Аляксей Андрэевіч Баскакаў
Аляксей Андрэевіч Баскакаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лютага 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1943 (20 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Званне | камбрыг[2] |
Камандаваў | партызанскай брыгадай |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Аляксей Андрэевіч Баскакаў (11 лютага 1923, в. Саннікава, Канакоўскі раён, Калінінскай, цяпер Цвярской вобласці — 19 мая 1943) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння школы працаваў справаводам у Канакоўскім народным судзе. Вучоба ў юрыдычнай школе г. Калініна. Народны следчы ў пракуратуры Маладатудскага раёна Калінінскай вобласці[4].
З чэрвеня 1941 камандзір камсамольска-маладзёжнага батальёна на будаўніцтве абарончых збудаванняў у Калінінскай вобласці[3].
З ліпеня 1942 камандзір Дыверсійнай Беларускай брыгады імя У. І. Леніна[5]. Загінуў у баі 19 мая 1943 года[3].
Памяць аб земляку ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы ў школе № 1, будынку энергакаледжа, назве вуліцы г. Канакова. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга[4].
Зноскі
- ↑ https://pamyat-naroda.ru/heroes/kld-card_partizan8154/
- ↑ https://pamyat-naroda.ru/heroes/kld-card_partizan8152/
- ↑ а б в Баскаков Алексей Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 44. — 737 с.
- ↑ а б Баскаков Алексей Андреевич / 11.2.1922 — 20.5.1943 Архівавана 17 красавіка 2016. (руск.)
- ↑ Диверсионная Белорусская бригада имени В. И. Ленина (руск.)