцыі
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт
- Мадрыдскі ўніверсітэт Архівавана 29 студзеня 2022.
BAV: ADV10893914 · BIBSYS: 90604271 · BNC: a11229068 · BNE: XX244969 · BNF: 118678820 · CiNii: DA03956534 · GND: 25995-0 · ISNI: 0000000121577667 · LCCN: n79023022 · LNB: 000082208 · Microsoft: 121748325 · NKC: kn20030107012 · NLA: 35738056 · NUKAT: n2004058388 · PTBNP: 264755 · SUDOC: 026429802 · VIAF: 126508776 · ULAN: 500302434 |