Імператар Тайсё, прыжыццёвае імя Ёсіхіта (31 жніўня1879— 25 снежня1926) — 123-і імператар Японіі. Перыяд гісторыі Японіі пры кіраванні імператара Ёсіхіта называецца перыядам Тайсё.
Нарадзіўся ў Токіа 31 жніўня 1879 г., трэці сын імператара Муцухіта (кіраваў пад імем Мэйдзі з 1867 па 1912). Ёсіхіта быў абвешчаны наследным прынцам 3 лістапада 1889 года, 10 мая 1900 ажаніўся з прынцэсай Садака. Узышоў на трон 30 ліпеня1912. Як манарху саюзнай дзяржавы ў гады Першай сусветнай вайны, 9 студзеня 1918 г. яму было прысвоена званне брытанскага фельдмаршала. Слабое здароўе вымусіла яго сысці ад спраў у 1921 годзе, прынцам-рэгентам быў абвешчаны яго старэйшы сын Хірахіта. Памёр Ёсіхіта ў Токіа 25 снежня 1926 года і атрымаў пасмяротнае імя Імператар Тайсё.
Зноскі
↑ абYoshihito // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.