Понцій Пілат
Понцій Пілат | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Pontius Pilatus | |||||||
![]() Ecce Homo | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерый Грат | ||||||
Пераемнік | Марцэл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
мерк. снежань 12 да н.э.[1] |
||||||
Смерць |
не раней за 38
|
||||||
Жонка | Клаўдзія Прокула[d] | ||||||
Род войскаў | Армія Старажытнага Рыма[d] | ||||||
Званне | легат | ||||||
![]() |
Понцій Пілат (лац.: Pontius Pilatus), рымскі пракуратар Іўдзеі (26—36).
Падчас яго дзесяцігадовага кіраўніцтва ўзмацніўся сацыяльна-палітычны і рэлігійны прыгнёт падуладнага Рымскай імперыі іўдзейскага насельніцтва, што выклікала шэраг народных паўстанняў, якія бязлітасна ім падаўляліся, у выніку чаго Рым вымушаны быў змясціць Пілата. Пастаяннай яго рэзідэнцыяй была Кесарыя, але па святах і для важных адміністрацыйных спраў ён прыязджаў у Іерусалім і там падоўгу затрымліваўся. Меў жорсткі і вераломны характар, Біблія прыпісвае Понцію Пілату зацверджанне смяротнага прыгавору Ісусу Хрысту. Пасля чаго пракуратар узяў вады і памыў рукі перад народам па старадаўняму звычаю, які сімвалізаваў невінаватасць у праліцці крыві. Пракуратар публічна заявіў, што не ён асабіста, а іўдзейскія жрацы хацелі гэтай смерці. Пра далейшы жыццёвы лёс Пілата дакладна нічога невядома. Па сведчанню царкоўна-палітычнага дзеяча 4 ст. Яўсевія Кесарыйскага, ён скончыў жыццё самагубствам, а іншыя сцвярджаюць, што яго пакараў смерцю імператар Нерон.[2]
Зноскі
- ↑ https://gw.geneanet.org/genitree_w?n=pilato&oc=0&p=poncio+pilato&type=fiche&i=274
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 169.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 169. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Понцій Пілат
BIBSYS: 90203597 · BNE: XX1278792, XX1070943 · BNF: 15113549p · GND: 118792172 · ISNI: 000000012257293X · LCCN: n50028711 · NKC: jn20000701432 · NLA: 49288650 · NLG: 167255, 95522 · NLP: a0000001186297 · NSK: 000799782 · NTA: 070903492 · NUKAT: n01021109 · LIBRIS: 208904 · VIAF: 172385754, 283873472, 508145857891323021220, 18147118273426342162, 22151776729918010368, 1053154380953230290638, 786144647707776569744, 196156563699123242909, 1212159478206127990006, 513152138590610980673, 4818171191090958030001, 27867680, 7731158070730408780007, 84036530 · ULAN: 500357217 |