Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Інгібітар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інгібітар (лац.: inhibere — затрымоўваць) — рэчыва, якое запавольвае або прадухіляе працяканне якой-небудзь хімічнай рэакцыі: карозію металу, старэнне палімераў, акісленне паліва і змазкі, харчовых тлушчаў і інш.

Напрыклад, гідрахінон — інгібітар акіслення бензальдэгіду; злучэнні тэхнецыю — інгібітар карозіі сталей; дыфенілкетон — інгібітар полімерызацыі стыролу.

У дачыненні да карозіі металу інгібітарам завуць рэчыва, якое, адсарбуючыся на паверхні металу, робіць яе патэнцыял больш дадатным, тым самым запавольваючы працэс карозіі.