Іван Антонавіч Васілевіч
Выгляд
Іван Антонавіч Васілевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1894 в. Будслаў, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя |
||||||
Смерць | 29 снежня 1938 | ||||||
Партыя | КПСС |
Іван Антонавіч Васілевіч (1894, в. Будслаў, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 29 снежня 1938) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1894 годзе ў в. Будслаў. Член КПСС з 1918 г. У 1917—1918 гг. старшыня валвыканкама, намеснік камісара, камісар па харчаванні Віленскай губерні. З лютага 1919 г. намеснік наркама харчавання Літоўска-Беларускай ССР, затым у Наркамаце харчавання УССР. У 1925 годзе наркам унутранага гандлю, з 1926 наркам фінансаў БССР. З верасня 1927 г. да кастрычніка 1930 г. — другі сакратар, член Бюро ЦК КП(б)Б, з 1930 года ў органах Наркамзема СССР. З 1934 г. — загадчык сельскагаспадарчым аддзелам і член Далёкаўсходняга крайкама ВКП(б). Член ЦВК СССР у 1925—1930[1] гг.