Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Аляксандр Антонавіч Антонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Антонавіч Антонаў
Дата нараджэння 10 (23) кастрычніка 1915
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1997(1997-09-01) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне маёр, старшы лейтэнант і капітан
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава III ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «За ўзяцце Берліна»

Аляксандр Антонавіч Антонаў (23 кастрычніка 1915, с. Картаваўка, Вэлыкабурлуцкі раён, Харкаўская вобласць, Украіна — 1 верасня 1997, Мінск) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Працаваў у калгасе. Восенню 1936 годзе прызваны ў Чырвоную армію. У 1941 годзе служыў малодшым палітруком, сакратаром камсамольскага бюро артылерыйскага палка ва Украіне.

З чэрвеня 1941 года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Яго назначылі камандзірам стралковага ўзвода. Баявое хрышчэнне атрымаў пад г. Яварыў Львоўскай вобласці. Удзельнічаў у абарончых баях, вызваленні Украіны — гарадоў Славянск, Днепрапятроўск, фарсіраваў Дняпро. Удзельнічаў у вызваленні Гомельскай і Брэсцкай абласцей — гарадоў Ляхавічы, Баранавічы, Івацэвічы. 14-15 ліпеня 1944 года батальён капітана А. А. Антонава ў складзе 646-га стралковага палка фарсіраваў раку Ясельду і прыняў удзел у вызваленні г. Бярозы. Прымаў удзел ва Усходне-Прускай аперацыі і штурме Кёнігсберга.

У 1946 годзе дэмабілізаваны. Месцам жыхарства выбраў г. Бярозу Брэсцкай вобласці. Працаваў старшынёй калгаса «Перамога» ў в. Сігневічы, дырэктарам Бярозаўскай электрастанцыі, у 1960-я гадах — намеснік старшыні, старшыня Бярозаўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, у 1970-я — старшыня раённага камітэта ДТСААФ.

Выбіраўся дэпутатам раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў.

Памёр 1 верасня 1997 года, пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (участак 27).

17 верасня 2019 года ў Бярозе адкрыты стралковы цір ДТСААФ імя А. А. Антонава, штогод праводзяцца спаборніцтвы па кулявой стральбе імя героя.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года маёру А. А. Антонаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Золотая Звезда» (№ 6130). За праяўленыя мужнасць і гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ўзнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1944, 1945), ордэнамі Чырвонага Сцяга (1944), Кутузава ІІІ ступені (1945), Аляксандра Неўскага (1945), Айчыннай вайны І (1985) і ІІ (1943) ступені, медалямі. У маі 1973 г. Аляксандру Антонавічу было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Бярозы». Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі

  • Александр Антонович Антонов // Память : историко-документальная хроника Березовского района. 2-е изд., перераб и доп. Минск, 2014. С. 362—363.
  • Антонов Александр Антонович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 19-20.
  • Антонов Александр Антонович // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 67.
  • Селеня, Е. Мы помним эти имена : [о ветеранах Великой Отечественной войны, Герое Советского Союза А. А. Антонове] / Евгений Селеня // Маяк. Берёза, 2016.
  • Резько, В. Во имя мира в каждом доме : [о Герое Советского Союза А. А. Антонове] / Валентина Резько // Маяк. Берёза, 2009. 15 августа. C. 4.