Томас Гобс
Томас Гобс | |
---|---|
англ.: Thomas Hobbes | |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1588[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 1679[1][2][…] (91 год) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітолаг, матэматык, філосаф, эканаміст, палітык, гісторык, перакладчык, пісьменнік, in-home tutor, philosopher of law |
Навуковая сфера | філасофія, тэорыя дзяржавы і права[d], гісторыя, этыка і геаметрыя |
Альма-матар |
|
Вядомыя вучні | William Cavendish, 2nd Earl of Devonshire[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Томас Гобс (анг. Thomas Hobbes; 5 красавіка 1588, Малмсберы — 4 снежня 1679, Хардуік) — англійскі філосаф-матэрыяліст, аўтар тэорыі грамадскай дамовы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў графстве Глостэршыр, у сям'і, якая не адрознівалася глыбокай адукаванасцю, запальчывага парафіяльнага святара, з-за сваркі з суседнім вікарыем каля дзьвярэй храма страціў працу. Выхоўваўся заможным дзядзькам. Добра ведаў антычную літаратуру і класічныя мовы. У пятнаццаць гадоў ён паступіў у Оксфардскі ўніверсітэт, які скончыў у 1608 годзе.
У 1610 годзе стаў настаўнікам лорда Гардвіка з арыстакратычнай сям'і Уільяма Кавендыша (пасля графа Дэваншырскага). Да канца жыцця заставаўся звязаных са сваім вучнем, які стаў яго заступнікам. Дзякуючы яму пазнаёміўся з Бэнам Джонсанам, Фрэнсісам Бэканам, Гербертам Чарберсі і іншымі выдатнымі людзьмі. Пасля смерці графа Деваншырскага быў настаўнікам яго сына, падарожнічаў з ім па Італіі (дзе ў 1636 годзе наведаў Галілеа Галілея) і ў 1637 годзе вярнуўся ў Англію.
Светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]На фарміраванне поглядаў Т.Гобса значны ўплыў аказалі Ф. Бэкан, Г. Галілей, П. Гасендзі, Р. Дэкарт, І. Кеплер, з якімі ён быў асабіста знаёмы. Прырода ў вучэнні Т.Гобса — сукупнасць аб'етгыўна існуючых фізічных цел, што розняцца велічынёй, фігурай, размяшчэннем у прасторы і рухам, які ўяўляецца як чыста механічнае перамяшчэнне матэрыяльнага аб'екта і атаясамліваецца з усімі іншымі формамі руху. Пачуццёвыя якасці ён разглядаў не як уласцівасці саміх рэчаў, а як формы іх успрымання. У сацыяльнай філасофіі зыходзіў з пастулата аб антыграмадскай, ці эгаістычнай, агрэсіўнай прыродзе чалавека. Таму ў грамадстве і дзяржаве Т.Гобс бачыў перш за ўсё сродак пазнання прычын грамадзянскіх войнаў і іх пераадолення, забеспячэння ўсеагульнага міру і бяспекі. Т.Гобс абгрунтоўваў дагаворную тэорыю ўзнікнення дзяржавы з дадзяржаўных формаў існавання людзей, калі індывіды жылі раз'яднана ў стане пастаяннай «вайны ўсіх супраць усіх». У сваім этычным вучэнні развіваў ідэі пра супадзенне грамадзянскіх абавязкаў і маральнага доўгу, прыродных законаў маралі і грамадзянскіх дабрачыннасцей.
Асноўныя працы: філасофская трылогія «Асновы філасофіі» — «Пра грамадзяніна» (1642), «Пра цела» (1655), «Пра чалавека» (1658); «Левіяфан, або Матэрыя, форма і ўлада дзяржавы царкоўнай і грамадзянскай» (1651).
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Sorell T. Thomas Hobbes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
BAV: ADV10033737 · BIBSYS: 90112326 · BNC: a10464542 · BNE: XX856588 · BNF: 11907586g · CiNii: DA00019916 · CONOR: 39360867 · EGAXA: vtls000803332 · GND: 118551698 · ICCU: CFIV043510 · ISNI: 0000000121347861 · LCCN: n79059190 · LNB: 000002575 · NDL: 00443458 · NLC: 038002202 · NKC: jn20000700723 · NLA: 35198644 · NLG: 61923 · NLP: a0000001179303 · NSK: 000012656 · NTA: 068469063 · NUKAT: n93090068 · PTBNP: 22928 · РДБ: 000083096 · LIBRIS: 209273 · SUDOC: 026922932 · VIAF: 59083895 |