З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
† Kenyanthropus |
Чэрап Kenyanthropus platyops |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Kenyanthropus Leakey et al., 2001
|
Віды |
---|
|
|
Kenyanthropus — старажытны род гамінід, які жыў у пліяцэне каля 3,2-3,5 млн гадоў таму.
Астанкі кеніантрапа былі выяўленыя групай Міў Лікі на беразе возера Туркана (былое Рудольф) у 1999 годзе. На думку першаадкрывальнікаў, не аўстралапітэк, а менавіта кеніантрап, з’яўляецца прамым продкам чалавека. У перакладзе з латыні Kenyanthropus platyops азначае «пласкатвары кенійскі чалавек». Акрамя віда K. platyops, Лікі адносіць да роду Kenyanthropus яшчэ і від Homo rudolfensis. Іншыя ж антраполагі класіфікуюць кеніантрапа як асобны від аўстралапітэкаў — Australopithecus platyops або інтэрпрэтуюць яго ў якасці аднаго з індывідаў аўстралапітэка афарскага.
Слоўнікі і энцыклапедыі
| Таксанамія | |
---|
Нарматыўны кантроль | |
---|