Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Transfiguration pending
Перайсці да зместу

Размовы з удзельнікам:Maksim L.

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 20 521

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

Архівы размоў: 3-7.2007 | 8-12.2007 | 1-6.2008 | 7-12.2008 | 2009 | 1-8.2010 | 9-12.2010 | 1-6.2011 | 7.2011-6.2012 | 7.2012-6.2013 | 7-12.2013 | 2014 | 2015-2020 | 2021-2022 | 2023


Здравствуйте! Подал всё-таки заявку на статус патрульного, как думаете, достаточно вклада для получения флага? Alibek Attamonov (размовы) 19:12, 20 студзеня 2024 (+03)[адказаць]

пра ахайнасць правак[правіць зыходнік]

@VladTheAd, быццам, менавіта ў гэтым артыкуле цяпер іх няма. Калі будзе патрэба дзесьці яшчэ, паўтаруся, калі ласка, рабіце гэта акуратна з максімальнай захаванасцю тэксту і сэнсу вакол. -- Максім Л. (размовы) 23:54, 20 студзеня 2024 (+03)[адказаць]

@VladTheAd, так, і гэтага няма. Праўце смела, але акуратна). --Максім Л. (размовы) 15:51, 21 студзеня 2024 (+03)[адказаць]

Васіль Петручук[правіць зыходнік]

Просьба рабіць адкат Васіль Петручук правільна, а не бяздумна. Вы аднавілі памылкі ў словах! Грабавец трэба дапоўніць, а не пераносіць у польскую вікіпэдыю! Ня ўсе ведаюць польскую мову! Ясамойла (размовы) 16:20, 6 лютага 2024 (+03)[адказаць]

@Ясамойла, вітаю. Якія менавіта памылкі я тут "бяздумна" аднавіў? Памылку друку ў "Біяграфія"? Дык папраўце яе. Калі трэба дапоўніць Грабавец -- дапоўніце, а не адсылайце ў тарашкевіцу, дзе звестак блізка да нуля. Адсылаць трэба туды, дзе ёсць што прачытаць хоць праз гуглтранслэйт і ёсць што перакласці, калі ўмееш. -- Максім Л. (размовы) 19:01, 6 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Увага. Чытайце ізноў Грабавец! Польскую мову мала хто ведае! Ясамойла (размовы) 19:05, 6 лютага 2024 (+03)[адказаць]
@Ясамойла, што "Грабавец!"? Калі ёсць нейкія памылкі -- папраўляйце. А адсылаць туды, дзе няма чаго чытаць не трэба, то проста падман чытача. Хто не хоча/не умее па-польску, туды не пойдзе, бо мова пазначана. -- Максім Л. (размовы) 19:12, 6 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Ужо там у Грабавец напісанае!!! З павагаю!!! Ясамойла (размовы) 19:17, 6 лютага 2024 (+03)[адказаць]
@Ясамойла што напісанае, дзе напісанае, нічога не бачу, што я такое "бяздумнае" зрабіў і чым вінны? -- Максім Л. (размовы) 19:22, 6 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Спакойна! Ніхто нічога ня вінны! Грабавец мною трохі дапісаны, можна яго пакінуць. Ня трэба на польскую вікіпэдыю перакіроўваць. Ясамойла (размовы) 19:25, 6 лютага 2024 (+03)[адказаць]
@Ясамойла, не бачу ні адной праўкі там у параўнанні з ранейшым https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%B1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86_(%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%82) -- Максім Л. (размовы) 19:29, 6 лютага 2024 (+03)[адказаць]
@Ясамойла, вы там выпадкова адкацілі самі сваю праўку, проста адкаціце адкат цяпер) -- Максім Л. (размовы) 20:06, 6 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Калі для нечага Пану патрэбны, то варта б перанесці ў асабістую прастору. --JerzyKundrat (размовы) 00:24, 16 лютага 2024 (+03)[адказаць]

@JerzyKundrat, вітаю. Перапрашаю. Здарылася крушэнне плагіна Пераклад, тры спробы з такім вынікам, фактычна без перакладу. А на падстаронцы асабістай прасторы абмежаваныя функцыі візуальнага рэдактара, будзе дужа цяжка змагацца з гэтай табліцай. За пару дзён калектыўна мы яго давядзём да лалу, вядома, так не кінем. -- Максім Л. (размовы) 21:59, 16 лютага 2024 (+03)[адказаць]
Старонка патэнцыйна безразмерная, крытэрыі ўключэння імёнаў у спіс ці то няясныя, як унёсак у навуку, ці то дзіўныя, як пол. Такая старонка не можа існаваць у асноўнай прасторы назваў. --JerzyKundrat (размовы) 22:03, 16 лютага 2024 (+03)[адказаць]
@JerzyKundrat, паставіў там {{службовы спіс}}. Напэўна, ён будзе скарэктаваны ў працэсе і выпрацуем крытэрыі ўключэння асоб да яго. Будзем працаваць. -- Максім Л. (размовы) 22:58, 16 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Забыў Вам напісаць раней[правіць зыходнік]

@Maksim L. Дзякуй вялікі, што дапамаглі вярнуць артыкул Нежеголь і растлумачылі мне ўсё. -- Gotthard1863 (размовы) 16:52, 24 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Dobry wieczór. Dziękuję za przejrzenia artów. Nie edytuję u Was, ale błąd swój musiałem poprawić. Wszystkiego dobrego Pierre L'iserois (размовы) 23:17, 29 лютага 2024 (+03)[адказаць]

Аб удаленні прадузятай ацэнкі асобы П.М. Машэрава[правіць зыходнік]

Прыводзячы такую ацэнку асобы П.М. Машэрава ад Пазняка З.С., ты Максім Л. фальсіфікуеш гісторыю ва ўгоду англа-саксонскага свету. — Барминский (размовы) 11:32, 6 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Пан @Барминский, я тут нічога не даю, а толькі тлумачу Вам, што выдаляць такую ацэнку нельга, нават калі яна Вам не падабаецца, можна толькі дадаць яшчэ нейкую. -- Максім Л. (размовы) 20:10, 6 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Вялікі дзякуй за вашу дапамогу. Ці можаце вы прыняць маю апошнюю праўку? Вялікі дзякуй. 95.20.54.10 20:36, 21 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

На здароўе :) -- Максім Л. (размовы) 21:40, 21 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Добры дзень! Я, відаць, незадоўга да Вас стварыў артыкул на аснове існых па-польску і па-расейску. Лепш, каб Вы ў межах яго правілі, бо, як я заўважыў, Мар’янаў мы перакладаем Мар’янамі (Мар’ян Здзяхоўскі, Мар’ян Фальскі), а не Марыянамі. Да таго ж я там змясціў некалькі фактаў з нашых крыніц. Gleb Leo (размовы) 17:25, 11 мая 2024 (+03)[адказаць]

Выбачаюся за няўважлівасць: Мар’ян Здзяхоўскі ўсё ж у нас падаецца як Марыян. Але ў беларускамоўных крыніцах не знайсці «Марыян Масоніус». Gleb Leo (размовы) 17:50, 11 мая 2024 (+03)[адказаць]
@Gleb Leo, дзякуй. От, халера, мяне папрасілі і зрабіў такую працу, шкада, што марна, а трэба было пашукаць. Максім Л. (размовы) 17:50, 11 мая 2024 (+03)[адказаць]
@Gleb Leo, бо не быў ён звязаны з польскім артыкулам. Шкада часу, проста бяда як, было чым заняцца без гэтага. Аб'яднаю іх. -- Максім Л. (размовы) 17:53, 11 мая 2024 (+03)[адказаць]
@Gleb Leo, калі Вы там са зместам скончылі, то я ў сябе скончу з афармленнем зносак і потым займуся аб'яднаннем. -- Максім Л. (размовы) 18:03, 11 мая 2024 (+03)[адказаць]
Не ведаю, чаму ў Вас так выйшла, я звязваў, што відаць з гісторыі... Я адпачатку рабіў гэтую кампіляцыю як аснову для далейшага паляпшэння. Зараз толькі адну звестку дадам і больш чапаць не буду. Gleb Leo (размовы) 18:12, 11 мая 2024 (+03)[адказаць]
@Gleb Leo, дзіўныя рэчы робяцца, перапрашаю. Максім Л. (размовы) 18:21, 11 мая 2024 (+03)[адказаць]
@Gleb Leo, аб'яднаў, усе Вашы дапаўненні далучыў, і болей не кранаюся яго. Дзякуй. -- Максім Л. (размовы) 19:19, 11 мая 2024 (+03)[адказаць]
Дзякуй за супрацу! Gleb Leo (размовы) 19:42, 11 мая 2024 (+03)[адказаць]

Назвы рэк па-беларуску[правіць зыходнік]

Добры дзень. Прашу прыняць удзел у абмеркаванні перайменавання некалькіх рэк на іх беларускія назвы. Lš-k. (размовы) 18:03, 25 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

Чамусь не магу адказаць у сябе на старонцы, дык тут напішу. Наконт "Воін" дадаў на старонцы Войневічы прыклад і спасылку. "Забалаць" і інш. - хутчэй Ваша праўда, прыбраў. Пазначаў як тыпалагічную паралель, але яна неабавязковая. "Усё з усім" і не звязана, але з соцень бел.назваў дзясяткі - дакладна балцкага іменнага паходжання. Дзякую за зацікаўленасць. Адкрыты да абмеркаванняў. Peisatai (размовы) 14:25, 30 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

@Peisatai , што шмат тапонімаў ад літоўскіх імёнаў, то бясспрэчна, шмат наогул відавочных выпадкаў. З гэтым пытанняў няма. Кажу пра выпадкі, калі на праўдзе "і так магло быць", а даецца адназначна "паходзіць ад", і гэта без уліку іншых кантэкстаў, толькі з мовазнаўчага. А без іншых кантэкстаў часта наогул нельга рабіць ніякіх высноў. Максім Л. (размовы) 14:46, 30 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
дык сфармулявана свядома каб гучала не жорстка. не так што "паходзіць ад гэтага", а "вось ёсць такое". паралелі. для абсалютнай большасці тапонімаў ніякіх іншых кантэкстаў (найперш згадак у крыніцах) проста не будзе адшукана ніколі. гэта зусім рэдкае шчасце, калі, напрыклад: тапонім Талмуцішкі пад Ашмянамі - і ў Літоўскай Метрыцы ў тым жа рэгіёне адпісанне "Петьку Толъмутевичу". але гэта рады ў гады. дарэчы, Вашае прозвішча з якіх краёў? калі з "вайшнорскіх", дык маю думку :) Peisatai (размовы) 14:58, 30 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
@Peisatai, кажучы пра кантэкст не меў на ўвазе настолькі шыкоўныя згадкі, Ашмянскі павет сам сабой ужо кантэкст, пагатоў калі яшчэ назва вядома з 16 ст. ці раней. Калі ў Калінкавіцкім раёне і толькі з 18-9 ст., то самі разумееце. Не, мае з Рэчыцкага, а туды прыехалі з-пад цяперашняга Марыупаля, некаторы час пажыўшы на Чарнігаўшчыне перад тым як ужо да нас. Але цікавы быў бы варыянт) Матчыны з-пад Друцка і прозвішча вядома з 15 ст., але там усё цёмна. -- Максім Л. (размовы) 21:41, 30 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
о, Калінкавіцкі што! а вось што вы скажаце за Ягайлава за Волгай? :) https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%AF%D0%B3%D0%B0%D0%B9%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%BE
мазырская Кімбараўка падасца кветачкамі. туды на Бежацк проста хадзілі ў 13 стагоддзі, і пазней таксама. Peisatai (размовы) 22:41, 30 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
@Peisatai дужа шмат варыянтаў ёсць, можа з нейкім эмігрантам звязана, а можа і не. А бываюць казусы, цвярскі князь Барыс Аляксандравіч сабе пабудаваў на возеры замак Трокі пасля візітаў да Вітаўта. І ламай тут галаву. Максім Л. (размовы) 23:40, 30 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]