Hedysarum neglectum
Hedysarum neglectum | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Hedysarum neglectum Ledeb. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Hedysarum neglectum — від травяністых раслін роду Hedysarum сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 25-80 см. Лісце ў ліку 4-10 пар, эліптычнай або даўгавата-эліптычнай формы, 4 — 4,5 см даўжынёй, 0,5-1,6 см шырынёй, зверху голае, знізу апушанаея[4]
Суквецце — друзлая гронка, на якой размешчана 15-30 кветак. Чашачка апушаная, 4-5 мм даўжынёй. Кветкі ліловага або лілова-пурпурнага колеру. Цвіце і плоданасіць з чэрвеня па ліпень. З’яўляецца перакрыжаванаапыляльнай раслінай[5].
Плод — сухі боб.
Лік храмасом 2n = 14.
Від апісаны з ракі Тозля (Усходні Казахстан).
Месца пражывання і арэал
[правіць | правіць зыходнік]Від сустракаецца ў высакагорным поясе, на камяністых схілах і субальпійскіх і альпійскіх лугах.
У Расіі сустракаецца ў Сібіры. Таксама насяляе ў Сярэдняй Азіі, Паўночнай Манголіі і Паўночна-Заходнім Кітаі.
Выкарыстанне чалавекам
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца як лекавая, кармавая і сіласная расліна. Прыдатны для замацавання схілаў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Гл. картку расліны на TPL
- ↑ Курбатский В.И. Флора Сибири. — Т. 9. — 63 с.
- ↑ Копеечник забытый на сайте Агроэкологический атлас России и сопредельных государств
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1948. — Т. XIII. — 588 с. — 4 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Копеечник забытый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)