Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Разбітае пакаленне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Разбітае пакаленне (англ.: beat generation, «бітнікі») — літаратурны і моладзевы рух у ЗША 1950-х — пачатку 1960-х гадоў. Прапагандаваў добраахвотную беднасць, бадзяжніцтва, эратычную свабоду, анархічны геданізм, адхіленасць ад сацыяльных праблем, захапленне дзен-будызмам. Пісьменнікі разбітага пакалення (Джэк Керуак, Ален Гінзберг, Лоўрэнс Ферлінгеці) імкнуліся да бессюжэтнасці, вольнага вершу, метафарычнай мовы, шакавальнай лексікі і натуралістычнасці апісанняў. Неаавангардысцкія і нігілістычныя тэндэнцыі абумовілі распад руху.

Аўтарства тэрміна «beat» («разбіты») у дачыненні да пакалення належыць Джэку Керуаку. Паводле Джона Клелана Холмса, ідэю Керуак пазычыў у Герберта Ханке. Тэрмін набыў шырокую вядомасць пасля публікацыі артыкула Холмса ў The New York Times 16 лістапада 1952 года, дзе аўтар вынес яго ў назву.

  • Waldman, Anne; Ginsberg, Allen. The Beat Book: Writings from the Beat Generation. — Shambhala Publications, 2007. — 400 p. — ISBN 9781590304556.
  • Gioia, Dana. California poetry: from the Gold Rush to the present. — Heyday, 2004. — 376 p. — ISBN 9781890771720.