Ішымбайскі раён
Appearance
Ішымбайскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
башк.: Ишембай районы | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1930 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
845 м | ||||
Часавы пояс | UTC+5 і YEKT | ||||
Тэлефонны код | 34794 | ||||
Паштовыя індэксы | 4532ХХ | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ішымба́йскі раён (руск.: Ишимбайский район; башк.: Ишембай районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Ішымбай.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ішымбайскі раён мяжуе з Беларэцкім, Бурзянскім, Меляузаўскім, Стэрлітамацкім і Гафурыйскім раёнамі, а таксама з гарадамі Салават і Стэрлітамак, якія ўтвараюць уласныя гарадскія акругі. Плошча раёна складае 4106,06 км².
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Ішымбайскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 88092 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (42,2 %), далей ідуць башкіры (41,5 %), татары (12,3 %) і чувашы (1,8 %).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ішымбайскі раён
- Сайт раённай адміністрацыіАрхівавана 25 студзеня 2010. (руск.)