Аляксандр Іосіфавіч Батурын
Аляксандр Іосіфавіч Батурын | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 студзеня 1983 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперны спявак, музычны педагог |
Пеўчы голас | бас-барытон[d] |
Інструменты | вакал[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Аляксандр Іосіфавіч Батурын (17 чэрвеня 1904, Ашмяны — 31 студзеня 1983) — савецкі оперны спявак (бас-барытон), народны артыст РСФСР (1947), лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Бацька будучага спевака памёр, калі таму быў адзін год. У 1911 годзе сям’я перабралася ў Адэсу. Выступаў у самадзейнасці, быў заўважаны і накіраваны ў Пецярбургскую кансерваторыю.
У 1925 годзе скончыў Ленінградскую кансерваторыю. У 1927—1958 гадах саліст Вялікага тэатра оперы і балета (Масква). З 1948 года вёў клас сольнага спеву ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1962 года прафесар).
Выступаў як канцэртны спявак. Гастраляваў у пасляваенны час у Польшчы, Чэхіі, ГДР, Бельгіі, Італіі, Англіі.
Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Батурын Аляксандр Восіпавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 568—569.
- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Ашмянах
- Памерлі 31 студзеня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Оперныя спевакі і спявачкі СССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Расіі