Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Адэлаідскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адэлаідскі ўніверсітэт
англ.: University of Adelaide
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Adelaide
Заснаваны 1874
Студэнты 25 000
Размяшчэнне Адэлаіда, Паўднёвая Аўстралія, Аўстралія
Сайт adelaide.edu.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адэлаідскі ўніверсітэт (англ.: University of Adelaide) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Адэлаіда у штаце Паўднёвая Аўстралія.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1874 годзе, гэта трэці па велічыні універсітэт у Аўстраліі. Галоўны кампус універсітэта размешчаны ў цэнтры горада Адэлаіда, побач з Мастацкай галерэяй Паўднёвай Аўстраліі, Музеем Паўднёвай Аўстраліі і Дзяржаўнай бібліятэкай Паўднёвай Аўстраліі. Універсітэт мае чатыры кампусы, тры ў Паўднёвай Аўстраліі і адзін у Мельбурне, штат Вікторыя. Універсітэт звязаны з 5 лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі (з якіх 3 з'яўляюцца выпускнікамі ўніверсітэта), якія складаюць адну траціну ад агульнай колькасці лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі з Аўстраліі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт мастацтваў, бізнесу, права і эканомікі
  1. Школа бізнесу
  2. Школа права
  3. Школа эканомікі і дзяржаўнай палітыкі
  4. Школа адукацыі
  5. Школа гуманітарных навук
  6. Школа сацыяльных навук
  7. Кансерваторыя
  • Факультэт здароўя і медыцынскіх навук
  1. Школа стаматалогіі
  2. Школа медыцыны
  3. Школа медсястрынства
  4. Сельская клінічная школа
  5. Школа сумежных медыцынскіх навук і практыкі
  6. Школа біямедыцыны
  7. Школа псіхалогіі
  8. Школа грамадскага здароўя
  9. Інстытут імунагенамікі
  • Факультэт прыродазнаўчых навук, інжынерыі і тэхналогій
  1. Школа сельскай гаспадаркі, харчавання і вінаробства
  2. Школа архітэктуры і будаўніцтва
  3. Школа біялагічных навук
  4. Школа хімічнай інжынерыі
  5. Школа камп'ютарных і матэматычных навук
  6. Школа электратэхнікі і машынабудавання
  7. Школа фізікі, хіміі і навук аб Зямлі
  8. Школа заатэхнікі і ветэрынарыі
  9. Цэнтр адукацыі і інавацый

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]