Аляксандр Іванавіч Казарскі
Аляксандр Іванавіч Казарскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1797 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1833 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | Флот |
Званне | капітан 1-га рангу і Флігель-ад'ютант |
Камандаваў | bomb vessel[d], Q4428904? і Mercury[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Іванавіч Казарскі (нар. 16 чэрвеня 1798, Дуброўна, Віцебская вобласць, Беларусь — 16 (28) чэрвеня 1833, Мікалаеў) — ваенны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Казарскі Аляксандр Іванавіч нарадзіўся ў сям’і адстаўнога губернскага сакратара, кіраўніка маёнткам князя Любамірскага.
Ва ўзросце 10 год яго забраў да сябе ў г. Мікалаеў сваяк, надворны саветнік Васілій Сямёнавіч Казарскі. З яго дапамогай паступіў у мараходнае вучылішча. 14 лютага 1814 года адбылося ўзвядзенне ў мічманы. Казарскі пачаў плаваць на брыганцінах, потым камандаваў на Дунаі атрадам грабных судоў.
У 1828 годзе ў час руска-турэцкай вайны камандаваў невялікім транспартным суднам «Сапернік». У канцы 1828 года яго назначылі камандуючым брыгам «Меркурый». Судна хадзіла з 44-пушачным фрэгатам «Штандарт» і брыгам «Арфей». Неаднойчы гэтыя караблі праводзілі разведку. За адвагу пры штурме Варны яго ўзнагародзілі залатой шабляй.
У 1831 годзе А. І. Казарскі адшукаў найкарацейшы водны шлях з Колы (Мурманск) у Пецярбург па рэках і азёрах з Белага мора ў Ладажскае возера (праз 100 гадоў гэты шлях рэалізаваны ў Беламорска-Балтыйскі канал).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бабровіч, В. Казарскі Аляксандр Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 7. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 416. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Маліноўскі, М. Потомству в пример / М. Маліноўскі // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1997. — Кн. 1. — С. 173—175.
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1797 годзе
- Нарадзіліся ў Дуброўне
- Памерлі 16 чэрвеня
- Памерлі ў 1833 годзе
- Памерлі ў Мікалаеве
- Пахаваныя на Мікалаеўскім некропалі
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў 1798 годзе
- Памерлі 28 чэрвеня
- Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1828—1829
- Ваенныя маракі
- Памерлі ад яду
- Ваенныя Расійскай імперыі