Анакрэонт
Анакрэонт | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἀνακρέων | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 570 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 485 да н.э.[1] |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, эпіграматыст, гафмейстэр |
Жанр | Манадычная лірыка |
Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анакрэонт з вострава Тэас (Анакрэон, стар.-грэч.: Ἀνακρέων, 570/559 — 485/478 да н.э.) — старажытнагрэчаскі лірычны паэт. Быў уключаны ў кананічны спіс Дзевяці лірыкаў вучонымі эліністычнай Александрыі.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з вострава Тэас (Малая Азія). Жыў на востраве Самасе, потым у Афінах. Ствараў гімны, элегіі, эпіграмы, бяседныя песні. Вершы пісаў на іанійскім дыялекце старажытнагрэчаскай мовы.
Адзін з першых лірыкаў Грэцыі. Пясняр любові, весялосці і сяброўскіх баляванняў (вершы на гэтыя тэмы пазней атрымалі назву анакрэантычных). Яго вершы радасныя, вясёлыя, жыццесцвярджальныя. Праўда, ён актыўна цікавіўся і палітыкай, а калі расчараваўся ў ёй, то шукаў забыццё ў каханні і сяброўстве. Паэзія Архілоха вызначаецца вытанчанасцю апрацоўкі, таму шматлікія пазнейшыя паэты, зачараваныя яго стылем, пісалі ў той самай манеры, імкнучыся да прыгажосці формы.
Да творчасці Анакрэонта часта звяртаўся М. Багдановіч.
Зноскі
- ↑ а б в г Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 85. — ISBN 978-2-221-06888-5
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Песні і фрагменты. Пер. Л. Баршчэўскага. (Серыя «Паэты планеты»), 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шамякіна Т. Антычная літаратура // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 213—242. ISBN 978-985-02-0925-2.
BAV: ADV12587227 · BIBSYS: 90635390 · BNC: a20283118 · BNE: XX974904 · BNF: 11888717x · CiNii: DA01472898 · CONOR: 42662499 · GND: 118649035 · ICCU: CFIV024044 · ISNI: 0000000121033619 · LCCN: n83015407 · LNB: 000220796 · NKC: jn20000700044 · NLA: 35006145 · NLG: 14670 · NLP: a0000002566384 · NSK: 000192239 · NTA: 069747334 · NUKAT: n95004797 · PTBNP: 166764 · LIBRIS: 35573 · SUDOC: 032840225 · VIAF: 100165204, 43145857110522922288, 268654033, 250706576, 385159474310127662333, 10160789509302680449, 263890036, 222295864, 291181364, 904144647701465498129, 1043154381147230292857, 682144647715280537261, 2005159474220327661951, 100165166, 22159477524527990006 |