Адольф Віндаус
Выгляд
Адольф Ота Рэйнгальд Віндаус | |
---|---|
ням.: Adolf Otto Reinhold Windaus | |
![]() | |
Дата нараджэння | 25 снежня 1876[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 чэрвеня 1959[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elisabeth Windaus[d] |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | арганічная хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Heinrich Kiliani[d] |
Вядомыя вучні | Адольф Фрыдрых Бутэнант |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Адольф Ота Рэйнгольд Віндаус (ням.: Adolf Otto Reinhold Windaus; 25 снежня 1876, Берлін — 9 чэрвеня 1959, Гётынген) — нямецкі біяхімік і хімік-арганік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вывучаў медыцыну і хімію ва ўніверсітэтах Берліна і Фрайбурга. Працаваў ва ўніверсітэтах:
- 1901—1913 Універсітэт Фрайбурга,
- 1913—1915 Інсбрукскі ўніверсітэт імя Леапольда і Франца, прафесар,
- 1915—1944 Гётынгенскі ўніверсітэт, прафесар і дырэктар.
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
З 1901 года Віндаус займаўся даследаваннем стэрынаў. Адкрыў іх будову і ўтварэнне вітаміну D з эргастэрыну пад дзеяннем ультрафіялетавага апрамянення. Віндаус атрымаў шляхам сінтэзу гістамін, выявіў у складзе вітаміну B1 серу, вывучаў супрацьрахітычныя, а таксама хімічную будову калхіцыну, сардэчных гліказідаў, імідазолу і іншых прыродных біялагічна актыўных рэчываў.
Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]
Нобелеўская прэмія па хіміі (1928) за вывучэнне ўласцівасцей і будовы вітаміну D.
Зноскі
- ↑ а б Adolf Otto Reinhold Windaus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Adolf Windaus // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 17 мая 2024.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адольф Віндаус
BNF: 16162552h · GND: 118769227 · ICCU: UTOV534575 · ISNI: 0000000055342922 · LCCN: n2007037426 · NKC: nlk20010092620 · NTA: 295877081 · NUKAT: n2012071873 · SUDOC: 263273334 · VIAF: 32792573 |